Categories: Лица

«ГЭТА БЫЛА КАРОТКАЯ, ДВУХГАДЗІННАЯ, СУСТРЭЧА ПРАЗ КРАТЫ І ДВАЙНОЕ ШКЛО»

2 ліпеня палiтвязень Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у магілёўскай турме №4.

— Гэта была кароткая, двухгадзінная, сустрэча праз краты і двайное шкло, праз тэлефон…, — расказвае Марына Адамовіч, паведамляе statkevich.org. — За ўвесь час зняволення Мікалая, а гэта ўжо больш за два гады і сем месяцаў, я толькі аднойчы мела магчымасць апынуцца побач з ім, дакрануцца, абняць: у снежні 2011 года, яшчэ ў Шклове, больш, за 1,5 гады таму.

Гэта ведаюць усе сваякі сённяшніх палітвязняў: калі з’яўляецца хаця б тэарэтычная магчымасць сустрэчы, марудзіць нельга, бо заўтра яе можа ўжо не быць. Увесь наш досвед мінулых 2,5 гадоў аб гэтым сведчыць. Таму, канешне ж, я скарысталася гэтай магчымасцю, як толькі яна з’явілася…

Мікалай не змяніўся: ён такі ж, як заўсёды: упэўнены, спакойны, моцны і вельмі пазітыўны. Выводзяць на спатканне некалькі чалавек адразу і нават знешне гэта вельмі бачна: прыгожы, моцны, вольны чалавек… Нават загарэлы крыху, бо, кажа, сонейка трапляе зараз на большую частку турэмнага дворыка, і, калі ўвесь час рухацца, то яго хапае абодвум — яны гуляюць удвох з суседам па камеры.

Канешне ж, не памянялася і яго сістэма каштоўнасцяў — ён ведае, што і дзеля чаго робіць.

Пра «ініцыятыву бабруйскіх актывістаў», што ўзрушыла сеціва, сказаў, што, нават, калі «ўся дэмакратычная грамадскасць» звернецца да яго, ці, проста, ён застанецца адзін, ў поўнай ізаляцыі, то і тады не зробіць гэтага. Проста, не здолее… Дзякаваць Богу, такіх лістоў з прапановамі «папрасіцца» да яго не даходзіла, як, зрэшты, і іншых: апошнім часам лісты з волі амаль не даходзяць. Мікалай пажартаваў, што, мабыць, помсцяць за яго ацэнку даклада спадара Палецкіса, якая трапіла ў друк (запытаў: «свайго» бароняць ці што? (М.А.)), і ліст да літоўскага прэм’ера.

Ад сябе (М.А.) дадам: Мікалай адказвае на ўсе лісты, у якіх ёсць зваротны адрас (які можна разабраць) і, калі нехта пісаў яму і не атрымаў адказу, прашу, не пакідайце гэта беспакараным — пішыце скаргі ў турму і Дэпартамент выканання пакаранняў на перашкоды ў ліставанні.

Яшчэ адна балючая тэма, якую мы закранулі, гэта — павольная, але заўважная, праца па «заціранню» патрабавання еўрапейцаў аб поўнай рэабілітацыі ахвяраў палітычна матываваных прысудаў, якая зараз вядзецца не столькі ў Еўропе, колькі тут, у Беларусі. Якімі б высокімі словамі і матывамі яна не прыкрывалася, Мікалай назваў гэта «карыслівым здрадніцтвам», бо «гэта закладае падмурак пад новыя злачынствы, робіць магчымым і спакуслівым для ўлады захоп новых закладнікаў». Ён вельмі прасіў агучыць яго пазіцыю.

Дарэчы, у турме, у вялізарнай ступені дзякуючы Мікалаю, ўжо колькі месяцаў запар выдаюць вязням належныя прадметы гігіены. А за травень і чэрвень выдалі нават аднаразовыя брытвы. Як кажуць- «кропля камень точыць». А як гэта важна для тых, у каго нікога не засталося на волі!

Ён вельмі высока цэніць тых «палітычных», хто зараз за кратамі. Лічыць этых цудоўных моцных людзей патэнцыйнымі новымі лідэрамі. Нават пажартаваў, што, мабыць, нейкі таемны прыхільнік дэмакратыі ва ўладзе, назіраючы за «раздраем» у дэмакратычным асяродку, вырашыў стварыць сітуацыю «кастынга», каб грамадства магло выбраць…

Напрыканцы сустрэчы сказаў: «Мы гэта перажывем…»

Я веру, што так і будзе. Хутка…

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023