Categories: Фельетон

НАВОШТА Ў ШКОЛЕ СПІСВАЎ КОЛЯ

Дэпутат Анатоль Глаз выступіў супраць існавання гімназій і ліцэяў. Адзін з аргументаў дэпутата такі: туды ідуць лепшыя вучні, а горшым няма ў каго спісваць.

Яшчэ ў дзяцінстве хлопчык КоляНе загружаў вучобай клёк.Ён гойсаў з мячыкам па полі,З тугой хадзіў на кожны ўрок.

Аднак лічыў жа недарэмна,
Усведамляў хітрун малы:
Бацькі пацягнуцца да рэмня,
Як мецьмеш «двойкі» ды «калы».
Не лупцаваў хлапчынку бацька!
Хоць ён не браў у рукі кніг,
Ды налаўчыўся спісваць хвацка,
«Здзіраць» у школьнікаў другіх.
Дзяўчынка побач з ім за партай
Была пісьменнай, трэ сказаць.
Дык скасавурыць вока варта,
І за дыктант займееш «пяць».
Сядзеў разумны хлопчык ззаду —
Ён цёрты ў фізіцы калач.
І Коля з аднаго пагляду
«Здзіраў» рашэнні ўсіх задач.
З хімічным «багажом» багатым
Сядзела спераду дзяўчо.
А Коля быў якраз цыбатым —
Пазыркваў ён цераз плячо.
Калі ж настаўнік зваў да дошкі,
Усё было звычайна так:
Адсюль, адтуль падкажуць трошкі,
Дык і хапала на «траяк».
Ну, словам, хітры хлопчык Коля
Вучыўся лёгка, без пакут.
Дзесяцігодку ён адолеў
І паступіў у інстытут.
А там, вядома, «шпоры», «бомбы»,
З падручніка схаваны ліст…
Вось так атрыманы дыплом быў,
Ён, Мікалай, — спецыяліст!
Ці «спісваў» Коля штосьці потым?
Ці «пазычаў» ён дзе-нідзе?
Ці ўсё далося ўласным потам?
Хто ў нас не «спісвае-крадзе»…
Заўжды меў добрую зарплату,
Як на дражджах, на службе рос,
І ўрэшце ў ніжнюю палату
Яго занёс
Шчаслівы лёс!
* * *
Калі б не спісваў Коля ў школе
(Хоць ён зусім не ахламон),
Ці выбіўся б у людзі Коля,
Ці стаў бы дэпутатам ён?…

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023