Судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя.
Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук паведаміла Свабодзе, што напярэдадні зь іх кватэры судовы выканаўца забраў тэлевізар, які быў апісаны яшчэ перад судом над Алесем. «Запомніўся камэнтар судовага выканаўцы. Калі ён выносіў тэлевізар з дому, то казаў: «Не маглі нешта больш каштоўнае апісаць!».
Паводле Натальлі Пінчук — гэта першая маёмасьць Бяляцкага, якую забіраюць з кватэры.
Тым часам сам Алесь Бяляцкі з бабруйскай калёніі працягвае дасылаць калегам лісты, ў якіх апісвае свой шлях да беларушчыны. Гэтыя лісты вывешвае на сваім сайце праваабарончы цэнтар «Вясна», якім кіраваў да арышту Алесь Бяляцкі. Як палітвязень знаходзіць час на напісаньне ўспамінаў? Натальля Пінчук адзначае наступную якасьць свайго мужа.
«Мяркую, на гэта ў яго ідзе ўвесь вольны час, якога ў яго вельмі мала. Гэта праявы такой якасьці, якую ён дэманстраваў і да калёніі. Вялікай працаздольнасьці, якой ён валодае. Ён можа рабіць некалькі спраў адначасова. Бачна, што і зараз, нягледзячы на вялікую загружанасьць, бо ён жа і працуе там на вытворчасьці, ён таксама знаходзіць хаця б некалькі хвілін, каб напісаць. Каб усё, што ў ім ёсьць, гэта каб вылілася на паперу. Прычын не толькі сам піша, а яшчэ ініцыюе, просіць сваіх былых калегаў па музэі пісаць успаміны, каб гэта ўсё потым склалася ў кніжку».
Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года за утойваньне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца даводзіў у судзе, што грошы ішлі на дапамогу рэпрэсаваным ў Беларусі актывістам і грамадзянам.
Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ, Радыё Свабода
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…