У Мінску прайшла выстава «Нерухомасць. Восень 2012», у якой упершыню ўзяў удзел найбуйнейшы забудоўшчык Кіпра — кампанія «Арыста Дэвелоперс». Высветлілася, што элітная кватэра на сонечным востраве абыдзецца нашмат дзешавей, чым «панэлька» ў Мінску… На ўсю Еўропу крызіс рынуў,Еўропа чэзне на вачах…Буржуям трэба новы рынакШукаць, каб бізнес не зачах.
І нават на маленькім Кіпры,
Дзе жменька люду — ўвесь народ,
Буржуйскі клас таксама хітры —
Пагляд скіроўвае на ўсход.
Цяпер нішчымніца без меры
На Кіпры,
Люд загнаны ў кут.
Пустуюць новыя кватэры —
Іх не купляе просты люд.
Каб грошы пацяклі на востраў,
Каб мець прыбытак і даход,
У Беларусь «канькі навострыў»
Дзялок імпэтны — кіпрыёт.
Выстава ладзіцца ў сталіцы,
Дзе рэкламуецца жытло.
Чаму б яму не пажывіцца,
Удала не «скасіць бабло»?
Хоць быў сумнеў у кіпрыёта,
Бо шчыра раілі сябры:
— Не лезь у гэтае балота,
Туды не сунься, не дуры!
Відно ж усім без акуляраў:
Народ тамтэйшы — як жабрак.
І нават на пяцьсот даляраў
Не можа ўзбіцца ён ніяк.
І гэта ўсё не плёткі-чуткі…
Намер твой гіблы, без надзей:
Там нават для сабачай будкі
Няма даляраў у людзей.
Не мецьмеш грошай на халяву,
Забыць пра іх сябе прымусь!
Ды ўсё ж прыехаў на выставу
Той кіпрыёт у Беларусь.
Не мог спачатку даць ён веры —
Цудоўны гэтакі расклад:
Тутэйшы люд дамы-кватэры
Купляць гатовы нарасхват!
Жыллё на Кіпры
(Цуд жа нейкі —
Чаму не ведалі раней?)
Каштуе, мовіць так, капейкі —
Чым тут, у два разы танней.
Сказала цётухна:
— Не трэба
Панэльная халупа мне,
Якой у нас цана — да неба!
Я дом куплю па той цане!
Там плешчацца пяшчотна мора,
А пад нагамі — жоўты пляж…
І зажыву — не знацьму гора,
Суседзі пазайздросцяць аж.
Пад вокнамі ім вечна будзе
Капцець заводская труба,
Я ж пачувацьмуся, бы ў цудзе…
На Кіпры тым не рай хіба?
Дзялок тутэйшы ўвесь у глянцы
Як бач сабе намеціў план:
— Прадам кавярню ў Серабранцы —
Куплю ў Ларнацы рэстаран!
Дый дзед, які пражыў нямала,
Збіраў маршчыны на чале,
Бо думка ў клёк яму запала:
— Ці не набыць мне там бунгала,
Прадаўшы хату на сяле?
Нашто мне свінні і каровы?..
Ну, словам, гэты кіпрыёт
Прыўнёс і ў душы, і ў галовы
Дасюль нябачаны разброд.
Маўляў, кармілі нас лухтою,
Што тут заможна як нідзе
І што жыццё ў нас — залатое,
Улада дбае пра людзей.
Выходзіць жа, яна, улада,
Дае народу толькі косць.
Яе цярпець якога ляду?
І выспявала ў людзях злосць…
* * *
Хтось думае, што кіпрыёты
Нам мару падарыць змаглі:
Цяпер жытло — і прэч турботы! —
На іхняй варт шукаць зямлі.
Самрэч жа зблоцілі дзяржаву,
Раздрай у нашай грамадзе!
Хай той, хто рыхтаваў выставу,
На плаху галаву кладзе…
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…