Ужо 16 дзён ў менскім ізалятары на Акрэсьціна працягвае галадоўку актывіст «Зьмены» Павал Вінаградаў, якога асудзілі на 25 сутак нібыта на дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
28 сакавіка з Акрэсьціна пасьля 15-суткавага арышту выйшаў на волю Аляксандар Арцыбашаў, якога судзілі разам з Паўлам Вінаграбавым. 23 сакавіка Аляксандр бачыўся з Паўлам ў ізалятары, калі там праходзілі выбары.
— Мы перасекліся зь ім літаральна цягам паўгадзіны. Нас, палітычных, сабралі ў адну камэру, каб не агітавалі супраць выбараў усіх астатніх. Дарэчы, там быў і Анатоль Лябедзька. Усяго нас было 6 палітычных і нейкі адзін „левы», які пайшоў галасаваць, а мы — не. З Пашай ўсё нармальна, паціху худнее, бо ён цалкам адмовіўся ад ежы.
Паводле Аляксандра Арцыбашава, штодня да іх ў камэру прыходзіў лекар, які пытаўся пра тое, як пачуваюцца арыштанты. Аляксандар мяркуе, што мэдычны кантроль за станам здароўя Паўла Вінаградава падчас ягонай галадоўкі дастаткова трывалы.
Жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана паведаміла, што лістоў ад Паўла не атрымлівала, хаця ліставаньне зь вязьнямі Акрэсьціна нібыта ўжо дазволенае.
— На будучым тыдні да мужа пойдзе адвакат, — сказала Сьвятлана карэспандэнт «Свабоды».
Павал Вінаградаў быў асуджаны 14 сакавіка на 25 сутак. Рашэньне вынесла судзьдзя Маскоўскага раённага суду Тацяна Матыль, якой Павал Вінаградаў у пачатку працэсу выказаў недавер.
Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ, Радыё Свабода
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…