Як і іншыя мастакі, Аляксей Марачкін больш прывык працаваць пэндзалям, чым усім астатнім. У папулярнай сталічнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» прыйшлося крыху парушыць гэтую традыцыю і «папрацаваць» гідам па сваёй творчасці, бо менавіта да такога «фармату» і «прымушае» новы праект, які будзе складацца з творчых сустрэч з выбітнымі людзьмі беларускай сучаснасці.
Праект з вельмі красамоўнай назвай «Гаварыльня», арганізаваны камітэтам дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць», і калі судзіць па колькасці людзей (поўная зала), якія не спужаліся моцнага марозу і прыйшлі на імпрэзу, «першы блін» не атрымаўся «комам».
Нават не спецыялісты ведаюць, што Аляксей Марачкін працуе ў жанры нонканфармізму. Няма сумневу — большасць расшыфруе гэты тэрмін правільна, але мы ўсё ж вырашылі даверыцца віртуальнай «Вікіпедыі» і зрабіць (каб нічога не пераблытаць) цытату з яе на рускай мове:
«Нонконформизм (от лат. non — «не» и позднее лат. conformis — «подобный», «сообразный») — стремление индивида придерживаться и отстаивать установки, мнения, результаты восприятия, поведение и так далее, прямо противоречащие тем, которые господствуют в данном обществе или группе. Часто считается синонимом понятия «негативизм« и антонимом понятия «конформизм». В некоторых случаях нонконформизмом называют просто готовность индивида отстаивать свою личную позицию в тех случаях, когда она противоречит позиции большинства».
З гэтых «некаторых» выпадкаў і складаецца ўсё жыццё Аляксея Антонавіча. Нават гаворыць ён па-нонканфармістску. То бок тое, што некаторым не вельмі падабаецца.
А да агульнавядомага «мастак» зараз можна дадаваць ( пасля прэзентацыі паэтычнага зборніка «Калодзеж у жыце») не толькі «пісьменнік», але і «спяваючы гід», бо на «Гаварыльні» Аляксей Марачкін не толькі расказваў пра свой жыццёвы шлях, але разам з кіраўніком творчай суполкі «Пагоня» мастаком Генадзем Драздовым заспяваў вельмі «прышпільную» песню. Таксама нонканфармістскую…
Аляксандр ТАМКОВІЧ
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…