«Праезд 3000 руб? Стоп! Хопіць плаціць рэжыму!»
У Мінску з'явіліся плакаты супраць павелічэння коштаў на праезд. Актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва» вывесілі іх у раёне ўнівермага «Беларусь», а таксама на прыпынках транспарту.
На плакатах гаворыцца: «Сёння праезд 3000 руб. А заўтра?», «Праезд 3000 руб? Стоп! Хопіць плаціць рэжыму!», «А ў іх праезд не даражэе?».
— Такім чынам мы звяртаем увагу мінчукоў на чарговае падвышэнне коштаў на праезд, з тым, каб яны задумаліся, ці адавядаюць рэчаіснасці выказванні кіраўніцтва краіны аб стабільнасці і паспяховасці сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, — каментуе адзін з ініцыятараў акцыі.
Вывешванне інфармацыйных плататаў прайшло без эксцэсаў.