«У апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег у абменныя пункты. Ну, бяжыце. Бяжыце!»Аляксандр Лукашэнка
Лухту наш Бацька не гародзіць,Не плешча языком дарма:Народзец — ён і ёсць народзец,І назвы лепшае няма.
Ён паслухмяны, быццам статак, —
Хоць ты ў загон яго гані.
А каб таму, што скажа Тата,
Пярэчыць — Божа барані!
«У нас цяпер парадак новы,
Дык адцурайцеся, — сказаў, —
Ад вашых сімвалаў і мовы!»
Народзец выказаўся «за».
Калі, насуперак закону,
Сказаў: «Сто год я пражыву
І буду правіць тут да скону»,
Схіліў народзец галаву.
Калі без дай прычыны зніклі
Палітыкі, што йшлі супроць,
Дык прамаўчаў народзец звыкла,
Ад гневу не кусаў аброць.
Калі за праўду дэмакраты
Гурмой садзіліся ў турму,
Прэтэнзій не было да Таты,
Народзец кланяўся яму.
Як Бацька ганьбіў бізнесоўцаў,
Лічыў іх за «вашывых блох»,
Народзец не сказаў ні слоўца,
Нібыта ён знямеў-аглох.
На гэтай прымірэнчай хвалі
Народзец не крычаў, калі
Яго, лічы, абрабавалі,
Бо абясцэнілі рублі.
Народзец захацеў у ладкі
Папляскаць: лёс, маўляў, благі.
Дубінкамі — і анігадкі! —
Яму паправілі мазгі.
Народзец, як абрыдла дома
Гарбаціцца за свой мільён,
Не ўзбунтаваў, а пакрыёма
На працу ездзіць за кардон.
Таму ні чорту і ні Богу
Не варта слаць папрокі-злосць.
Народзец сам абраў дарогу
І заслужыў таго, што ёсць.
* * *
Хай хтосьці здзекуецца з Таты —
Не разаб’ю я ў прах і пух.
Ну хто для пастуха цяляты?
За быдла лічыць іх пастух.
Алесь НЯЎВЕСЬ
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…