ФАРБАВАНАЯ СВІНІНА

Інфармацыйныя агенцтвы штодзённа прыносяць столькі розных навін, што здзівіцца нечым цяжка. Але паведамленне пра тысячы тон мясной прадукцыі, арыштаваных у Швецыі, зацікавіла. Аказваецца, там махляры дадумаліся фарбаваць свініну і прадаваць пад выглядам значна даражэйшай ялавічыны.

Усё бывае ў гэтым свеце, але шакіравала тое, што дзялкі падобнага кшталту з’явіліся ў адной з самых развітых краін Еўропы, дзе створаны ўсе ўмовы для сумленнага прадпрымальніцтва, дзе ініцыятыўным грамадзянам забяспечаны высокі жыццёвы дабрабыт. Што ж, як кажуць, моль заводзіцца дзе заўгодна.

Неардынарны выпадак навёў мяне на думку, што ў наш час фарбаваную свініну можна ўцюхваць людзям не толькі ў магазінах і на рынках, але і ў палітыцы, нацыянальных пытаннях, сацыяльнай сферы, навуцы, адукацыі. Беларуская рэчаіснасць яскрава пацвярджае такую выснову.

Што тычыцца гандлю, то, каб не вяртацца да гэтага пытання, канстатую: пры цяперашняй сістэме кіравання ён ніколі не стане на рэйкі сумленнасці ў забеспячэнні грамадзян якасным харчам. Пасля маіх неаднаразовых зваротаў да надзённай тэмы чытачы працягваюць пісаць і тэлефанаваць пра абвесы, пра падсоўванне гнілой гародніны, садавіны або пратухлай рыбы на рынках, пра пратэрмінаваныя, сапсаваныя прадукты на паліцах магазінаў. Я выдатна разумею гнеў і абурэнне падманутых людзей, калі пры мізэрных зарплатах і пенсіях трэць або палову набытага (па вышэйшых коштах, чым у Літве, Польшчы і Германіі!) даводзіцца выкідаць у смецце.

Не лепшая сітуацыя склалася ў «высокай» эканоміцы. Залатаць усе дзіркі адначасова ніяк не ўдаецца. Толькі закрыюць адну, як зазеўрала другая. Апошнім часам урад «канцэнтруе рэсурсы» на пагашэнні пазык. Незалежны эксперт М. Малішэўскі піша: «В прошлом году на обслуживание валового внешнего долга ушло более 6,3 миллиарда долларов. Сумма выплат процентов в этом году возросла почти в три раза. Расходы на обслуживание валового внешнего долга (включая внешний госдолг) с 1 июля 2012-го по 1 июля 2013 года оцениваются более чем в 19,2 миллиарда долларов. Однако это еще далеко не предел. Пик нагрузки по возврату долгов придется на 2013 и 2014 годы, когда только по госдолгу придется ежегодно возвращать примерно вдвое больше, чем в этом году. Кроме того, тогда же придется вернуть миллиардный долг, оформленный на «Беларуськалий».

Але абывацеля найбольш уражвае адна канкрэтная, непрыемная і пагрозная лічба — на кожнага беларуса (ад дзяцей да старых!) запазычанасць складае прыкладна 3200 долараў.

Не парадаваў нас і Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД, які ў сваім дакладзе «Инвестиции в основной капитал в странах СНГ в І квартале 2012 года» залічыў Беларусь у лідэры па інвестыцыйнай непрывабнасці. Сітуацыю ў гэтай сферы трапна ахарактарызаваў мясцовы алігарх, уладальнік групы кампаній «Трайпл» і мінскага «Дынама» Ю. Чыж: «Где вы найдете идиотов за границей финансировать что-то в Беларуси?»

Кульгавая эканоміка не спрыяе захаванню стабільнасці дабрабыту людзей. Згодна дадзеных Міністэрства працы і сацабароны, на ўліку ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаіць 1,6 мільёна жыхароў, «оказавшихся в трудной жизненной ситуации».

Маючы суцэльныя правалы ў важных галінах народнага жыцця, афіцыйныя асобы і СМІ перасталі расказваць пра «беларускі эканамічны цуд», пра «эканамічнага тыгра», які гуляў на тутэйшых абсягах, замоўклі на гэты конт і замежныя падбрэхічы рэжыму.

Але самім кіраўнікам Беларусі дзецца некуды. Смешна і сумна глядзець, як яны перад тэлекамерамі зацягваюць старую «песню», расказваюць адзін аднаму пра вялікія поспехі, дасягнутыя ва ўмовах «варожай блакады». На самой справе эканоміка, па-народнаму кажучы, трымаецца «на саплях» — на расійскай дапамозе, на замежных крэдытах, а ўсё, чым штодня фанабэрыста карыстаюцца «народныя слугі» (самалёты, лімузіны, адзенне, абутак, гадзіннікі і інш.), створана якраз на «зламысным» Захадзе, які імі апантана аплёўваецца і праклінаецца.

Гледзячы на няўклюдныя, нават дзікунскія дзеянні мясцовых лідэраў, успамінаюцца словы У. Чэрчыля: «Палітыкі думаюць пра маючыя адбыцца выбары, а палітычныя дзеячы думаюць пра будучыя пакаленні». На жаль, такіх патрэбных асобаў ля руля не відно.

Набыццё дзяржаўнасці не вырашыла праблему яднання народа. Увесь час наша мова, якая можа і павінна цэментаваць нацыю, трапляе пад сякеру то суседскага шавінізму, то савецкага інтэрнацыяналізму, то барацьбы за ўтрыманне ўлады. Самі ж беларусы ніяк не могуць уцяміць, што родная мова патрэбна не толькі пісьменнікам, а ўсім нам: «Каб не ўмёрлі!» (Ф. Багушэвіч). Дажыліся да таго, што ў 400-тысячным Магілёве па-беларуску вучыцца адна дзяўчынка — Ялінка Салаўёва. А ўлада працягвае цынічна трындзець пра незалежнасць, патрыятызм, беларускасць. У Беларусі за ўсю яе шматпакутную гісторыю такога ідыятызму ў адносінах да роднай мовы яшчэ ніколі не было.

З цікавасцю і задавальненнем я слухаў фрагменты дэбатаў кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША Б. Абамы і М. Ромні. Гэта былі не толькі вострыя, высока інтэлектуальныя, культурныя дыскусіі, але і сапраўднае відовішча.

А што падсоўваецца беларускім тэлегледачам? Якім інтэлектуальным запасам дзеляцца з імі кіраўнікі, што ўвогуле і на якой мове спажываецца народам з экрана? Вазьміце ў рукі праграму на любы тыдзень і прачытайце: з дня ў дзень па кожным канале — «фарбаваная свініна».

Цэнтрвыбаркам па загаду галоўнага боса зноў узяўся за ўдасканаленне «Выбарчага кодэкса». Але, як і трэба было чакаць, там абсалютна нічога не мяняецца, грамадзянам прапануецца ўсё той жа фарбаваны прадукт.

Доўгатэрміновая стратэгія Захада ў адносінах да беларускага аўтарытарнага рэжыму аказалася таксама «фарбаванай свінінай». Нарэшце айчынныя і замежныя СМІ пачалі пісаць адкрытым тэкстам, што ў Галандыі, Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Латвіі, Літве і нават у ЗША ёсць асобы ў палітыцы і бізнесе, якія сімпатызуюць мясцоваму ўзурпатару і яго памагатым. За шырмай дыпламатычнай балбатні, бесталковых, марных ушчуванняў, марафетных санкцый паміж Беларуссю і краінамі Еўразвязу на працягу многіх гадоў ідзе аб’ёмны гандаль нафтапрадуктамі, адбываюцца шматлікія іншыя здзелкі.

Выдатны рускі рэвалюцыянер, пісьменнік і філосаф А. Герцэн, 200-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета, казаў: «Роковая сила современной реакции в России — реакции бессмысленной и ненужной — оттого так трудно сокрушима, что опирается на двух твердынях гранитной крепости — на тупоумии правительства и на неразвитости народа». Гэтая выснова застаецца актуальнай, яна тычыцца і беларусаў, якія ўваходзілі ў царскую і савецкую імперыі, якія нарэшце атрымалі незалежнасць, але так і не выбраліся з нерату «старэйшага брата».

P.S. Фарбаваная свініна ў роздуме выступіла ў ролі сімвала. Наш люд не дажыў да такіх заробкаў, пенсій, да такога клопату пра сваё здароўе, як у Швецыі, калі замест тлустага мяса спажываецца ялавічына. У мясцовым меню славутая скварка і яе сяброўка чарка, нягледзячы на рост коштаў, наперадзе. А тыя, для каго і гэта стала недасяжным, абмяжоўваюцца «супавымі наборамі».

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023