Такое «кіно» бачым даўно
Слуцкая міліцыя ўварвалася ў Казловіцкі Дом культуры, дзе намячаўся прагляд фільма «40 дзён сялянскай рэспублікі», прысвечанага Слуцкаму збройнаму чыну. Было затрымана 17 чалавек, пераважна пенсіянераў, якіх апытвалі на «месцы злачынства» каля дзвюх гадзін. Як заўжды, ва ўгоду ўладзе(Павялося так здавён)Дабрахоць ці па загадзеНавяла «мянтоўка» шмон.
…У дзянёк асенне-хмуры
Хто ля крамы піў віно,
Хто прыйшоў у Дом культуры —
Там паказвацьмуць кіно.
Не парушылі законаў
Дэманстратары, прычым
Там кіно не пра шпіёнаў,
А пра Слуцкі збройны чын.
Колісь выйшлі грамадою
На паўстанне землякі.
Пакаленне маладое
Хай пабачыць фільм такі.
Зрэшты, ў дзень асенне-шэры
Люд ля крамы малады…
Толькі спрэс пенсіянеры
Ледзь прыклыпалі туды.
Не змагла гурма старая
Паглядзець сваё кіно,
Бо міліцыянтаў зграя
Пільнавала іх даўно.
Наляцелі хмарай, чыста
Каршуны ці груганы.
Не іначай «склад злачынства»
Там убачылі яны.
Дык чаму ж «здымалі стружку»?
Мусібыць, адна з прычын:
Паглядзяць старыя стужку —
Самі зладзяць «збройны чын».
«Груганоў» хвалюе мала,
Нават ім усё адно,
Што БТ нам паказала
Тое «страшнае» кіно.
* * *
Хто ж старым «выкручваў рукі»,
Хто «за грудзі браў» дзядкоў?
А бадай жа, гэта ўнукі
Тых паўстанцаў-слуцакоў…
Алесь НЯЎВЕСЬ