TOP

Галадае народ? Прадавай самалёт!

Прэзідэнт афрыканскай дзяржавы Малаві Джойс Банда прадала прэзідэнцкі самалёт, каб накарміць галодных у сваёй краіне. У Афрыцы далёкай дзесьціЁсць у туземцаў шмат пакут:Няма чаго народу есці,Жыве ў галечы просты люд.

Тамтэйшы прэзідэнт-жанчына
Спагаду мае да людзей.
«Ці ж у раскошы жыць магчыма,
Калі народ мой у бядзе?» —
Прыйшла да гэтакай высновы
І засталася без «крыла»:
Свой самалёт — дыхтоўны, новы! —
Буржуям нейкім прадала.
У нас таксама чэзнуць людзі,
Жыве ў нішчымніцы народ,
Ды Бацька прадаваць не будзе,
А купіць новы самалёт…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.