СВЕТ МОЙ, ЗЕРКАЛЬЦЕ, СКАЖИ…
27 августа правительство и Нацбанк отчитались перед президентом о работе экономики и социально-экономическом развитии страны. Глава государства оказался не удовлетворен доложенными ему результатами
...
Подробнее...
«МИЛИЦИЯ У НАС ОЧЕНЬ РАЗНАЯ»
Как живет простой белорусский страж порядка
...
Подробнее...
ЛИДЕРЫ ПО РЖАНОЙ МУКЕ
Что, кроме молока и картофеля, может предложить Беларусь на мировой стол?
...
Подробнее...
| ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПЕРАМОГІ |
| Сяргей Законнiкаў - ПУНКТ ГЛЕДЖАННЯ |
|
Нядаўна ў сталічным кінатэатры «Мір» перад праглядам мастацкага фільма «Обреченные на войну», знятага маскоўскім кінарэжысёрам Вольгай Жулінай па матывах аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца», слухаў выступленні ветэранаў вайны. Што тычыцца кінастужкі, то яна не выклікала станоўчых эмоцый. Класіку айчыннай літаратуры, колішняму франтавіку, як і раней, яшчэ пры жыцці, не шанцуе з экранізацыяй. Частка моладзі рэагавала на гэта так — уставала і выходзіла з глядзельнай залы. А шаноўныя ветэраны парадавалі. Найперш, што выглядалі маладжава, бадзёра. Аддаю таксама належнае іхняй шчырасці, праўдзівасці. Раней выступленні ўдзельнікаў вайны былі такімі дэкларатыўнымі, падобнымі на агучаныя перадоўкі газет, што слухаць іх — станавілася пакутай. Самае маладое пакаленне ветэранаў больш раскаванае, свабоднае ад міфаў, догмаў. Сувязная-разведчыца, якой споўнілася ў вайну 16 гадоў, захапіла ўвагу баявым лёсам. Эпізод, калі, выконваючы заданне, яна была кантужана, а яе сяброўцы, якая патрапіла на расцяжку, адарвала нагу, выклікаў у многіх слухачоў не толькі спачуванне, але і слёзы. Цёпла сустрэла моладзь і былога юнага пехацінца, які сказаў: «Самае жахлівае на вайне — не кулі, снарады і міны, а тое, што там немагчыма выспацца». Апошняя вайна сапраўды была неймаверна крывавай, страшнай. Ці ведаем мы, хоць бы збольшага, суровую праўду пра яе? Думаю, што яшчэ — не. 16 жніўня 1941 г. загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, падпісаным і начальнікам Генштаба Г. Жукавым, усе савецкія ваеннапалонныя аб’яўляліся прадажнікамі і здраднікамі радзімы. Сем’і камандзіраў і палітработнікаў, якія трапілі ў палон, падлягалі рэпрэсіраванню, родзічы салдат пазбаўляліся вызначаных для франтавікоў ільгот. Незабыўны Васіль Быкаў, камандзір разліку славутай гарматы-саракапяткі, якую байцы трапна ахрысцілі «Бывай, Радзіма!», у гранічна праўдзівым артыкуле «Вайна і перамога» сведчыць: «Немалую шкоду афіцэрскаму саставу нанёс славуты загад Галоўнакамандуючага нумар 227, вядомы ў войску пад сімвалам «Ні кроку назад». Улетку 1942 года, імкнучыся пераканаць сябе ды ўласнае камандаванне ў недапушчэнні далейшага адступлення на ўсход, Сталін усю строгасць выканання гэтага імператыву пераклаў на франтавых камандзіраў сярэдняга і ніжэйшага звяна, якія адступалі, хіба што страціўшы магчымыя сродкі да абароны. /…/ Трыбуналы тае пары працавалі з поўнай нагрузкай». Сталінская крыважэрнасць стала прычынай таго, што больш чым 1 мільён савецкіх ваеннапалонных ваяваў на баку фашыстаў. Да гэтага часу дакладных дадзеных пра колькасць жыхароў Беларусі, якія загінулі ў вайну, не маецца. Дзяржаўная архіўная служба падае лічбу — 2,2 мільёна. Але тут не пазначаны вывезеныя ў Германію, тыя, хто прапаў без вестак, трапіў у палон і там загінуў. Прынята лічыць, што не стала кожнага трэцяга жыхара Беларусі. Трэба сказаць, што ні ў адной краіне Еўропы няма такой прыблізнасці ў ацэнцы колькасці ахвяраў. Такая горкая праўда апошняй вайны. Дробныя наменклатуршчыкі, якія ў 1994 годзе прарваліся на папулізме да кіравання незалежнай Беларуссю, выкарысталі неймаверна цяжкую, святую Перамогу, саміх ветэранаў для ўсталявання таталітарнага ладу. Пакаленні, узгадаваныя на дэмагагічнай савецкай прапагандзе, даверыліся новым хлусам, і таму ўсё грамадства стала закладнікам аўтарытарнай сістэмы, замкнутай на адным чалавеку. Практыка паказвае, што вызваляцца ад яе не менш цяжка, чым ад варожай навалы. Нядаўна СМІ паведамілі, што ў Расіі і Беларусі пачалася падрыхтоўка да маштабных парадаў у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі. Зноў будуць убуханы велічэзныя сродкі на прапагандысцкае замбіраванне людзей. Але аўтакратычным рэжымам, якія загналі народы ў ганебны стан жабрачага выжывання, сапраўды няма чым пахваліцца, акрамя адвагі дзядоў і бацькоў у Вялікай Айчыннай вайне. Выдатных мірных перамог за паўтара дзесятка гадоў не здабыта. А хто цяпер галоўны герой на ваенных парадах? Безумоўна, кіраўнік краіны, яго світа і ахова. Жменька ацалелых ветэранаў стала для іх толькі фонам. Побач з аб’ёмнымі, укормленымі генераламі і палкоўнікамі, густа абвешанымі юбілейнымі медалямі, удзельнікі вайны на пампезных шоў выглядаюць, як бедныя родзічы. А ўвогуле большасць сапраўдных герояў змагання з фашызмам у гэты час ляжыць у ветэранскіх шпіталях, цывільных бальніцах або лечыцца дома. Атакуюць хваробы, даецца ў знакі ўзрост. Ім не да парадаў… Па суседстве са мной стаіць дом, дзе жыве шмат старых людзей, у тым ліку і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У сакавіку мінулага года тут пачаўся рамонт. Ён працягваецца і цяпер. Ветэраны расказваюць мне, як будаўнікі грузяць іх сваімі праблемамі. Купі тое, прынясі гэта. Узнікла шмат няўвязак з лічыльнікамі вады і газу, з пастаноўкай іх на ўлік. Людзей, якім па 85 — 90 гадоў, ганяюць па даведкі ў розныя канторы. А дзе тады хвалёны беларускі «парадак», дакладны ўлік і татальны кантроль? Для чаго ў домакіраўніцтвах стаяць кампутары? А ўспомнім, у якіх умовах жывуць удзельнікі вайны ў вёсках. Сціплая хата, печ, якая дыміць, старая электраправодка, прыбіральня ў агародзе. Улада зноў сплачвае доўг прад ветэранамі звыклымі юбілейнымі медалямі, мізэрнымі грашовымі выплатамі. Такое можна расцэньваць як абразу. Гэтых людзей засталося няшмат. Чаму б дзяржаве, хоць бы на развітанне з імі, не паднатужыцца і не забяспечыць герояў выдатнымі жыллёвымі ўмовамі, лекамі? Так, Дзень Перамогі — свята любімае і дарагое для кожнага з нас. Але я, сын партызанкі і франтавіка, пытаюся ў чыноўнікаў, якія красуюцца ў промнях чужой славы: «Чаму народ-пераможца жыве ў шмат разоў горш, чым той, які вайну прайграў?» Калі я нарадзіўся, то з часу заканчэння руска-японскай баталіі прайшло 40 гадоў, першай сусветнай вайны — 28. А тут — ажно 65! Ад тых, хто сёння вучыцца ў школе, Вялікая Айчынная вайна аддалена амаль так, як ад мяне вайна 1812 года з французамі. Выдатны рускі пісьменнік, франтавік Віктар Астаф’еў пакінуў актуальны запавет, як трэба жыць людзям у мірныя дні: «Чтобы баба не кричала: «Я бы его убила…». Чтобы ребятишки не играли в войну, не кричали: «Я тебя убил, я тебя убил». Чтобы, в конце концов, это агрессивное начало пригасить в нашем народе… Нельзя грудь выпячивать при такой победе, когда один уцелевший к десяти погибшим». Перакананы, што нельга жыць мінулым. Вайна павінна застацца ў гісторыі і народнай памяці, а сучаснікам трэба думаць пра сваю долю, пра лепшую будучыню незалежнай Беларусі і самааддана будаваць яе. Ад рэдакцыі: кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13). |
| Погода Минск, сейчас: | |
|
|
|
| Веб-камера: 21.BY | POGODA.BY |
|
АИ-95 | АИ-92 |
АИ-80 |
ДТ |
|||
| Лукойл | 2780 |
2470 |
1900 |
2220 |
|||
| Глициния | 2780 |
2470 |
1900 |
2220 |
|||
| А100 (Хобарт) |
2780 |
2470 |
1900 |
2220 |
|||
| Минскавтозаправка | 2780 |
2470 |
1900 |
2220 |
|||
| Беларуснефть | 2780 |
2470 |
1900 |
2220 |
|||
| Славнефть | 2780 |
2470 |
1900 |
2220 |
|||
| United Company |
2780 |
2470 |
1900 |
2220 |
Сегодня | 2010-09-10 |
Выборы: день за днем
Новости регионов
Панорама
| ЛЮДИ ЗА УЛИЦУ БЫКОВА: КТО ПРОТИВ? |
|
| Подробнее ... |
| ОСОВЦЫ ПРОСТИЛИСЬ С АСАМИ |
|
| Подробнее ... |
| ДВА ТРОСТЕНЦА: ТРОСТЕНЕЦ НЕМЕЦКИЙ |
|
| Подробнее ... |
| ЖИЗНЬ, ИГРА И «ИГРОКИ» |
|
| Подробнее ... |
| ДЕНЬГИ НА ЛЬДУ |
|
| Подробнее ... |
Анекдоты
У нас в стране зарплаты бюджетникам всегда индексируются: инфляция повысилась на 8% и зарплаты повысились на 8 рублей! |
— Дайте мне, пожалуйста, вон ту красную плюшевую попу. — Мужчина, это не попа, а сердце! — Знаете, я 20 лет кардиохирургом работаю. Дайте мне вон ту красную плюшевую попу. |









Статыстыка сведчыць, што ў Рэспубліцы Беларусь жыве крыху больш, чым 50 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У мяне гэтая лічба выклікае розныя пачуцці: ад радасці за гераічных людзей, чыё здароўе яшчэ дазваляе цешыцца дзецьмі, унукамі і праўнукамі, кожным новым днём жыцця, да смутку, што іх шэрагі няўмольна, імкліва скарачаюцца.
12 июля лидер кампании «Говори правду» Владимир Некляев подал в Мингорисполком около ста тысяч подписей за придание одной из улиц Минска и одной из новых станций метро имени народного писателя Беларуси Василя Быкова. Ответ Мингорисполкома — отказ.
Общежития в Барановичах вместо комфортных квартир в Березе получают сейчас летчики из ликвидируемой 927-й авиабазы. Передислокация на новые места службы началась вскоре после авиационной трагедии в воздухе, когда два МиГ-29 зацепились друг за друга. Экипажи тогда уцелели, но один из дорогущих самолетов сгорел. Специальная комиссия Минобороны расследовала ЧП и предложила сделать оргвыводы.
О намерении депортировать часть евреев из рейха на оккупированную территорию Советского Союза шеф полиции безопасности и СД нацистской Германии обергруппенфюрер СС Рейнхардт Гейдрих объявил 10 октября 1941 г.
Одно из самых анонсируемых событий в жизни нашего города случилось — в конце августа в Минске с аншлагом прошли два спектакля «Игроки» в постановке Олега Меньшикова.
Феодализм, капитализм, социализм, идиотизм... Последовательность этапов развития общества, в котором живем и от которого, по определению главного виновника того, что с нами случилось в последние 93 года, нельзя быть свободным, смешалась в отечественном спорте, как в доме Облонских из бессмертного произведения «зеркала русской революции».