TOP

Лукашэнка стаў галоўным героем парада ў Маскве

Навошта Пуціну спатрэбілася “масоўка” з калег-аўтакратаў? Чым абернецца крамлёўскі парад для Лукашэнкі?

Пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

– Выглядае так, што кіраўнікі постсавецкіх краінаў спатрэбіліся Пуціну ў якасці “жывога шчыта”. 

Ён, напэўна, меў цэлы шэраг падрыхтаваных варыянтаў прамовы, а ў выніку абраў агучаны варыянт: савецкія рэспублікі ўсе разам змагаліся супраць нацызму ў Другой сусветнай вайне, і сёння яны ізноў побач, па-ранейшаму разам. А Расія ўвогуле не ізгой, а флагман на поставецкай прасторы. Пуцін абраў гэтую версію гісторыі, а для яе ілюстрацыі спатрэбілі кіраўнікі постсавецкіх краінаў, таму іх тэрмінова заклікалі ў Маскву.

Сітуацыя з Лукашэнкам выглядала вельмі дзіўнай. З 8 мая беларуская прапаганда рабіла выгляд, што яго ў Маскве чакаюць нейкія працоўныя сустрэчы, але не падобна на тое: сумесныя здымкі былі, але відавочна, што яны нацэленыя на парад. Калі нешта і меркавалася абмяркоўваць, то гэта мусіла адбывацца падчас абеду. Лукашэнка на яго не прыйшоў. 

Усе кадры, якія дэманструюць стан беларускага правіцеля, паказваюць: ён «не ў параднай форме». Прычым львіная доля вельмі непрыемнай у гэтым плане інфармацыі паходзіць з расійскіх крыніцаў. Атрымліваецца, саюзнік дазволіў ёй прасачыцца: усе фотаздымкі – афіцыйныя кадры. А яны — нават лепшыя кадры – пакідаюць шмат непрыемных пытанняў і здагадак. 

Так што стан «першага» сёння – тэма №1, а рэакцыі афіцыйнага боку няма. 

Ужо ў Зімбабвэ з’явіліся вельмі непрывабныя здымкі, якія зрабілі тамтэйшыя журналісты, а ў Маскве наагул…  Для рэжыму гэта праблемна, асабліва для дыктатарскага, заточанага на фігуру кіраўніка, які вырашае фактычна ўсё і пануе над усімі. Думаю, зараз у дзяржаўных кабінетах пануе разгубленасць. 

– Чаму Крэмль выпусціў у публічную прастору такія кадры?

– Думаю, у Расіі ўсё-такі няма татальнага кантролю над прэсай, як у Беларусі. Крэмль не ў стане ўсё пракантраляваць – гэта першае магчымае тлумачэнне.

Другое – напэўна, не палічылі патрэбным. На такім фоне Пуцін выглядае досыць добра. 

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.