TOP

БЕЗ ВІБРАТАРА І МУЖА МАЛАДЗІЦЫ ЦЯЖКА ДУЖА…

Мытнікі канфіскавалі больш за 800 сексуальных «цацак» — фалаімітатараў і вібратараў, якія прадпрымальнік вёз у Беларусь у «крайслеры». Ні для каго не станецца сакрэтам,Калі я лішні раз для ўсіх скажу:Мужчыны нашыІ зімой, і летамНа працу выязджаюць за мяжу.

А што рабіць?
Мізэрныя заробкі
У Беларусі.
Чым карміць дзяцей?
І жонкі мужыкам дзяўбуць у клёпкі,
І іх саміх цяпер адчай гняце.
Маркоцяцца жанкі і маладзіцы…
Тутэйшы прадпрыемлівы дзялок
Надумаў разгавецца-пажывіцца
На злыбядзе кабецін і дзявок:
«Без сексу, з-за таго,
што мала страсці,
Пускаюць па начах жанкі слязу.
Гаротніцам я дам хоць трохі шчасця —
Ім фаласаў мужчынскіх прывязу».
Тым болей што ў Еўропе, нібы смецця,
Ёсць гэткага інтымнага дабра.
І нам яго патрэбна мець на мэце,
Спазнаць цывілізацыю пара!
Ва ўласную дыхтоўную машыну
Вібратараў
Ён загрузіў, як дроў,
Каб ашчаслівіць нашую краіну,
Каб у кабецін забурліла кроў.
Ды штось было з паперамі нячыста…
Адчула мытня хцівае нутро
І не дала яму, кантрабандысту,
На гэтае дабро
Сваё «дабро».
* * *
Падобна, наш народ
«дайшоў да кропкі».
У роспачы жаночая гурма:
Мужчыны паз’язджалі на заробкі,
І нават штучных фаласаў няма.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.