Сёлета ўстаноўлены ніжні парог тэставага бала для паступлення ў ВНУ — сем балаў. Гэта тое ж самае, што «кол» з мінусам, калі ацэньваць па пяцібальнай сістэме, пры якой мне давялося вучыцца ў школе.
Бацькам выказвалі папрокіНастаўнікі — і ўсё часцей:— Ваш сын, прабачце, «недалёкі»,Гультай і прапускае ўрокі,Ну, словам, бэйбусам расце.Ці ж гэта бацьку слухаць люба?
Ды сына не ўшчуваў, бо той
І праўда бэйбус: можа ў зубы
Пульнуць кувалдаю-рукой.
І бэйбус-сын — пара настала —
Прынёс дадому атэстат.
— Якая ганьба: дзесяць балаў
Ты маеш усяго са ста! —
Слязьмі зайшліся мамка й татка. —
У наш жа «пяцібальны» час
Была б вось гэтая «дзясятка»
«Калом» (дый з мінусам!) якраз.
Куды паткнешся, агамолак,
З ганебным атэстатам ты?
З «калом» тым
Будзеш пасвіць цёлак,
Накручвацьмеш быкам хвасты.
Ім — сын:
— Такіх, як я, — навалам,
Я не адзіны баламут.
Няма сумневу: з гэткім балам
Мяне залічыць інстытут.
І залічыў!
Праз час належны
Сын бацьку паказаў дыплом,
Чым падзівіў яго бязмежна,
Нібы агрэў яго калом,
Бо сам жа бацька
(Смех дый годзе —
Ці ж можна веды параўнаць?)
Звычайны слесар на заводзе,
Хоць меў у атэстаце «пяць»…
* * *
Тых бэйбусаў — аж цэлы статак,
Для іх вучоба — як хамут.
Але з «каламі» ў атэстатах
Іх запрашае інстытут.
Працэс вучэбны — у загоне,
Выходзяць невукі са школ,
Бо ў адукацыю сягоння
Асінавы забіты кол.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…