Пракурор Гродненскай вобласці заявіў, што чаўнакі, якія возяць за мяжу салярку і цыгарэты, будуць за грошы абслугоўвацца ў паліклініках, а таксама больш плаціць за дзіцячыя садкі.
Ён, пракурор, як леў, сярдзіты,Даліся ў знакі чаўнакі:— Нахлебнікі і паразіты!Парваць іх варта на шматкі!
Усім вядома: не шыкуе,
Не раскашуецца народ,
А чаўнакі ў пару такую
Жадаюць мець пабольш даброт.
Бензін, салярку, цыгарэты
Адсюль вывозяць за кардон
І маюць махляры за гэта
Прыбытку не адзін мільён.
Прычым падаткаў ні капейкі
Яны не плацяць у бюджэт.
Не маем мы даход хоць нейкі
Ад той саляркі й цыгарэт.
І калі ў ім, бюджэце, латы,
А эканоміка на дне,
Ці хопіць грошай на зарплаты
Усім чыноўнікам і мне?
Нам класці зубы на паліцы?
Дык хай жа плацяць чаўнакі
За паліклінікі-бальніцы,
За школы, яслі і садкі!
Знішчальны гнеў у пракурора!
Ды хай бы лепш падумаў ён:
Ад шчаснай долі ці ад гора
Яны чаўночаць за кардон?
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…