ДОЎГ PDF Печать E-mail
18.11.2009 17:39

Nyauves-column
Хадзіла Таня ў клуб на танцы.

I мела поспех там такі!

I размаўляла на «трасянцы»,

Як і спрадвек яе бацькі.

Ды захацела ў горад Таня.

«Тут перспектыва не відна.

А там жыццё, як рай, настане», —

Вось гэтак думала яна.

Знешні доўг Беларусі перавышае ужо 17 мільярдаў даляраў. Гэта значыць, кожны беларус намаганнямі роднага ўрада задаўжаў больш за 1700 амерыканскіх грошай.

 

У вёсцы Таня падрастала.

I там бьілі у яе ядой

Цыбулі пук, кавалак сала,

А ўранку — хлеб і сырадой.

Хадзіла Таня ў клуб на танцы.

I мела поспех там такі!

I размаўляла на «трасянцы»,

Як і спрадвек яе бацькі.

Ды захацела ў горад Таня.

«Тут перспектыва не відна.

А там жыццё, як рай, настане», —

Вось гэтак думала яна.

На фабрыцы займела працу

I атрымала інтэрнат.

Для дзеўкі з вескі, трэ’ прызнацца,

У горадзе спакусаў шмат.

На кожным кроку — кавалеры,

Прастор для бурнага жыцця.

Ды толькі ў Тані ні халеры

Няма прыстойнага шмацця.

Таму ў сяброукі ці ў суседкі

Сукенкі брала «напракат».

Ды «перакрыўся кранік» гэткі —

Свае аддаць ніхто не рад.

Тады пайшла яна у пазыкі,

Каб мець прыкід, прыпудрыць нос.

Быў доўг спачатку невялікі,

Ды паступова рос і рос...

А грошай усё роўна мала,

Каб ей спатоліць апетыт.

I каб жыццё не затухала,

У банку ўзяла крэдыт.

Затым былі яшчэ крэдыты...

Іх аддаваць пара. А як?

I дачакалася: бандыты

«Схапілі Таню за валляк».

Бандыты вьіставілі умову:

Праз месяц выплаціць даўгі.

А не дык зараз жа гатовы

Раструшчыць Таніньі мазгі.

Няшчасную даўжніцу Таню

Тады ледзь не хапіў удар:

Аддаць даўгі яна не у стане!

Пайшла дзяучына на цвінтар.

Ды зараз нават жа калекам

Не падаюць на цвінтарыі.

А тут стаіць такая дзеўка —

Хоць ты загон на ей ары.

Ніхто не спагадае Тані...

Таму бандыцкая гайня

Яе прызначыла ў путаны.

Штоноч працуе і штодня.

Такая ў Тані зараз доля...

Як матылёк сярод начы.

Кліентау болей, болей, болей...

Ці плач, ці у роспачы крычы.

Калі ж засне ад стомы ранкам

На бруднай коўдры сенніка,

Ей сняцца родная «трасянка»

I з хлебам кубак малака...

Дзяржаве

Ці не быць такою ж?

Ей, як і Тані, шлях адзін:

Цяпер — з працягнутай рукою,

А заўтра — «цела» прададзім...

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

№ 8 от 24-02-2010
Читайте в номере:   ДОРОГОЕ ТЫ НАШЕ СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО Белорусское п.....
88.
— Я тещу вожу на дачу с удовольствием. Она мне деньги за бензин возв.....
87.
— Батюшка, а во время поста женщину можно? — Можно, сын мой, только...
86.
Блондинка спрашивает программиста: — И что делать с этой программой?....
85.
— Можно ли сравнить путинские времена с брежневскими? — Конечно. Тол.....

Самое популярное

СУДАК В СМЕТАНЕ / Блюдо от Вячеслава Яновского
Очищенного и промытого судака нарезать порционно, сложить в смазанну.....
РЫБНЫЙ РУЛЕТ С ХРЕНОМ / Блюдо от Анатолия Лебедько
Взять для фарша одну отварную морковь, 50 г. Крабовых палочек и зеле.....
«ПА-СВІНСКУ»
Кіраўнікі селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Задняпроўскі» Аршанскага раё.....
ГЛАБУСЕЦ / Блюда ад Адама Глобуса
Страва, падобная да галубцоў. Бяруць мясны фарш, у які замет варана.....
РАНО ПИТЬ ШАМПАНСКОЕ
И как я буду реагировать на то, что Путин в обнимку с Германией ходи.....