УРНЫ PDF Печать E-mail
07.02.2010 12:47
Nyauves-column

Пераконваюць падчас

Розныя нацдэмы,

Быццам з выбарамі ў нас

Маюцца праблемы.

 

«Нядаўна ў СМІ разгарнулася дыскусія аб тым, ці трэба ўводзіць у Беларусі практыку выкарыстання празрыстых выбарчых урнаў. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла, што ў Беларусі не плануецца маштабных закупак такога «інвентару»: «празрыстыя урны прымяняюцца ў тых краінах, дзе дэмакратыя нестабільная». У сваю чаргу прадстаўнікі апазіцыі заявілі, што разлічваюць атрымаць бясплатныя урны ад еўрапейскіх арганізацый. А беларускія вытворцы кажуць пра тое, што не змогуць забяспечыць краіну такой прадукцыяй, бо на заводзе «Белпласт», напрыклад, «проста няма патрэбнага абсталявання». Між іншым, пад час выбараў на Украіне і нават у Азербайджане выкарыстоўваліся менавіта празрыстыя урны».

«Народная Воля»

 

Падмяняе выбаркам

Бюлетэні ў урнах.

Дык яшчэ ці доўга нам

Заставацца ў дурнях?

Каб яны былі са шкла

(Тут і пластык сыдзе),

Не ўчыніў бы болей зла

Аніводзін злыдзень.

Не іголка — бюлетэнь,

Скмецілі б падмену.

Не ламалі б у той дзень

Нас цераз калена.

Бо калі б сярод начы

Урну хтось пакратаў,

Не далі б перамагчы

Ўладзе дэмакраты.

І нацдэмы свой зварот

Шлюць для выбаркама:

«А папрок жа з году ў год

З Захаду той самы.

Дык купіце «інвентар»

Для галасавання.

Будзем мець прыстойны твар,

Выбараў прызнанне.

Вунь ужо й Азербайджан

Мае тыя урны,

Хоць Аліеў там — як пан.

Толькі больш «культурны».

Выбаркам жа даў адказ:

«А няма ў нас грошай.

Непасільная для нас

Гэтакая ноша.

Урны іншыя не трэ’,

Ёсць у нас з фанеры.

Баба Маня іх пратрэ —

Сродкі на халеры?

Для народнае гурмы

Шкло не трэба й пластык.

Так што іх не будзем мы

Закупляць — і баста!»

Калі клін куды ні кінь

Ў нашым выбаркаме,

Дэмакраты:

«Гэтых скрынь

Мы наробім самі.

Захад грошай трохі дасць

(Інтарэс жа шкурны:

Наш рэжым яму не ў масць),

Так што будуць урны!»

І пабеглі — што не ўздзіў —

На «Белпласт» з заказам,

Каб заводзік «напладзіў»

Урны тыя разам.

(Просты інвентар такі

Не змайструюць самі.)

Ну а там кіраўнікі

«Рэпы» пачасалі:

«Тут палітыка, бадай...

К чорту урны тыя!

Можа здарыцца бяда —

Надаюць па шыі».

Дэмакратам нашым зноў

Абламалі крылы:

— А нямашка ў нас станкоў,

Каб рабіць вам скрыні.

І наведалі яны

Іншыя заводы,

Бо заказ жа — не дурны,

Урны — для народа.

Ды ніхто не браў заказ

З адгаворкай важкай:

— Бо абсталявання ў нас

І спяцоў нямашка.

Дзіва дзіўнае, дальбог!

Ці ж паверыць можна:

Справіцца ніхто не змог

З урнаю парожняй.

Мы збіраем цягачы,

«МАЗы» і «БелАЗы».

Дык няўжо не па плячы

Гэткія заказы?

Што, хіба няма майстроў

І народ наш — бездар?

...Бюлетэнь свой кінуць зноў

Давядзецца ў бездань...

* * *

Хто ў нас хоча, каб было,

Як пры камуністах?

Вывад просіцца, як шкло —

Гэтакі ж празрысты...

 

 

З фельетонамі, змешчанымі ў кнігах «Дзежка дзёгцю», «Адлуп», а таксама з новымі

фельетонамі Алеся Няўвеся вы можаце пазнаёміцца на сайце: www.alesnauwes.com

Обновлено 16.02.2010 16:23
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

КОНДУКТОРОВ — УВОЛИТЬ!
Почти 100 кондукторов автобусов будут уволены в Бресте. Эту информац.....
ПРОЕКТ С ДЕФИЦИТОМ
Председатель комиссии Палаты представителей по бюджету, финансам и н.....
ЯРОСЛАВ РОМАНЧУК — ЗА ПУБЛИЧНУЮ ДИСКУССИЮ
Претендент на пост президента от Объединенной гражданской партии (ОГ.....
БЕЛАРУСЬ НЕ ПОЛУЧИТ ДОСТУПА К ТРУБОПРОВОДУ «ОДЕССА — БРОДЫ»
Украина не согласится на заказ Беларуси заполнить венесуэльской нефт.....
НЕКЛЯЕВ НАМЕРЕН БАЛЛОТИРОВАТЬСЯ НА ПОСТ ПРЕЗИДЕНТА
Поэт и идейный вдохновитель общенациональной кампании «Говори правду.....

Самое популярное за месяц

НИЖЕ НУЛЯ
Накануне выборов правящая команда много и красочно обещает. Планом н.....
БОРИС НЕМЦОВ: «КРЕМЛЬ НЕ МОЖЕТ ИЗБАВИТЬСЯ ОТ ЛУКАШЕНКО»
Когда я позвонил Борису Немцову с просьбой об интервью, где-то на тр.....
АНДРЕЙ КЛИМОВ: «Я НЕ ГЕРОЙ, НЕ МАРАТ КАЗЕЙ, Я ХОТЕЛ БЫ РОДИТЬСЯ В США»
После нашей беседы Андрей Климов сказал, что давно уже никому интерв.....
СТОКГОЛЬМСКИЙ СИНДРОМ
Геополитическая ситуация, в которой оказалась Беларусь накануне през.....
ПРИЗНАНИЕ В НЕЛЮБВИ
Чуть-чуть притихшая было информационная война между Беларусью и Росс.....