TOP

ШМАТ «МУРНІ» ДЛЯ СТАРШЫНІ

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выказала думку, што беларускі электарат дэградуе, не вылазячы з Інтэрнэта: «Я страшэнна асуджаю ўсе гэтыя сацыяльныя сеткі, не разумею, як можна завесці тысячу фрэндаў і пісаць ім усякую мурню». — Электарат наш, — так сказалаЦэнтрвыбаркама старшыня, — Мае надзеі цешыць мала,Савецкім людзям не раўня.

Ён паступова дэградуе.
У Інтэрнэце дзень пры дні
Сядзяць, прабачце, абалдуі
І проста млеюць ад «мурні».
Бадай, яна сказала слушна:
Электарат наш быў другі.
Галасаваў ён аднадушна
І не тлуміў сабе мазгі.
Ва ўлады з тым электаратам
Ніколі не было праблем.
Цяпер, на жаль, ён стаў стракатым:
Хто камуніст, а хто нацдэм.
Да выбарчых сваіх участкаў
Не йдзе ў адзінай чарадзе,
Як след не галасуе часта
І пратэстуе дзе-нідзе.
А хто-ніхто з найбольш «свядомых»
Абвесціў выбарам байкот,
Маўляў, сядзіце, людзі, дома.
Во абнахабіўся народ!
А ці было калісь магчыма,
Ці бачыў-чуў калісьці свет,
Каб беларуская жанчына
Ішла на мітынг ці пікет?
Цяпер «паразумнела» дужа…
Ты там, на плошчы, не крычы,
Сядзі на кухні і для мужа
Гатуй катлеты і баршчы!
Ну, словам, вельмі бесталковы,
Няўдалы ў нас электарат.
Плявузгае не тыя словы,
І з ім цяпер турботаў шмат.
Нашто цяжар, скажыце, гэты
Цэнтрвыбаркама старшыні?
Пара на пенсію.
Катлеты
Ляпіць-пячы і з Інтэрнэта
Не чуць «усякае мурні».
* * *
Такую думку давяду я
Да клёку старшыні тае:
Не люд, напэўна, дэградуе,
А «рыба з галавы гніе»…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.