Categories: Фельетон

ЗВЯЛІ РАХУНКІ ЗА МАЛЮНКІ

У судзе разглядалася адміністрацыйная справа грамадскай актывісткі. Яе абвінавацілі ў распаўсюджванні твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Такімі матэрыяламі міліцыянеры палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата — міліцыянер. Што ён робіць на працы?».

Настаўніца Не мела зла на мэце,На ўроку азадачыўшы свой клас:— «Які мой тата» —Вось што трэба, дзеці,Намаляваць усім на гэты раз.

Чым тата ваш
Займаецца на працы?
Што робіць ён зазвычай,
Дзень пры дні?
І сталі дзеці
Талакой старацца —
Алоўкі заскрыпелі ў цішыні.
Малюнкі атрымаліся на славу!
Таму яна, вучылка-педагог,
Зрабіць рашыла
Школьную выставу,
Каб кожны ацаніць малюнкі змог.
Дзяўчынкі Галі
Твор харошы вельмі:
Там, на паперы,
Файны дом узнік,
А побач — дзядзька
З малатком і кельмай.
У Галі тата знаны будаўнік!
Намаляваў станок хлапчук Валодзя,
А побач трактар вывела рука.
Працуе тата Вовы на заводзе,
Стаіць добрасумленна ля станка.
Наступны твор —
З адценнем ганарыстым:
Маўляў, мой тата —
Ён не нейкі нуль.
Працуе бацька хлопчыка таксістам,
І на малюнку ён трымае руль.
Дастойны тата
І ў дзяўчынкі Каці,
Бо хворыя шыбуюць на паклон.
Намаляваны ў беленькім халаце,
І скальпель у руцэ трымае ён.
Ну, словам,
Твораў там было нямала,
І сярод іх таленавітых шмат.
Са шчырасцю дзятва намалявала,
Што знала
Пра сваіх любімых тат.
І толькі Колі засмучаў малюнак,
Ён разбіваў
Настрой вясёлы ўшчэнт.
На ім будынак шэры —
Пастарунак,
І подпіс хлапчука:
«Мой тата — мент».
Намаляваны там і гэты тата,
Хоць той «пейзаж» не радуе вачэй:
Там ён заўзята
Хлопца-дэмакрата
Дубінкаю таўчэ
Паміж плячэй.
І трэба ж гэтак выпасці:
У школе
Бацькоўскі сход надарыўся якраз.
Той самы «мент»
(Бо ён жа тата Колі),
Як і другія, завітаў у клас.
Затым, напрыканцы, на калідоры
Выставу тую выхапіў пагляд.
Быў на расправу тата Колі скоры:
— Вам бокам выйдзе
Гэты «кампрамат»!
Папомніце яшчэ сваю выставу,
Калі вось гэтак зганьбілі мяне!
Супроць вучылкі
Узбуджу я справу,
Яе, паскуду, кара не міне!
І праўда — узбудзіў!
Якога кшталту?
Такога не прыдумаеш знарок:
«За прапаганду жорсткасці і гвалту»
Настаўніцу на допыт павалок.
А потым асудзілі без замінкі.
Які ў суда надзейны аргумент?
Малюнак жорсткі
З выгляду дубінкі,
Якою чалавека месіць «мент».
* * *
Мне так шкада
Вучылку-небараку:
Аштрафавалі, бедную, на жаль.
«Мянту» ж за жорсткасць
Выкажуць падзяку,
А можа, нават выдадуць медаль…

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023