Вы здесь:   Главная Культура ПАЭТ ПРАЎДЫ
ПАЭТ ПРАЎДЫ PDF Печать E-mail
28.02.2010 17:30

baradulin1Рыгору Барадуліну — 75!

З чым прыйшлі мы да юбілею нашага нацыянальнага генія?

З тым, што чыноўнікі паспрабавалі адмяніць прэзентацыю новай кнігі Паэта.

З тым, што ва ўсім Менску не знайшлося памяшкання для ягонай юбілейнай вечарыны.

Праўда наперадзе мне павадыркаю ходзіць...

Рыгор Барадулін

 

Урэшце, з тым, што паклала Паэта ў шпіталь: ён надта блізка да сэрца прыняў чарговы напад улады на нацыянальную літаратуру — ліст, накіраваны з Адміністрацыі прэзідэнта ва ўсе ведамствы, дзе працуюць сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў: дэструктыўнай, як напісана ў лісце, арганізацыі, сяброўства ў якой несумяшчальнае з працай у дзяржаўных установах. Таму няхай сябры гэтай арганізацыі ці пішуць заявы аб выходзе з яе, ці ганіце іх у каршэнь!

І пагналі!.. Амаль сто чалавек апынуліся пад пагрозай страціць работу, магчымасці карміць сям’ю.

У мяне ёсць кніга ў белым, чыстым пераплёце з гербам і залатымі літарамі на вокладцы: КАНСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. На гэтай кнізе даваў клятву Прэзідэнт — і ў ёй у артыкуле 36 чорным па белым напісана: «Кожны мае права на свабоду аб’яднанняў». А Саюз беларускіх пісьменнікаў ёсць ні што іншае, як свабоднае аб’яднанне, быць ці не быць у якім вырашаецца толькі самімі ягонымі сябрамі.

Але на гэта напляваць! Мы вырашаем, што вам вырашаць! І саюзу пісьменнікаў, і саюзу прадпрымальнікаў, і саюзу палякаў — усім!..

Скажыце: дзяржава, у якой адна з найвышэйшых службовых асобаў падпісвае дакумент, які супярэчыць Канстытуцыі — гэта якая дзяржава?.. Улада, для якой закон не закон — гэта якая ўлада?..

Рытарычныя пытанні. Гэта наша такая дзяржава. Гэта наша такая ўлада.

Хто з нас і дзе па законе можа адстаяць свае правы, знайсці праўду? Ніхто і нідзе. Мы жывем у краІне беззаконня, бяспраўя, маны. Татальнай маны, якая стала дзяржаўнай ідэалогіяй.

Хто ў гэтым вінаваты? Толькі ўлада? А грамадства?.. Мы?.. Народ, які прамаўчаў сваю праўду! Які яшчэ на першым усенародным рэферэндуме не захацеў убачыць закладзеную ў ім ману, моўчкі адмовіўся ад сваёй гісторыі, нацыянальнай мовы, культуры, ад праўды пра тое, адкуль мы і хто мы ёсць — і не перажыў гэта як трагедыю! Які на другім рэферэндуме адмовіўся ад права выбара, ад права ўдзельнічаць у кіраванні краінай, ведаць пра тое, на што ён сплочвае падаткі, куды ідуць ягоныя грошы, згадзіўся не ведаць ніякай праўды пра ўладу і схаваць усялякую праўду пра сябе — і не адчуў сораму! Наадварот, ганарыўся тым, што ўлада, атрымаўшы ад яго ўсё, што хацела, нахвальвала яго: такі ўжо рахманы, памяркоўны, ціхі ды мяккі! Хоць ты яго да аднаго месца прыкладвай…

І прыклалі: нюхайце! У нас найвышэйшы сярод краін былога СССР узровень жыцця — нюхайце! У нас даяркі зарабляюць 700 даляраў — нюхайце! У нас няма крызісу — нюхайце! У нас ніхто не памірае ад грыпу — нюхайце! У нас свабода, роўнасць, дэмакратыя — нюхайце, нюхайце, нюхайце!..

«Смярдзіць!» — крычыць Паэт Праўды, адзін з найлепшых сыноў Беларусі, а ў адказ яму ўсе званы дзяржаўных званіц — газеты, радыё, тэлебачанне: «Фіялкамі! Фіялкамі! Фіялкамі!..»

Мана, як ракавая пухліна, пусціла метастазы ва ўсе сферы нашага жыцця. Яна, мана, пануе ў ідэалогіі, яна гаспадарыць у эканоміцы. Скрозь і паўсюль мана, мана, мана — і нічога, апроч маны.

Гэта духоўная катастрофа.

Для барацьбы з маной ёсць адна зброя: ПРАЎДА. Адкрытая, бясспрэчная, вечная. Вялікая, чыстая, святая. Балючая, пякучая, цярновая. Мужная, непераможная ПРАЎДА.

Васіль Быкаў казаў: няхай на іхнім баку перамога, але на нашым баку — ісціна. Праўда, з якой выстаім.

«Трэба нешта прыдумаць, трэба зрабіць усё, што ў нашых сілах, — з адчаем казаў Рыгор Барадулін, калі прыйшоў я наведаць яго ў шпіталь. — Трываць болей немагчыма, немагчыма…»

Яго выпісалі са шпіталю з вірусным запаленнем лёгкіх, не далячыўшы, бо ў яго грошы скончыліся — і ён патрапіў у рэанімацыю. У стане, які называюць стабільна цяжкім.

Ці не той гэта стан, у якім усе мы сёння знаходзімся?..

Дык што мы можам зрабіць?.. Што ў нашых сілах?.. А не так і мала: напісаць, сказаць. Давесці ПРАЎДУ. Гэта найпершае, што мы можам зрабіць, каб захаваць сябе, не страціць чалавечую годнасць.

Паасобку — усё страцім. Не выстаім, не абаронімся. Трэба разам стаяць і разам бараніцца. Рабочым, студэнтам, прадпрымальнікам, пісьменнікам, сялянам — народу.

Дзеля гэтага мyсiм мы гаварыць праўду. Не дзеля ўлады, не дзеля апазіцыі — дзеля будучыні нашых дзяцей!

Гавары праўду — і ты дапаможаш сабе і сваім родным.

Гавары праўду — і ты дапаможаш сваёй краіне і свайму народу.

Гавары праўду — і ты ўбачыш, наколькі лягчэй, наколькі святлей табе стане жыць. Проста гавары праўду…

 

УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Обновлено 13.03.2010 15:53
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

ВИКТОР ТЕРЕЩЕНКО РВЕТСЯ В ПРЕЗИДЕНТЫ
В полку потенциальных кандидатов в президенты пополнение. А своем же.....
СИДОРСКИЙ ЕДЕТ В ЛИДУ РАЗБИРАТЬСЯ С «ДОЖИНКАМИ»
Премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский совершит 10 сентября рабоч.....
МИЛИНКЕВИЧ БЕРЕТ ПАУЗУ ПЕРЕД ВЫБОРАМИ
Александр Милинкевич определится с участием в выборах в день объявле.....
НАЦБАНК СНИЖАЕТ СТАВКУ РЕФИНАНСИРОВАНИЯ ДО 10,5%
С 15 сентября ставка рефинансирования белорусского Национального бан.....
БЕРЛИН ПРИСОЕДИНИЛСЯ К ЗАЯВЛЕНИЮ ЭШТОН ОБ УКАЗЕ № 60
Немецкие власти «серьезно обеспокоены» возможным ограничением свобод.....

Самое популярное за месяц

БОРИС НЕМЦОВ: «КРЕМЛЬ НЕ МОЖЕТ ИЗБАВИТЬСЯ ОТ ЛУКАШЕНКО»
Когда я позвонил Борису Немцову с просьбой об интервью, где-то на тр.....
СТОКГОЛЬМСКИЙ СИНДРОМ
Геополитическая ситуация, в которой оказалась Беларусь накануне през.....
ПРИЗНАНИЕ В НЕЛЮБВИ
Чуть-чуть притихшая было информационная война между Беларусью и Росс.....
НАШИ СВАЛКИ РАСКОПАЛО НАТО
Большим пожаром с едкой вонью напомнила о себе летом 2010 года база...
«НАДО СПАСАТЬ ДУКОРУ!»
Призыв, который вынесен в заголовок сегодняшних заметок, часто встре.....