СВІНЯЧАЯ ХВАРОБА PDF Печать E-mail
07.02.2010 12:39

Nyauves-column

Бог на людзей

Праклён наслаў, няйначай.

Ва ўсякім разе дрэнны гэта знак:

Накінуўся на ўсіх нас грып свінячы.

Адбіцца не ўдаецца аніяк.

 

 

Як паведаміла агенцтва БелаПАН, у сувязі з тым, што неўзабаве чакаецца новая хваля свінячага грыпу, нашай краінай быў закуплены 1 мільён доз расійскай вакцыны. Найперш яна будзе выкарыстана для працаўнікоў аховы здароўя, МНС, транспарту, жыллёва? камунальнай гаспадаркі. А як жа берагчыся астатнім жыхарам? Ім дактары рэкамендуюць часцей займацца сексам.

 

 

Ад дактароў — карысная парада:

Займацца сексам раяць нам яны.

Каб з грыпам мець бяспеку і парадак,

Часцей, сябры, расшпільвайце штаны!

Івану

Гэта дужа даспадобы,

Парадаваў яго такі расклад.

Дасюль ён быў самец,

Як кажуць, добры,

Не прапускаў ніводную з дзяўчат,

А тут жа навуковая аснова

Падведзена пад той ягоны блуд.

Займацца сексам ён цяпер гатовы

І з кожнай, і з усякай.

Там і тут.

Калі ж яму бабулечка_суседка

Выказвала папрок,

Ён — ей:

— Маўчы!

Лепш прачытай вось гэтую заметку:

Прыводзіць дзевак

Раяць мне ўрачы.

Не злазіў з ложка на працягу сутак,

Спыняўся толькі ён для цыгарэт.

Сябровак, саслужбовак, прастытутак

Пакрыў яго няўрымслівы імпэт.

Ніякі грып не страшны для Івана,

Хаця паўсюдна чуецца: «Апчхі!».

Лячыўся сексам бурна, апантана!

Ды час прыйшоў

Плаціць за ўсе грахі...

Не мілы для яго цяпер

Свет белы,

Адчуў, што зараз, пэўна, справы швах:

Пачырванела раптам, засвярбела

«Прылада»,

Што галоўная ў штанах.

Да доктара патрэбна «штуку» несці.

Ад сораму не мог падняць вачэй.

Калі б ён падхапіў

Хоць грып той дзесьці,

Здавалася, было б яму лягчэй...

— Ну, ганарэю мы тваю залечым, —

Сказаў Івану «доктар Айбаліт». —

Табе, браток, пашанцавала ў нечым.

Парадуйся, што не схапіў і СНІД.

* * *

Мой фельетон — для медыкаў агітка,

Няхай яго запішуць у актыў.

Калі не хочаш мець хваробы брыдкай,

Насі з сабой заўжды прэзерватыў!

Обновлено 07.02.2010 12:45
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

ВИКТОР ТЕРЕЩЕНКО РВЕТСЯ В ПРЕЗИДЕНТЫ
В полку потенциальных кандидатов в президенты пополнение. А своем же.....
СИДОРСКИЙ ЕДЕТ В ЛИДУ РАЗБИРАТЬСЯ С «ДОЖИНКАМИ»
Премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский совершит 10 сентября рабоч.....
МИЛИНКЕВИЧ БЕРЕТ ПАУЗУ ПЕРЕД ВЫБОРАМИ
Александр Милинкевич определится с участием в выборах в день объявле.....
НАЦБАНК СНИЖАЕТ СТАВКУ РЕФИНАНСИРОВАНИЯ ДО 10,5%
С 15 сентября ставка рефинансирования белорусского Национального бан.....
БЕРЛИН ПРИСОЕДИНИЛСЯ К ЗАЯВЛЕНИЮ ЭШТОН ОБ УКАЗЕ № 60
Немецкие власти «серьезно обеспокоены» возможным ограничением свобод.....

Самое популярное за месяц

БОРИС НЕМЦОВ: «КРЕМЛЬ НЕ МОЖЕТ ИЗБАВИТЬСЯ ОТ ЛУКАШЕНКО»
Когда я позвонил Борису Немцову с просьбой об интервью, где-то на тр.....
СТОКГОЛЬМСКИЙ СИНДРОМ
Геополитическая ситуация, в которой оказалась Беларусь накануне през.....
ПРИЗНАНИЕ В НЕЛЮБВИ
Чуть-чуть притихшая было информационная война между Беларусью и Росс.....
НАШИ СВАЛКИ РАСКОПАЛО НАТО
Большим пожаром с едкой вонью напомнила о себе летом 2010 года база...
«НАДО СПАСАТЬ ДУКОРУ!»
Призыв, который вынесен в заголовок сегодняшних заметок, часто встре.....