У Віцебску старшыня аблвыканкама правёў вайсковыя зборы розных кіраўнікоў вобласці — так мацуецца «тэрытарыяльная абарона».
Цяпер — як за ваенным часам:«Баёў» і «бітваў» — цераз край.То бой за малако і мяса,То бітва-схватка за ўраджай.Ды толку — тытуню панюшка,
Сумнеўны вынік — як заўжды…
А тут чыноўнікі ў «вайнушку»
Згуляць рашылі сапраўды.
Сабраліся ў адзінай хеўры
(Агульны мелі інтарэс)
І пачалі свае «манеўры»
З алоўкамі наперавес.
Галоўны чын — за камандзіра
(Па званні, мусіць, генерал,
Хоць і не апранаў мундзіра).
Найбольш выказваў ён запал.
Для ўсіх размеркаваны ролі,
Як вызначыў ваенны план:
Хто «фронт» трымае на кантролі,
Каму ісці да «партызан».
Усе чыноўнікі гатовы
Змагацца на «перадавой»,
Каб вопыт паказаць вайсковы
І гераізм засведчыць свой.
Хаця якія з іх салдаты?
У кожнага нягеглы від:
Адзін — стары, другі — пузаты,
А трэці — проста інвалід.
Ды толькі дзядзька з выканкама
Рашыў не рваць «на фронце» жыл.
Сказаў ён «генералу» прама:
— Хачу адказваць я за «тыл».
Магу пакіраваць санротай,
Магу адправіцца ў абоз…
Сваім «нядоблесным» зваротам
Ён рыску прыкрую прыўнёс.
Паваявалі як героі
І ворагаў перамаглі!
Хоць дастаўляй туды гарою
Для тых герояў медалі.
Затым і «кухня палявая»
Туды прыехала якраз:
Пасля змагання — кожны знае! —
Падмацавацца самы час.
Як кажуць, справа ўжо не наша,
Што на сталах стаяла там.
Была, напэўна, ячнай каша,
І, можа, сталінскіх сто грам.
Галоўнае — дадзім мы НАТА
Адпор
І нечысці любой,
Бо ёсць каму шпурляць гранаты
І весці за сабой у бой.
* * *
Не буду я да «дзядзек» строгім,
Тым болей іх не папракну:
Яны ў дзяцінстве басаногім
Не нагуляліся ў вайну.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…