Хто сёння «ў шакаладзе», магчыма, заўтра сядзе
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца за кратамі, атрымаў тытул ганаровага грамадзяніна горада Парыжа. Маркоцяцца ўладныя нашы чыны:Не любіць іх ЗахадБагаты і хіжы,І нават Варшаву не ўбачаць яны,
Тым болей не будзе нагі
У Парыжы.
Ці ж то справядліва,
Што нейкі нацдэм,
Прыкуты да кратаў прысудам суровым,
Наведацца ў Францыю зможа дарэм,
Таму што ў Парыжы
Ён стаў «ганаровым».
Магчыма,
Яшчэ адно здзейсніцца зло,
І заўтра наяве,
А не на паперы
Дадуць у Парыжы нацдэму жытло
(У нас жа даюць «ганаровым» кватэры).
На апартаменты
Заменіць астрог
І будзе, так мовіць бы, у шакаладзе…
Чаму дазваляе
Усё гэта Бог? —
Гадаюць чыны,
Што сягоння ва ўладзе.
* * *
Усё калі-небудзь улічыцца звыш,
Наступяць часы пахвалы і расплаты:
Хто сёння ў няволі —
Паедзе ў Парыж,
А хто пасадзіў яго,
Пойдзе за краты…
Алесь НЯЎВЕСЬ