Пастаянны чытач газеты «СНплюс» даслаў у рэдакцыю гэтыя вершы. Дакументальна-гістарычны аповяд у вершах пра жыццё ў беларускай вёсцы 1940-1970 гады. Імёны і прозвішчы рэальныя, як і апісаныя падзеі. Захавана арфаграфія аўтара.
Наша жыццё
І. Жыццё бацькі
— Я ніяк не разбяруся,
Ці паляк, ці беларус я.
Бо пад Польшай жыў мой дзед,
Потым бацька. І сусед
Пры сустрэчы, днём, ці рана
— Добры дзень, — казаў ён, — пану.
А які быў бацька пан?
У яго быў толькі план:
Навучыцца, справу знаць,
Калі сеяць, калі жаць.
Малатарней малаціць,
Ажаніцца, добра жыць.
У Войску Польскім ён служыў
І капралам нават быў.
А калі разбілі войска,
Ён вярнуўся зноў да вёскі.
Ускорасці прышлі Саветы,
Замест гміны — сельсаветы,
Замест войта — старшыня
(Быў у нас адзін бедняк)
У адначассе стаў ён чынам,
Бо на то была прычына.
Пры саветах модным сталі
Беднякі і пралетары.
Ім улада па ўказу,
Дана зверху, як у казцы.
Паны сталі беларусы,
А паненкі — беларускі.
Пачынаўся новы час
Для суседзяў і для нас.
ІІ
З гораду прыехаў Міхась
І сказаў ён бацьку ціха,
Па вялікаму сакрэту,
Што вясной, ці можа летам,
Каб карміць рабочы клас,
Аб’яднаюць усіх у калгас.
І калі размовам верыць,
Нажытое ўсё заберуць.
Усіх загоняць у камуны,
Дзе, ты толькі сам падумай,
Мужыкі, жанчыны — людзі,
Будуць жыць у адным гурце.
Гэта значыць — канец марам,
Замест сонца, толькі хмары.
Хутка ведала ўся вёска.
У жанчын са страху слёзкі
Цяклі зранку, да начы.
Хоць яны не багачы,
Але ж пару каней маюць
І каровы тры трымаюць.
Ды дзесятак-два авечак,
Ёсць што ставіць на прыпечак,
Як гатовіць пану ежу.
Каб абед быў смачны, свежы
І ўсей сям’і хапала.
Сёння бульбачку капалі.
Урадзіла, слава Богу,
Накапалі, нават, многа.
А калі размовам верыць,
Прыйдзе нехта і заберыць
І Гнядога і Звяздоню,
Малатарню і хаўроню
К мужыку, — не слова — стон:
— Што ты думаешь, Антон?!
А што ведае Антон?
— Пэўна ёсць такі закон.
А закон, як тое дышла.
Як пісалі — то і вышла.
Антон узяў с сабой чыкушку,
Самасаду паў асьмушкі.
Надзеў шапку, выйшаў з хаты
І падаўся на нараду.
ІІІ
Сабіраецца народ,
На стыхійны, на свой сход.
Што рабіць? Як далей жыць?
І як праўду дзе дабыць?
Ці прадаць усё і паехаць,
А то можна, нават, пехам
У мястэчка перабрацца,
Ці куды завербавацца.
На будоўлю, ці на шахту,
Можна проста несці вахту.
Каля млына-ветрака,
Дзе хвалюецца рака,
Сабраліся мужыкі
Адны думкі — як жа жыць?
Закурылі самасаду,
Пачалі размову ззаду
Пра пагоду, пра вайну,
А затым пра навіну.
Пастановаю yлад
Увесь мяняецца уклад.
Хто ім даў такое права?
Ці другая, можа, справа?
Гаварылі доўга, цяжка,
Па сур’ёзнаму і важка,
Усім хацелася паверыць,
Што нічога не заберуць,
Ні каня і ні Звяздоню,
Бо без іх — прапала доля,
Ды сам Ленін гаварыў,
Што зямлю ён падарыў
Тым, хто сее і малоціць,
І падаткі спраўна плоціць.
— Не, — сказаў нясмела Вася,
У Рассеі ўсе калгасы.
— І ты хочаш сказаць, Вась,
Яны прыйдуць і да нас?
— А у Польшы без калгасаў!
Людзі ўсе заціхлі зразу.
Кожны думаў пра сваіх,
Пра зямлю, каней дваіх.
Можа будзе як у Польшы?
Ці правіцель у нас горшы?
Вось на тым і разышліся
І да хаты падаліся.
IV
А праз месяц — навіна.
Пачыналася вайна.
Цераз тыдзень — немцы ў Мінску,
Хоць ад нас гэта не блізка.
Зноў заціхлі нашы хаты,
Бо чакалі немцаў — катаў.
Бацьку вызвалі ў раён,
Бо механікам быў ён.
Рыхтаваць трэба машыны,
Круціць гайкі, мяняць шыны,
Ды на фронт іх адпраўляць…
Не паспелі. Роўна ў пяць
Немцы станцыю бамбілі
Усю тэхніку разбілі.
Многа людзей пагубілі…
Бацька зноў ідзе да хаты
І на фрыцаў крые маты.
Усё рушыцца, гарыць…
Што аб гэтым гаварыць…
Дома цэлы яшчэ склады,
Толькі нет цяпер улады.
Яшчэ цэлая скаціна,
Наліваецца жыціна.
Немцам край наш не цікавы,
Ім Смаленск — другая справа.
Так прайшоў, напэўна год,
Затаіўся ўвесь народ.
***
— Ноччу ў хату цёткі Анны
Завіталі партызаны.
— Сабірайся з намі Клава,
Бо вялікая ёсць справа.
Партызан трэба карміць,
Будзеш ежу ім варыць.
Клава ў голас — «Чаму я,
Што маўчыш ты мамуля?»
А Анюта анямела:
— Як адна я буду жыць?
Я старая, усё баліць.
— Калі маці захварэе,
Хто ей хату абагрэе?
— Яшчэ возьмем мы караву.
Бо атрад сабралі новы,
А там людзям трэба жыць.
Значыць згода — так і быць.
Потым мы за ўсё заплацім
Што служылі вы уладзе.
З гэтага і пачалося:
Немцы днем, а з лесу ноччу.
Расцягнулі ўсё што можна,
Бо жылі людзі заможна.
І к канцу вайны ў хлеве
Толькі курыца ды певень,
Нейкім цудам засталіся,
Каб цыпляткі завяліся.
***
Нет каня, няма каровы,
Як жа сеяць у год новы?
Партызаны доўг аддалі:
Клава носіць тры медалі,
Кругляшы як залатыя,
Нібы зорачкі літыя.
А кароўку не вярнулі,
Пэўна цётку абманулі.
Няма зерня на пасевы,
Ды і хто ей будзе сеяць?
Тры сыны ляжаць забіты,
Нават месцы ўжо забыты,
Дзе схаронены хлапцы,
Рабацягі, удальцы…
Адзін нейдзе каля Ропна,
Дзе другія — невядома.
І скажу я вам нарэшце,
Гэта Клава — мая цешча.
А дачка яе Алёнка,
Потым стала маёй жонкай.
V
У калгасе добра жыць,
Адзін робіць — сем ляжыць.
Год пайшоў пяцідзесяты
К нам прыехала брыгада,
Агіціраваць у калгас.
На то ёсць такі прыказ!
Людзі хмурыя сядзелі,
Недаверліва глядзелі,
— Яны вучаць — як нам жыць!
Дзе што сеяць, што рабіць.
— Старшынёй будзе Іван,
Ён быў храбры партызан.
— Знаем яго абарванца,
Выбіраем свайго, Франца.
— А калгас «Чырвоны Гай»
Будзе звацца. — Пачакай,
Гай чырвоным не бывае,
Ён зялёны, з канца мая!
— Ёсць у нас ужо зялёны,
Сказаў нехта нам з раёна,
Так што ваш Чырвоным будзе.
Парашылі і забудзем.
Раніцою мне здалося,
Што акенца затраслося.
Разбудзіў я Пашу, брата,
— Уставай, трасецца хата.
Можа танкі зноў прыйшлі,
Уставай, пашлі, пашлі…
А за хатай на ўзгорку,
Стаяў трактар і Ягорка.
У вайну ён быў танкіст.
Ну а зараз — трактарыст.
Сабраліся ўсе людзі,
Вось дык цуда зараз будзе.
Конь стальны стаіць, фурычыць,
Нібы сілы свае лічыць.
Замяніў ён тых каней,
Што былі ў нас раней.
Пэўна трактар не благі,
Бо ён цягне два плугі.
А матор раве як звер.
— Ты мне дзядзечка павер,
Хачу стать я трактарыстам.
Неяк важна, ганарыста,
Кажа так Ягору брат.
Той смяецца — Буду рад,
А пакуль што — залязай
І частушку запявай.
Брацік ведае, што нельга,
Ды так хочыцца праехаць,
Што згадзіўся і пяе
Усе песні пра яе
І пра дочку, і што маці,
Будзе ўнука калыхаці.
Дома маці брата лупіць,
Церпіць брат, бо вельмі любіць
Ён і трактар і Ягора,
А для маці срам і гора.
За пахабшчыну, за Пашу,
І што вёска заўтра скажа?
***
А бяда адна не ходзіць,
Яна сястру — гора водзіць.
Удваіх лягчэй душыць,
Хто жыве і хоча жыць.
У раёне дзве ўлады:
Сакратар Бедрыцкі Ўладзік
І страшэнны КДБ,
Астальныя — так сабе.
Сакратар бацьку цаніў,
Толькі жучыў, а не біў.
Нават нечым дапамог,
А ён, нават, многа мог.
І калгас наш паднімаўся,
Нешта сеяў, разрастаўся.
Сад вялікі пасадзілі,
За што бацьку ўсе хвалілі.
Усе балоты асушылі,
Людзі радасней зажылі.
Закупілі пілараму,
Рэжуць доскі, робяць рамы,
Для калгаснікаў сваіх
І на продаж, для другіх.
Лесу ж многа тут вакол…
Толькі зноў у спіну кол:
КДБ данёс Палонскі,
Што наш бацька — шпіён польскі.
Сам Бедрыцкі, вельмі рана,
Пазваў бацьку, сказаў прама:
— Цябе заўтра затрымаюць,
Бо на арэст ордэр маюць.
Ты бягом ляці ў бальніцу,
Там сустрэне маладзіца.
Ей скажы — баліць жывот,
Ды не там, а тут, вот, вот.
Я хірурга папрасіў,
Каб апендзікс адкасіў.
Паляжы, там бачна будзе,
Час памірыць і рассудзіць
Праз тры дні ўсё ясна стала,
Бо памёр таварыш Сталін.
І амністыю зрабілі,
Каго яшчэ не забілі…
Гэта праўда ці здаецца:
Маці плача і смяецца.
— Мама, зноў ты плакаць стала?
— Дык памёр таварыш Сталін.
— А чаму тады смяешся?
— Бацька верніцца, нарэшце.
Выціраючы слёзкі,
Бацька дыбае да вёскі,
І каторы ўжо раз,
Бог ратуе ўсіх нас.
Школьныя гады
Нашу вёску звалі Горкі.
Можа што вакол пагоркі?
Уперамежку з балацінай,
Дзе мы пасцілі скаціну.
Рэчка, ўшыру шагоў шэсць,
За ей жыў Яноўскі Чэсь.
Лес, і некалькі дубоў,
Поўны ягад і грыбоў.
Хаткі, крытыя саломай,
За сем верст, за лесам, школа.
Там вучыўся Стасік, з Горак,
Не вучоба, — адно гора.
Так у школе, адзін раз,
Калі ціха сядзеў клас,
Сам дырэктар, на уроку
Учыніў яму папроку:
— У савецкага хлапчыны,
Ну вядома і дзяўчыны,
Ручка, грошы і платок,
Яшчэ грэбень. — Усё браток,
У кішэні могуць быць,
Каб узорным вучням слыць.
І з кішэні, на смех класу
Ен бліны дастаў, усе зразу.
Зранку напякла іх маці,
Каб я мог палсілкавацца,
Праз сем вёрст дамоў дабрацца.
І сказаць цяпер вам трэба,
Не было ў хаце хлеба.
Мукі бацька дабыў недзе,
Каб хоць штосці елі дзеці.
А блінам і я, і брат,
Быў заўсёды вельмі рад.
Рагаталі дзеці хорам,
А мяне замучыў сорам.
І не мог не знать вучыцель,
Што наш цар, грузін-мучыцель.
Што, я горшы тых не бачыў,
Знаў, вядома, сын сабачы.
Што ўрокі пры лучыне,
Увесь час вучыў хлапчына.
Цяпер ручка-самапіска!?
— Кіло дваццаць грыбоў слізкіх
Трэба раніцай сабраць
І ў райцэнтры іх прадаць.
Да райцэнтра — дваццаць верст.
Ведаў усё гэты прахвост.
Ён, народны засядацель,
Судзіў Зоську. Як карацель,
Сядзіць важна. Я сам бачыў.
Ідзе суд. А Зоська плача.
Судзя, тоўсты, як чурбан.
Ён тут Бог і цар, і пан.
— У той час, як увесь народ…
Яшчэ ёсць такі вось зброд…
На калгасную маёмасць…
Дзе адказнасць, дзе свядомасць…
Засядацель падтрымаў:
— Я яе з дзяцінства знаў…
Каб другім была навука,
Заказалі дзецям, унукам…
У кішэні, пад падзеўкай,
А так сама пад спадніцай,
Прынясла дамоў пшаніцы,
Каб зварыць сабе крупеню
І курыцы сыпнуць жменю.
Яна знала — нельга несці,
Ды хацела вельмі есці.
Да судзі — вы мне паверце
Магла з голаду памерці!
О, дзівачка, пані Зоська,
Табе верыць толькі вёска.
А вось Партыя няверыць!
І калі газетам верыць,
То яна з людзьмі адзіна
Наша слаўная радзіма!
Людзі песні ёй складаюць,
І пра Сталіна спяваюць
І што суд у нас гуманны.
Ты не бойся, Зоська, пана.
А судзя даў восем год!!!
Ціха плача ўвесь народ.
І пры ўсіх, у гэтай зале,
Рукі Зосьцы павязалі.
Два салдаты з аўтаматам
Абазвалі яе матам.
На повозку ўсадзілі
І у горад укацілі.
Напусцілі страху людзям.
Усё жыцце мы помніць будзем.
Людзі свету і ААН,
Дзе яшчэ такі падман,
Дзе яшчэ такі урод,
Мог назначыць восем год?
Ці дзяўчыне, ці рабятам,
За кішэні дзве зярнятаў.
Спорыць з вамі не бяруся,
Пэўна толькі ў Беларусі.
Не забуду я ніколі
І дырэктара, і школу,
І пяцідзесяты год,
І як мучыўся народ.
Але каб чаго дабіцца,
Трэба зноў ісці вучыцца.
Сярэдняя школа
Мне сказалі што ёсць школа,
У мястэчку, ля касцёла.
Ад нас дзесяць верст, не мала.
І сказала ціха мама:
— Хопіць з брацікам іграцца,
Трэба ў школу сабірацца.
І каб ты сыночак ведаў,
Цяжка людзям жыць без ведаў.
Знаю, што адзін ты з вёскі,
У школу пойдзеш, вытры слёзкі.
Знаю, цяжка табе будзе,
Зато, ведаў шмат прыбудзе.
Можа станеш урачом,
Адвакатам, багачом?
З’ездзіў у Вільню, знайшоў ЦУМ,
Там купіў сабе касцюм.
Трыццаці рублёў савецкіх
(мама збыла тры авечкі).
Цераз тыдзень, як авечка,
Блудзіў я па тым мястэчку.
Знайшоў школу і свой клас,
Дзе сустрэў, сябры, і вас.
Ля ракі, за радам хат,
Я знайшоў свой інтэрнат.
Гурток хлопцаў і дзяўчат:
Чэся, Лёню і Біруту.
Доўга жыць я з імі буду.
Местачковыя рабяты,
Ну, вядома, і дзяўчаты,
З вышыні на нас глядзелі,
Быццам яны чарадзеі,
Знаць, а можа багачы,
Ці якія масквічы?
***
Інтэрнат наш жыў прасцей,
Хоць, бывала, што гасцей,
Мы шаноўна сустракалі,
Прыхадзілі Машы, Галі.
Мы іх у Крыкалы* вадзілі,
Разам радасць нахадзілі.
*(Крыкалы — быўшы панскі парк)
Урок
Прагучаў першы званок.
Увайшла класная. Урок.
Пачала знаёміць нас.
— Новы вучань. Завуць Стась.
Ён з далёкай вескі Горкі.
Не хватае яшчэ зоркі,
Ды вучыцца вельмі хочыць,
Каб у камуну з намі крочыць.
Усміхнуўся ціха клас:
— Ну, хай вучыцца і Стась.
Пажывём, там бачна будзе,
Што за фэст і што за людзі.
А вучыцца Стась стараўся.
У настаўнікаў пытаўся:
— А што гэта? Чаму так?
Наш калгас, чаму, батрак,
У ім людзі дарма робяць.
А чаму зямля не родзіць?
Чаму знішчаны званіцы?
А як жывуць за граніцай?
А выкладчыкі маўчалі,
Ці навогул так крычалі:
— Мы жывём у стране Саветаў
І не ездзілі по свету.
Гарадзілі загароду,
Што вакол «врагі народа».
І спытаў юнак безвусы:
— Хто такія беларусы?
Што яны двухкаляровы
А мо гэта народ новы?
Я ніяк не разбяруся
Дзе пачатак беларусаў?
Неяк з РАЙАНА прыехаў,
А мо так, прыдыбаў пехам
Правяраючы школы.
І сказала мне Шакола*:
(*Фамілія — Шакола Ядвіга)
— Будзь гатовы. Вельмі любіць
ён спытаць. — Як жывуць людзі
Ў краю страны Саветаў?
(Быццам ён і сам не ведаў?)
Па гісторыі урок.
Ціха ў класе, толькі крок
(То настаўнік ходзіць класам)
Адбіваецца абцасам.
— Вера, — стаўлю табе пяць.
Усім вучням трэба знаць
Як яна, сваю краіну,
І Расею, Украіну.
Як цары народ душылі
І як дрэнна людзі жылі.
Год цяпер пяцьдзесят сёмы,
Пагаворым аб вясёлым.
Як страна наша квітнее,
Як народ наш багацее,
(Па руце указкай лязь)
— Нам раскажа, гэта Стась.
Стась падняўся, узяў шпору,
Рыхтаваўся ён упорна,
Каб праверцы ўгадзіць,
Каб выдатным вучнем быць.
Там і лічбы, там і даты,
Усё пойдзе на выдатна.
Толькі нешта стала з Стасем
Ён не верыць гэтым басням.
Глянуў на яго, праверку,
Ці глядзеўся ён у люстэрку?
На трыбух свой, на абузу,
Што вісіць, як два гарбуза.
Стась не еў нічога зранку,
Хоць бы хлеба, ці баранку,
Хоць бы крошачку ў рот…
— Як жыве цяпер народ?
Дык скажу Вам асабіста,
Што народ жыве гаўніста,
Хаты, крытыя саломай,
І ніводнай школы новай.
У хаце, нават, нет падлогі,
Задушылі ўсіх налогі.
Мы пры Польшчы жылі добра,
Нават шапкі шылі з бобра.
А тры шапкі — ужо карова,
Адна шапка — сюртук новы.
Кожны меў зямлі ўзгорак,
Дзе лажбіну, дзе пагорак.
У лесе ягады, арэхі,
Гонтам крылі людзі стрэхі.
— Замаўчы, —крычыць настаўнік,
— Двойку я табе пастаўлю,
наша Партыя, …Народ…
Пайшоў вон. Сапляк. Урод.
Пра выпадак гэты ў школе
Расказаў я жонцы Оле.
Амерыканец
У Паставах сястра Валя,
У сталоўцы працавала.
Яна жыла не багата
Будавала ж сама хату.
Рубель, тройку ці дзесятку
Усё адкладвала на хатку.
А аднойчы, у канцы мая,
Сталоваю закрывалі:
Фарбавалі і бялілі,
Усю мэблю замянілі.
Супрацоўнікаў сабралі
Па сакрэту ім сказалі:
— Афіцэры едуць з НАТА.
Разбраенне будзе. Нада
іх карміць. Напэўна тыдзень.
(Ён жа госць, хаця і злыдзень).
Вось такая дзеўкі справа.
І каб добрай была страва!
Падаваць ім будзе Валя,
А гатовіць повар Аля.
У суботу, пэўна ў дзесяць
Афіцэры прышлі есці.
Сярод іх быў і цывільны
Перакладчык. Погляд пільны,
Ён язык Страны Саветаў
Нават вельмі добра ведаў.
Толькі нашых беларусаў,
Прынімаў за нейкіх рускіх.
А хацеў знаць, што за людзі,
Як жывуць і хто іх судзі.
Адзін раз, пасля абеду,
Затрымаў сястру: — Кабета,
Як жывеце, Валянціна,
Як сям’я, ці ёсць скаціна.
Што вы сеяце на полі,
Чаму вучаць дзяцей у школе,
Колькі доляраў вам плацяць
І куды іх можна траціць?
Сястра зразу раскусіла,
Што ён вораг. НАТА сіла,
Ва ўсім свеце. Супраць нас,
Гэта армія, альянс.
Не здарма ж з ДБ маёр
На рабоце штаны цер.
Рыхтаваў ён Валянціну.
Як ёй маляваць карціну:
— Мы жывём усе багата
Памагаем азіятам,
Эфіопам і ангольцам,
І кітайцам і мангольцам.
На пытанне афіцэра
Адказала Валя смела:
— Жыву добра і багата,
Хутка дабудую хату.
Трыццаць сем рублёў я маю
Як палучку атрымаю.
Хлеб чатырнаццаць капеяк
Можна жыць, хто жыць умее.
Чалавек мой трактарыст
Ён адранку да зары,
Усё балота асушае,
Зато грошы многа мае,
Няхай Бог яму паможа,
Стаіць ён на «Запарожца».
Год праз восем адтрымаем.
Вось рублі і сабіраем.
Ён учора ў палучку
Прынёс сотню — троек кучку,
Астальныя па рублю.
Ну а я вось тут раблю.
Чужак выслухаў жанчыну
І спакойна, нават чынна
Рассказаў пра дом у Цехасе,
Што ў іх няма калгасаў,
Пра тры «Форды» каля дома,
Пра сям’ю сваю, вядома.
— Хто працуе — такіх многа,
Жывуць добра. Дапамога
Беспрацоўным, эмігрантам,
Яны жывуць, не багата,
Сотня доляроў у нядзелю,
У каго малыя дзеці.
І падумаўшы сказаў:
— Толькі я цяпер пазнаў,
Што за людзі беларусы
І даслоўна, ужо на рускім:
— Мы вам завидуем. Вы даже не представляете, как вы плохо живете, а такие счастливые, весёлые, верите в коммунизм. И дай вам Бог узнать когда-нибудь правду, как живут люди в других странах. Приезжайте ко мне в гости. Я вам всё покажу. Вот моя визитка. Спасибо.
Пасля тых сямідзесятых,
І вясёлых, і праклятых,
Пасля трох дзясяткаў год,
Наш даведаўся народ,
Што ўсіх нас абманулі,
Што ўсе грошы — грабанулі.
Што калгасы разагналі,
І што жылі мы паганна.
І ні Маркс, ні нават Сталін,
Вінаватымі не сталі,
За знішчэнне міліёнаў,
І за плёны батальёнаў.
І што строім мы цяпер
Нікаму ты лепш не вер.
Кожны сам жыве як можа,
Хто ў бядноце, хто заможна.
Пасля школы
Атрымаўшы атэстаты,
Разышліся мы па хатах,
Бо без пашпарта былі мы
І пра нас усе забылі.
Толькі добра помніў нас
«Перамога» — наш калгас.
Ты яго адзінка, раб,
Як той нігер ці араб.
— Ты Юльян — капай балота,
Торф цяпер як тое злота.
— Дапаможа табе Нона,
Не вялікая пярсона.
— Ты Іван — на лесасеку,
Ды глядзі пра небяспеку.
Там ніхто не дапаможа.
Толькі сам. Ці цуда можа.
— А ты з Лёнем, — калі шчэбень.
Ён стране заўжды патрэбен.
За работу ў гэты дні,
Напішу вам трудадні.
Як наберыцца шасцьсот
Дам даведку на адход.
Станеш вольным казаком.
— Менш плявурзгай языком,
А не то у тым балоце,
Ну сам знаеш. Будзе. Годзе.
Пачалі ўладкавацца,
Пачалася наша праца.
Першы месяц, другі, пяты,
Дні рабочыя і святы,
Мы лічылі трудадні.
Нормы, выхады і пні.
Старшыня падвёў падлік,
Бо зіма прыйшла. Разлік.
— А чым буду я плаціць?!
Мне б дзяржаву пракарміць,
Усё стране сваей аддалі,
Як вычыў таварыш Сталін.
І скажу вам — наша вёска,
Справілася з прадразвёрсткай.
— Ты скажы, а як нам жыць?
На вуліцы снег ляжыць,
Ні абутку, ні адзення,
Ходзім нібы прывідзенне!
У гэты час, даволі звонка,
Нехта крыкнуў — Нонка, Нонка!
Усе пабеглі да балота,
Бо адтуль за крайнім плотам,
Юліян нясе дзяўчынку,
На руках, ну як галінку.
Чуць жывая. Уся гарыць.
І не можа гаварыць.
Палажыў на ложак у хаце.
Прыляцела яе маці.
Тут такое пачалося:
Па заслугам дасталося,
Нават самаму грузіну,
Што не мог абудзь у рызіну,
І дзіця паслаў у балота.
І крыжу, што каля плота,
Многа год стаіць і людзі
Яму кланяюцца. Будзе!
Будзе скора страшны суд,
А мо з неба, кара, цуд.
Мы убачым пакаранне
За дзіця, за гвалтаванне…
Чуць жывая, а з усмешкай,
Быццам хоча нас уцешіць,
Не цалованныя губкі
Шэпчуць: — Мамачка, галубка!
Не плач толькі. Такі час.
Ён аднолькавы для нас.
Бог мяне к сабе паклікаў,
Каб не жыць у краіне дзікай.
Дзе ні Бога, ні маралі,
Дзе браты, братоў стралялі.
А яшчэ не тое будзе,
Бо за грошы будуць людзі,
Генералы, мэры, суддзі,
Знішчаць цэлыя дзяржавы.
І хлусіць, што яны правы.
І заціхла. Сэрца стала.
Нашай Ноначкі не стала.
Сабралася ўся школа,
Пахавалі мірам Нону.
Не дзяўчынка — заглядзенне.
Без абутку, без адзення,
Застудзілася ў балоце,
І памерла на работе.
Божа мілы! Мой народ!
Ёй было сямнаццаць год.
А праз тыдзень наша вёска,
Сустракала з турмы Зоську!
І абута, і адзета,
Нібы важная кабета.
Уся вёска наша рада,
Што жыва, нават багата.
Раздае ўсім цукеркі,
Ёсць прысмакі на талерках,
Віно ў чаркі наліваюць,
Дабра Зосеньцы жадаюць.
І хачу я вам зазначыць,
Мужыкі глядзяць, усё бачаць.
Што у турме, выходзіць, можна,
Жыць не горш, нават заможней,
Чым у вёсцы, у калгасе!
Што калгас і ёсць турма,
І працуюць тут дарма.
— Вось дык справа — дзядзя Вася,
Нахіліўшыся да Стася.
— Ты вось граматны, скажы,
Як жа правільна нам жыць?
Пойдзем заўтра да касцёла,
Прасіць Бога, лепшай долі?
Ці другая ёсць дарога?
— Не хачу пакрыўдзіць Бога.
Вось такія, брат, навіны.
Так бывае, што хвіліны
Нам хапае зразумець,
Што кідаць, а што імець.
Стась спакойна сказаў: — Не.
Не на Горках сышоў свет.
Ёсць жа горад і завод.
Ёсць жа армія і флот…
Старшыню я абману:
Еду я на цаліну!
Хто к вярбоўшчыкам падаўся,
На будоўлю запісаўся.
Ваня, хлопец здаравенны,
Стаў салдатам. А ваенны,
А ні якіх праў не мае.
Ён жа клятву прынімае.
Яму бацька — камандзір.
Ваню ён адзеў мундзір,
Яшчэ сталінскіх гадоў,
На ўсё Ваня, наш, гатоў.
І ракетны палігон,
Тры гады — як страшны сон.
Цяжка слухаць усе лёсы,
Баліць сэрца, душаць слёзы.
У Полацку
Я ж пачуў, што за Глыбокім,
Ад нас, нават, недалёка,
Будуецца Нафтаград.
І таму быў вельмі рад.
Там гаркам вядзе набор.
Гэта ў Полацку. Сабор
Там стаіць па над Дзвіной.
Можа будзе горад мой?
— Нам патрэбны муляры,
Трактарысты, сталяры.
Скажам, розныя спяцы.
А бязвусыя юнцы —
Ну, куды цябе мне дзець?!
Сядзь на поезд, дамоў едзь.
Там вычылішча канчай,
Потым к нам. — Ты будзешь чай?
Які чай! Пі сам чынуша.
Гнуцца ногі, у вачах кружыць.
Зноў чакая мяне вёска,
По шчацэ слюнявіць слёзка.
Пайшоў ціха да Сабору
І заплакаў, пэўна з гора.
— Дык чаму ж ты , Нафтаград,
Мне чужы. Ты ж родны брат.
Мы ж абодва беларусы,
Сыны маці, Беларусі!
На Нафтане
Многа год кружыў па свету,
Але добра, заўжды, ведаў,
Што вярнуся ў Нафтаград.
Гэты горад — ён мой брат.
Там дырэктар — генерал,
Сам каманду падбіраў.
Каб яму дапамагалі,
Ва ўсе справы ўнікалі,
Каб з усімі была згода,
Была радасцю работа.
Вось на гэтай цёплай плыні,
На завод і мы прыбылі.
А наш цэх — там адны дзеўкі,
Як карціны, як цукеркі.
Яны ж знаюць усе сховы,
Дзе стары прывоз, дзе новы,
Дзе труба, а дзе адвод,
Рамантуйцеся, народ!
Ні завод, а цэлы горад,
Што ні цэх, то гэта волат.
Трубы неба падпіраюць,
Клубы пару выпускаюць.
Тут цыстэрны падаюць,
А там хлопцы бітум льюць.
Вельмі ж любіць заграніца,
Нашай працай пажывіцца.
Еўра, доляры і фунты,
Плацяць нам за літры, бухты.
Усё спакойна, усё рытмічна,
Усё знаёма, усё прывычна.
Сустрэча аднакласнікаў
Год дванаццаты. Жнівень.
Хто на «Волзе», хто на «Ніве»
І з Глыбокага, з Пастаў
(Бо напэўна час настаў).
Каб нічога не пашкодзіць,
Асцярожна, я на «Шкодзе»,
У Дунілавічы еду,
Сабіраемся к абеду.
Ці то Юлік, ці то Ала,
Там кафэ арэндавалі.
Дваццаць сем выпукскнікоў —
Усіх дзяўчынак, юнакоў —
Разляцелася по свету.
Колькі ж з’явіцца к абеду?
На сустрэчу і я еду.
Ваня, нават, з Маладзечна,
Цягніком прыбыў. Сардэчна
Ядзю з Лучай сустракае.
Пра сяброў, усіх пытае.
Здалёк глянеш — нейкі пан.
Гэта ж з Верай — Юліан.
Заве нас падсілкавацца.
Цісне руку. Цалавацца
Ён с кабетай заўжды рад.
(Ёсць у нас такі абрад).
Толькі дзесяць чалавек,
Сабралося ў кафэ.
Астальныя — эмігранты,
Хто ў Маскве, хто каля Тарту,
Хто ў Сургуце ў мароз марзлі,
Некаторыя — памерлі.
Усе шукалі лепшай долі –
І не вернуцца ніколі.
Усе чаркі паднімалі,
Потым крыху паспявалі.
Дваццаць першы ўжо век,
Як жывеш, ты, чалавек?!
Мы ж не бачылісь ніколі,
Як пакінулі ўсе школу.
Эмігранты
— Прывітанне, Станіслаў,
Юлік нумар твой прыслаў.
Адгадай Хто? Не бярыся,
Гэта я, твая Марыся!
(Гэта Маша Каласёнак,
Толькі голас не вясёлы).
— Двесці вёрст жыву ад Тарту
Маю пашпарт эмігранта –
Сэрца сціснулась ад болі,
Мая дзяўчына са школы:
— Што сказаць, табе, Марыська,
Ты ад нас цяпер не блізка,
Помню добрую двяўчыну,
Твае словы і учынкі.
Усе рысы твайго твару,
Звонкі смех і …шаравары.
Рад заўжды цябе я бачыць
(няхай жонка мне прабачыць)
Бо ты першай з нашай школы,
Была з намі і ніколі
Інтэрнатцы не забудуць
Марусеньку славіць будуць.
Усю ноч заснуць не мог я.
Усю ноч маліў я Бога,
За ўсіх. За эмігрантаў.
Бо няма такіх гарантаў.
Што жыццё ў краю далёкім,
Было радасным і лёгкім.
За Ілону, што ў Польшчы,
Мо жывецца там не горш чым,
Тым дзяўчаткам, што ў Сургуце,
Няхай шчасце з імі будзе.
Выпіў самнол, аспірын:
— Ты Радзіма, я твой сын.
Ды к чаму, ты, наша маці
Зразу кінула дзіцяця?
І чаму сіроты, дзеці,
Раскіданы па ўсім свеце?
Судзіць цябе не бяруся,
Але чаму беларусы,
Ва ўсім свеце, як ізгоі,
Чаму ім ўсё благое,
І калі, і хто паможа,
Ці наш цар, ці ты наш божа?
Колькі жыць нам засталося,
А як многа давялося
Перажыць за гэты час.
За што ж Бог карае нас?
Пры сустрэчы ў кафэ
І цвярозы, і пад шафэ,
Мне ніхто не мог сказаць:
— Я жыву на ўсе пяць!!!
За плячыма інстітуты.
Ну, а радасці — мінуты,
(Можа раз ці два ў год),
А часцей на новы год.
Купім унучыкам падаркі,
Вып’ем чарачку кадаркі,
Нам ужо дзесятак восьмы,
Гэта значыць прыйшла восень.
Крэпка ўсіх нас абманулі,
І пра рай, і пра камуну.
Інтэрнэт глядзім і бачым,
Людзі там жывуць «іначе».
Будзем верыць, што ўнукі,
Будуць лепей, без панукі
Жыць і помніць пра бабуль,
Як жылі і хто адкуль.
Класнаму кіраўніку Лідзіі Філіпаўне
Пра ўсіх я напісаў
Толькі класнай не сказаў,
Што яна не вінавата,
За той час, за маю хату,
Што пакрытая саломай.
Усе зналі, што самой ёй
Не лягчэй жывецца. Час
Быў аднолькавы для нас.
Забівалі нам галовы,
Што цяпер парадак новы,
Гаварылі будзе, …будзе…
А ім верылі ўсе людзі.
«Партия торжественно провозглашает –
Нынешнее поколение советских
Людей, будет жить при коммунизме»
Дзе ж камуна, светлы дзень,
І дзе аўтар той, зладзей?
І дзе «равенства», скажыце?
Лепей сэрца беражыце.
Ціха стала ў нашым класе.
Пры сустрэчы Ліды с Стасем
Гаварыла: — Так жывецца,
Такі лёс наш чалавечы.
І прасціце мяне Ліда,
Маю боль, мае абіды.
Мы Філіпаўну любілі,
Як бы нас і дзе не білі.
Што як будзе — не гадаю,
Толькі ўсім я Вам жадаю
Заставацца чалавекам,
Быць здаровым, не калекам,
Ні душэўным, ні фізічным,
А няўзгоды нам прывычны.
Станіслаў Францавіч СВАРЦЕВІЧ
Дунілавічы — Наваполацк, жнівень 2012-2014 г.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…