| КАРУСЕЛЬ |
|
|
|
| 02.12.2009 00:04 | |||
|
Сапраўды, наш свет настолькі складаны, што разабрацца o яго зменлівых варунках цяжка ўсім: І звычайным абывацелям, І дасведчаным, вопытным прафесіяналам. У мінулую суботу ў гасцях у мяне быў нямецкі журналіст, з якім сябрую, з задавальненнем абменьваюся думкамі, дыскутую. Відаць, такую патрэбу мае І ён, бо, завітваючы ў Беларусь, звычайна маю кватэру не абмінае. На гэты раз гаворку я скіраваў да двух важных аспектаў у развіцці Беларусі. Найперш, напомніў, што ўнутры нашай краіньі і за яе межамі ёсць людзі, якія не разумеюць важнасці павышэння нацыянальнай свядомасці беларусаў засваення імі сваей гісторьіі, адраджэння роднай мовы, без чаго нацыі нельга ўстаць на ногі, пабудаваць нармальную дэмакратычную дзяржаву Toe, што на цемрашальскіх пазіцьіях у гэтым пытанні стаяць беларускія чыноўнікі, якіх, акрамя ўлады, нічога ў жьіцці не цікавіць, не дзіўна. Але смешна, калі (пад уплывам дэмагагічньіх выказванняў недасведчаных мясцовых палітыкаў, палітолагаў, журналістаў!) І еўрапейцы пачынаюць баяцца беларускага нацыяналізму якога ніколі не было і няма цяпер. Я нагадаў сябру нямецкія рэаліі. Згодна слоу сакратара Міністэрства замежных спраў Германіі па міграцьійньіх пытаннях М. Бэмэр, замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у краіну павінньі вучыць нямецкую мову і разумець усю важнасць такіх каштоунасцяу як свабода слова, або роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі. У абмен на гэта яны могуць разлічваць на «дапамогу і падтрымку» з боку дзяржавы. Дык адкуль двайныя стандарты? Чаму для Германіі вельмі важна веданне ўсімі яе жьіхарамі нямецкай мовы, а наша мова ў сваей монанацыянальнай дзяржаве можа заставацца ў заняпадзе? Чаму нацыянальнае адраджэнне ў Беларусі не мае хоць бы маральнай падтрымкі з боку еўрапейскіх дзяржаў? Далей гаворка зайшла пра «параўнаўча паспяховае развіцце беларускай эканомікі», пра мясцовыя «стабільнасць і парадак». Сябра сказаў, што яму не падабаецца, як паводзіць сябе аўтарытарная ўлада ўдачыненні да людзей, як уціскае свабоды і правы чалавека, але лепш яна, чым хаос. Мяне заўсёды пацяшаюць міфы, што існуюць сярод тутэйшага люду і за мяжой. Колькі ўжо часу палітолагі, журналісты, у тым ліку і незалежныя, захапля юццаумельствам беларускага рэжыму падтрьімліваць парадак, выкручвацца са складаных сітуацый. Але хіба гэта заслуга: у адным выпадку — кабальная кантрактная сістэма, татальны кантроль і дубінкі, а ў другім — прымітьіўньі шантаж? Яшчэ я спытаў у сябра: адкуль бяруцца ў заходніх экспертаў высокія ацэнкі стану беларускай эканомікі, калі яна немадэрнізаваная, стратная? У чым яны бачаць талент рэжыму? У гутарцы з беларускімі журналістамі прэзідэнт Расіі Д. Мядзведзеў сказаў: «…Общий объем преференций, который был предоставлен экономике Беларуси (згодна ягонага ўдакладнення, за перыяд «с момента возникновения самостоятельного белорусского государства»), составил около 50 миллиардов долларов». Прабачце, але размяркоўваць халяўную дапамогу з Расіі, крэдыты з Усходу і Захаду можа любы чалавек, які знаёмы з адным арыфметычным дзеяннем — дзяленнем. Тут вялікага розуму не трэба. Немцам, якія пасябравалі з беларускім аўтакратычным рэжымам, актыўна супрацоўнічаюць з ім і заклікаюць да гэтага іншыя краіны, трэба напомніць падзеі іхняга жыцця. У 1989 годзе маладога чалавека Крыса Гэфроя, які спрабаваў уцячы на Захад, пагранічнікі ГДР забілі проста пад Берлінскай сцяной. Ён стаў новай ахвярай у доўгім шэрагу асоб, якія пацярпелі ад падзелу народа па ідэалагічных параметрах. А ўжо ўвосень таго ж года нямецкая сацыялістычная дзяржава завіравала. Дзесяткі тысяч людзей, у асноўным моладзь, рынуліся праз Чэхаславакію і Венгрыю ў ФРГ. У гарадах адбываліся маніфестацыі з бойкамі і арыштамі. Дзень ісціны настаў 4 лістапада, калі, нягледзячы на моцны дождж, у Берліне на Аляксандэрпляц выйшла каля мільёна чалавек з транспарантамі «Перабудова!», «Галоснасць!» на нямецкай і рускай мове, з карыкатурамі на аўтакратаў з САПГ. З наспех збітай народнай трыбуны гучалі словы: «Так далей жыць нельга!» Кіраўнік дзяржбяспекі ГДР Э. Мількэ 6 лістапада на ўрачыстым сходзе ў пасольстве СССР з выпадку чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі абвінавачваў цёмныя сілы Захаду, іх гнюсныя спецслужбы ў падбухторванні да палітычнага хаосу. «Жалезны Эрых» заклікаў кіраўніцтва СССР моцнай рукой навесці парадак у ГДР і ва ўсім сацыялістычным лагеры. Але праз тры дні Берлінская сцяна, якая здавалася вечнай і непрыступнай, абрынулася… Палітычная карусель павінна працаваць не так, як звычайная, дзе той, хто плаціць, можа катацца бясконца. Тут жа, калі тэрмін скончыўся — вылазь! У аўтобусе, маршрут якога пралёг праз сталічную плошчу Перамогі, чую дыялог. Сівая жанчына, змрочна гледзячы на службоўцаў у пагонах і без іх, якія стаяць частаколам паабапал вуліцы, раздражнёна кажа: «Опять толпы бездельников выползли! Боже мой, сколько их сидит на нашем горбу! А тут лекарство купить невозможно!» Адгукаецца мужчына: «Надо же Назарбаева охранять!» Бабуля рашуча пярэчыць: «Ой, да кому они все нужны! Больше сами страх на людей нагнетают». Такія дыялогі ў грамадскім транспарце, на вуліцах пастаянна гучаць у час прыезду ў Беларусь высокапастаўленых гасцей. Што тут можна сказаць? Безумоўна, у кіраўніка краіны ахова павінна быць. Толькі ці такая велізарная, як цяпер? Гнеў бабулькі разумею. Ён справядлівы! Прорва паміж чыноўнікамі, сілавікамі, прыўладнымі бізнесоўцамі і простым народам пашыраецца, глыбее з кожным месяцам. Кіраўнікі дзяржаў, іншыя чыноўнікі расказваюць пра тое, як сціпла жывуць самі і іхнія родзічы. У аднаго няма кватэры ні ў самога, ні ў дарослых дзяцей, у другога аўтамабіль яшчэ сталінскіх часоў, трэці не мае дачы. Невядома, на якіх дурняў гэта разлічана. Няма сумнення, што тыя, хто сядзіць у распісных вазках каруселі, забяспечылі сабе, свайму роду шыкоўны дабрабыт на многія пакаленні наперад. Прытым месцажыхарства ім падыходзіць любое: на славянскіх гектарах, на Канарах, абы толькі не на турэмных нарах. Звычайна хлусы і махляры — вялікія інтэрнацыяналісты… А я ў аўтобусе гляджу на маладую цяжарную жанчыну, якая адмовілася сесці. Яна стаіць моўчкі. Яе мілае аблічча свеціцца ўсмешкаю, прадчуваннем шчасця ад будучай сустрэчы з дзіцем. Яна дорыць і нам радасць, надзею на лепшае. Вось каму патрэбна ахова. А ўсёй нашай моладзі — свабодны шлях у будучыню, да цывілізаванага жыцця!
|
Сегодня | 2010-09-06 |










Сучасная міжнародная палітыка нагадвае шумную карусель. Яе распісныя вазкі акупіравалі кіраўнікі краін з розным палітычным ладам, эканамічнай сістэмай, сацыяльнай скіраванасцю, дабрабытам народаў. Але, нягледзячы на гэта, усе без выключэння ўладарныя пані і паны адчуваюць сябе ўпэўнена. Гучыць бравурная цыркавая музыка. Імклівы рух кружыць галаву як тым, хто сядзіць у вазках, так і простым людзям, якія, задзіраючы галовы, углядаюцца ў відовішча.