TOP

БАЛЬ НА КАСЦЯХ

Ля Курапатаў дабудоўваецца рэстаранна-забаўляльны комплекс — аграмадны рэстаран, лазня з банкетнай залай, домікі для больш інтымнага адпачынку. Там, дзе магільныя узгоркі,Дзе стрэл выплёўваў рэвальвер, Шампанскага страляцьмуць коркіУ столь высокую цяпер;

Дзе лівень кроў змываў, і вязні
Свае заканчвалі шляхі,
Змывацьмуць у дыхтоўнай лазні
Дзялкі-чынкі свае грахі;
Дзе колісь целы пад прыцэлам
У катаў сталінскіх былі,
Путаны гандлявацьмуць целам
За еўра, фунты і рублі;
Дзе пад зямлёю тлеюць косці,
Забыўшыся на страх і жах,
Усе на гэтым свеце госці
Баль будуць правіць на касцях.
І смутак душы не агорне,
Калі грымецьме навакол,
Кавалак не застране ў горле
У тых, хто даў на ўсё дазвол…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.