«Сірыйская палонніца» ўпершыню адказала на журналісцкія пытанні. Святлана расказала дэтэктыўную гісторыю свайго выкрадання і вызвалення.
Святлана Маркіяновіч прыляцела ў Беларусь у суботу. У панядзелак яе даставілі ў жодзінскую міліцыю, дзе спецслужбы дапыталі яе наконт выкрадання. Каля другой гадзіны дня «сірыйскую палонніцу» адпусцілі з міліцыі.
Знешне яна аказалася даволі разважлівай і прыемнай у манерах жанчынай. Зусім не такой вульгарнай, як на фотаздымках, якія сама ж выкладала ў інтэрнэт.
― Як вас скралі? Што насамрэч адбылося?
― Проста на дварэ. Заламалі рукі, заляпілі рот скотчам і звезлі ў Сірыю.
― Як вас маглі пераправіць праз мяжу?
― Яны нас коўдрай накрылі. Міліцыянеры нават не пабачылі, што мы там былі.
― Куды вас прывезлі, у якіх умовах утрымлівалі?
― Мы былі ў двухпавярховым доме, без мэблі. Проста на дыванках спалі. Я і Карына займалі другі паверх, нашы ахоўнікі ― першы.
― Ці быў у дачыненні да вас гвалт?
― Нас не білі, нічога такога не было. Проста сядзелі ў пакоі. Нас трымалі ў памяшканні. Пагражалі, што калі будзем сябе дрэнна паводзіць, нас паб’юць ці заб’юць, нешта такое. Часцей пагражалі забойствам.
― Як вам удавалася тэлефанаваць сваякам?
― Проста пабачылі, што ляжыць тэлефон наверсе. Карына адцягвала іх увагу, а мне ўдавалася тэлефанаваць.
― Як вас кармілі?
― Звычайнай сірыйскай ежай, два-тры разы на дзень.
― У вазе вы не страцілі?
― Толькі трошкі.
― Як вы уцякалі?
― Звязалі канаты з коўдраў і па іх з другога паверху злезлі. Ахоўнікі спалі, ніхто нас не заўважыў. Уцяклі мы а палове на сёмую раніцы. Галоўнага ў доме не было, таму выпаў добры шанец. Нас святар уратаваў, адвёз да сябе дадому. Мы ў яго тыдзень пажылі. А затым нас забраў наш бос, на стыку Сірыі і Лівана.
― А мы думалі, што святар выйшаў на дыпламатаў…
― Не, нас забраў наш бос. За нас патрабавалі выкуп у мільён долараў. Бос за нас вельмі перажываў, але нічога не мог зрабіць, бо ў Сірыі вайна. Пасля вяртання ў Джунію дзесяць дзён мы жылі ў гатэлі, у якім працавалі, чакалі, пакуль нам купяць білеты дадому.
― Як ваша здароўе?
― Усё скончылася добра, зараз усё нармальна.
― У Ліван вы не збіраецеся вяртацца працаваць?
― Не ведаю нават, пакуль на гэта пытанне не магу адказаць. Пакуль пасля ўсяго я хачу адпачыць.
Нагадаем, 12 жніўня ў інтэрнэце з’явіўся відэазапіс, на якім беларуска Святлана Маркіяновіч і малдаванка Карына Кольца пад дуламі аўтамата з паперкі прызнаваліся ў супрацоўніцтве з «Хезбалой». Праз месяц жанчыны здолелі ўцячы з палону. Па іх словах, схаваліся ў мячэці і адтуль праз імама выйшлі на дыпламатаў. З Сірыі жанчын перавезлі ў ліванскі горад Джунія, дзе яны працавалі ў забаўляльным клубе «Кобра». Святлане аднаўлялі дакументы, увесь гэты час яна была ў гатэлі «Сэнт Габрыэль».
Яўген ВАЛОШЫН, Еўрарадые
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…