Categories: Новости

Беларускія візавыя правілы могуць сарваць хакейны чэмпіянат

Прадстаўнікі Швэдзкай нацыянальнай фэдэрацыі па хакеі выступілі з крытыкай на адрас Беларусі.

Яны зазначаюць, што беларускія ўлады не выконваюць сваіх першапачатковых абяцаньняў наконт свабоднага, бязьвізавага ўезду на чэмпіянат сьвету для журналістаў ды заўзятараў.

Такое абяцаньне беларускі бок даў Міжнароднай фэдэрацыі адразу, як атрымаў права на правядзеньне ўсясьветнага першынства ў Менску. Калі ў дачыненьні да заўзятараў рашэньне застаецца бязь зьменаў — яны могуць уехаць у Беларусь бязь візаў, — то з журналістамі ня ўсё так гладка.

Цяпер тыя супрацоўнікі СМІ, якія хочуць паведамляць ня толькі пра сам чэмпіянат, павінны паклапаціцца аб адмысловай візе.

У інтэрвію Швэдзкаму радыё прэзыдэнт Швэдзкай фэдэрацыі хакею з шайбай Крыстэр Энглунд пракамэнтаваў сытуацыю так: «Гэта, вядома, не адпавядае таму абяцаньню, якое было дадзена ад самога пачатку Міжнароднай фэдэрацыі, а менавіта — зрабіць бязьвізавы рэжым для ўсіх, хто хоча наведаць ЧС-2014. Для нас такое непрымальна».

Як перадае Швэдзкае радыё, шэраг мясцовых СМІ крытычна ставяцца да падобнага візавага прынцыпу. Па-першае, невядома, наколькі лёгка будзе атрымаць адмысловую візу. А па-другое — ці не азначае гэта, што беларускія ўлады будуць дыктаваць замежным журналістам, пра што пісаць, а пра што — не?

Спартыўны дырэктар тэлеканалу TV4 Фрэдрык Улафсан лічыць, што ў любым выпадку журналісты едуць на першынства дзеля таго, каб рабіць сваю справу: «Калі размова ідзе пра спэцыяльную візу для таго, каб карэспандэнт паведамляў пра нешта акрамя чэмпіянату, то, на мой погляд, размова ідзе пра абмежаваньні для журналістаў».

Тым часам старшыня швэдзкай фэдэрацыі Крыстэр Энглунд ухваляе агучаную ўчора ў фінскіх мэдыях пазыцыю старшыні нацыянальнай фэдэрацыі Фінляндыі і намесьніка старшыні Міжнароднай фэдэрацыі хакею Калерва Кумалы. На думку спадара Кумалы, пытаньне трэба абмеркаваць на бліжэйшым паседжаньні Міжнароднай фэдэрацыі.

«Мы павінны пачакаць і паглядзець, да чаго прывядуць падобныя дыскусіі зь Беларусьсю ў гэтым пытаньні», — кажа Энглунд.

На пытаньне журналіста, ці можа ісьці гаворка пра адмену першынства, кіраўнік швэдзкай фэдэрацыі адказаў: «Так, вядома. Калі яны ня хочуць выконваць гэтыя ўмовы, мы, вядома, падтрымаем такі падыход».

Радые Свабода

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023