TOP

МАЮЦЬ НАШ «ПРЫВЕТ» ЯЎРЭІ, А КІТАЙЦЫ — ПРЫВІЛЕІ

А. Лукашэнка катэгарычна забараніў выкарыстоўваць сельгасугоддзі пад прамысловае будаўніцтва. І нават расказаў гісторыю, як кіраўнік Мінскай вобласці Б. Батура лабіраваў інтарэсы ізраільскіх бізнесоўцаў, а прэзідэнт адмовіў, заявіўшы, перадай «прывет яўрэям». Чаму ж кітайцам іншы прывет, чым яўрэям?Валерый Карбалевіч, палітолаг У кабінеце вырашаліВялікаможныя чыны,Каго пусціць сюды з грашамі,Каб падсабілі нам яны.

Увогуле ахвочых мала
Прынесці нам хоць нейкі грош.
Каб Беларусь прывабнай стала,
Ім трэба даць ільготаў кош.
Ім выдзеліць найперад трэба
Кавалак добрае зямлі
(Дарма, што тоны збожжа-хлеба
На ёй да гэтага раслі).
І каб абсягі той зямліцы
Былі не ў змрочнае глушы,
А недалёка ад сталіцы,
Дзе разгарнуцца ёсць душы.
Каб ім жылося ўежна-гладка
І без турбот дзесяткі год,
Для іх — ні пошлін, ні падаткаў
На ўвесь атрыманы даход.
І гэты ход на дзіва хітры:
У Беларусі з гэтых пор,
Як на Канарах ці на Кіпры,
Уласны мецьмецца афшор.
Ад гэтакіх ільгот здурэе,
Сюды памкнецца цэлы свет!
Найперш кітайцы і яўрэі
Прыйсці выказваюць імпэт.
Каму ж аддаць з іх перавагу,
Каму адрэзаць ладны кус,
Хоць і выказваць будзе звягу
Лапцёжны братка-беларус?
— Аддам яўрэйскаму кагалу
Свой голас важкі, — мовіў чын, —
Бо маюць грошай — да адвалу,
Іх куры не клююць. Прычым
Яны амаль што нашы людзі,
Жылі спрадвеку побач, тут…
Я знаю: толк з яўрэяў будзе!
Хай запрагаюцца ў хамут!
А суразмоўца запярэчыў:
— Што тут жыло яўрэяў шмат,
Дык тое, пэўна, недарэчы,
Не на карысць ім акурат.
Яны тут ведаюць мясціны,
А можа, нават і людзей…
Таму разлік яўрэяў хцівы:
Халява, бач, перападзе…
Разлічваюць: дадзім «на лапу»
Камусьці — і праблем няма.
Ты сам іх, мусіць, ціхай сапай
Лабіруеш не задарма…
— Не маю я сваёй карысці!
Не трэ мне шэкелі-рублі!
А проста чуў, што ў нас калісьці
Яўрэі спраўна рэй вялі.
Вунь і ў Ізраілі кібуцы
Стварылі гэткія — будзь-будзь!
— Твой досвед, дружа, вельмі куцы,
І пра яўрэяў ты забудзь.
А каб не бедавалі дужа,
Ім можаш «перадаць прывет»,
А ў Беларусь, шаноўны дружа,
Нам запрасіць кітайцаў след.
Такая танная рабсіла!
Хоць кожны ростам і малы,
Але да ночы — глянуць міла! —
Яны працуюць, як валы.
А што ім трэба? З рысу каша
Ды штось на цела апрануць.
У іх, кітайцаў, людзі нашы
Няхай павучацца чуць-чуць…
А ты мне кажаш тут — «яўрэі»…
Кітай — наш сябар назаўжды.
Яшчэ й з Паўночнае Карэі
Запросім «спонсараў» сюды.
* * *
А беларус ці ж не гатовы
Карпець на роднае зямлі,
Каб у яго такія ўмовы
І прэферэнцыі былі?
Ды беларуса-недарэку
Не бачаць і ва ўпор чыны.
Хто для начальства ён спрадвеку?
Купалаўскі мужык дурны…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.