Выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, віцэ-прэм’ер Пятро Пракаповіч сказаў, што калі б у новым годзе ў Беларусь паступіла 8—9 мільярдаў доларавых інвестыцый, дык «ніякіх праблем у краіне не было б». Маўляў, не было б іх і тады, «калі б у нас было 2,5 мільёна кароў…»
Без перапынку на абедПаседжанне з міністрамі:Мазгуюць, як скляпаць бюджэт,Як рухацца наперад след,Каб тэмпы сталі быстрымі.— Мы не падлічвалі б рублі,
Было б усё ў нас здорава,
Каб нам інвестары далі
Мільярдаў дзесяць долараў, —
Дзяліўся той, што на чале,
Сваёй ружовай мараю. —
Мы будзем рупіцца, але
Без тых мільярдаў на стале
Патугі будуць марнымі.
Зарплаты мелі б будзь здароў,
І прэміі — як правіла,
Калі б мільёны тры кароў
Сяло яшчэ дабавіла…
Дзяліцца сталі ўсе чыны
Сваімі летуценнямі,
І, лёгкакрылыя, яны
Вакол луналі ценямі.
— У прамысловай галіне
Не мелі б сёння клопату,
Каб нашы МАЗы — так ці не? —
Паболей мелі попыту, —
Загаманіў міністр стары,
Якому час на пенсію. —
А каб збылі мы трактары,
Жыццё здалося б песняю.
«Паплакаў» шэф будаўнікоў,
Увесь прыбіты бедамі:
— З жыллём, як і спакон вякоў,
Праблем бы мы не ведалі,
Каб нашы кадры за кардон
Не збеглі за зарплатамі.
А іх жа цэлы легіён
Там, з маскалямі клятымі…
— І ў нас хоць крычма закрычы —
Праблемы сталі вострымі.
Бягуць, як пацукі, ўрачы
Упоравень з медсёстрамі, —
На лёс
Ад медыцыны бос
«Наехаў» з нараканнямі
І марамі сумненні ўнёс —
Здаліся нечаканымі:
— Каб медыцынскі наш бюджэт
Не быў, як кажуць, з латамі,
Зрабіць я мару, не сакрэт,
Усе паслугі платнымі.
— Не застануся «глух і нем», —
Чало ў міністра хмурае. —
Ёсць і ў культуры шмат праблем,
Нядобра ў нас з культураю.
Як сірата, яна жыве
Цяпер з «трымя капейкамі».
І сталі думкі ў галаве
Бязрадаснымі нейкімі…
Каб большай не займець бяды,
Усе згадзяцца спосабы.
Было б цудоўна, каб сюды
Прыйшлі з замежжа спонсары.
Спорткамітэта старшыня
Глядзіць вачыма чыстымі:
— Чаму не радуе лыжня?
Што стала з хакеістамі?
Мы будзем тужыцца дарма,
Бо зразумеў належна я:
Уласных талентаў няма —
Перакупі замежныя.
Каб грошай болей нам далі, —
З вачэй надзея пырскае, —
Далі б краіне медалі
Прызёры алімпійскія…
На жаль, не кожны з іх, чыноў,
Паспеў на вочы глянуцца.
Таму рашылі заўтра зноў
Сабрацца разам раніцай.
І будуць марыць да зары
Міністры-летуценнікі!
* * *
А ў нашых крамах гандляры
Штодня мяняцьмуць цэннікі…
Алесь НЯЎВЕСЬ
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…