Categories: Новости

АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЫКТОЎКА ПРОЙДЗЕ У ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА, 2 ЛЮТАГА

Як паведамляе БелаПАН, філосаф Уладзімір Падгол звярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, членаў творчых саюзаў і рухаў з ініцыятывай напісання агульнанацыянальнай дыктоўкі 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. 

Ён нагадвае, што ў 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Каліноўскага, створаны аргкамітэт па святкаванні гэтай гістарычнай падзеі. На думку Падгола, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расіяй».

Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя. «Выбітныя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, вучоныя і студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы могуць выступіць з відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць супольна агульнанацыянальную дыктоўку па лістах з-пад шыбеніцы Каліноўскага і пасля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазвароты можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо зараз», — напісаў ен.

У дзень нараджэння Каліноўскага Падгол прапаноўвае ўсім разам напісаць дыктоўку. «Кожны, хто захоча ўдзельнічаць і не зможа прыйсці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго творцы, творы якога любіць, а самога творцу паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасць звароту Каліноўскага, яго ідэй і памкненняў да свабоды і незалежнасці нашага краю. І тады тыя, хто хоча быць беларусам і хто заклікае «будзьма беларусамі», наблізяцца да беларушчыны і наблізяць сваю Радзіму да яе. Так можа атрымацца наша беларуская салідарнасць — агульнанацыянальная дыктоўка», — напісана ў звароце.

Падгол таксама адзначае, што «дзясяткі гадоў агульнанацыянальныя дыктоўкі пішуць палякі і літоўцы, пішуць грамадзяне іншых еўрапейскіх краін». «Яны ўжо адстаялі сваю незалежнасць і пішуць дыктоўку салідарнасці са сваёй мовай, выяўляючы лепшага знаўцу. Для нас пакуль больш важна праявіць салідарнасць са сваімі нацыянальнымі героямі, якія перад смерцю, перад сустрэчай з Богам пісалі не прашэнні цару аб памілаванні, а пісалі сваім паплечнікам ды нам, сваім нашчадкам, як бараніць сваю Радзіму. У Літве 2013 год заканадаўцамі абвешчаны Годам Каліноўскага. Давайце паспрабуем і мы скарыстаць мажлівасць наблізіцца да еўрапейскіх народаў на іхніх сучасных узорах нацыянальнай салідарнасці», — падкрэсліваецца ў звароце.

Як паведаміў БелаПАН Падгол, ужо атрымана згода аб удзеле ў інтэрнэт-дэманстрацыі ад літаратараў Уладзіміра Арлова і Сяргея Законнікава, ад кіраўнікоў руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і іншых.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. 

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023