Пакараны годам і 6 месяцамі зняволення 23-гадовы грамадскі актывіст, былы працоўны наваполацкага «Нафтана» Андрэй Гайдукоў пераведзены з Віцебскага следчага ізалятара ў Магілёўскую калонію №19.
Па словах яго сястры Марыі, пра гэта даведаліся родныя зняволенага, калі прынеслі ў следчы ізалятар перадачу.
— У нас родныя ў Віцебску пайшлі перадаваць яму перадачу, а ім сказалі, што ён — у Магілёве. Афіцыйна ніхто нічога не паведамляў ні бацькам, ні адвакату. Мы думалі, што ён нейкі час яшчэ будзе ў Віцебску, а аказалася, што яго вельмі хуценька перавялі ў Магілёў.
Андрэй Гайдукоў быў прызнаны вінаватым у спробе ўсталяваць супрацу з ЦВУ. 27 жніўня Вярхоўны Суд Беларусі разгледзеў яго скаргу і пакінуў прысуд у сіле. Хоць абодва суды праходзілі ў закрытым рэжыме, аднак у дзяржаўнай прэсе былі надрукаваны некаторыя матэрыялы гэтай справы.
Па меркаванні праваабаронцаў, яны паказалі не столькі вінаватасць Гайдукова, колькі адсутнась складу крымінальнага злачынства ў яго дзеяннях.
Генадзь БАРБАРЫЧ, «Беларускае Радыё Рацыя»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…