Планета Карупцыя

Свет укручаны ў вір трывогі. Міжнародная супольнасць змушана тушыць вострыя канфлікты, якія цынічна агрэсіўным нахабствам і ўсёдазволенасцю распальваюць узурпатары ўлады. А карупцыянеры ні на што не зважаюць, куюць злачыннае фінансавае і маёмаснае «шчасце». 

Заганныя з’явы — прадажнасць і подкуп — існуюць здаўна, але раней не былі масавымі, як цяпер. Дэградацыя чалавечай грамады, падзенне маралі прывялі да таго, што няма такой краіны, якую ні душыў бы спрут карупцыі. Нават у Еўразвязе ён штогод паглынае да 120 мільярдаў еўра. Што ўжо тады казаць пра краіны, якія развіваюцца?

Прыкладам пераможнай барацьбы з карупцыяй можа быць толькі Сінгапур, дзе любога парушальніка закону (незалежна ад пасады і статусу!) чакае пакаранне, дзе прэм’ер-міністр не ратуе ад турмы роднага брата, асуджанага за злачынствы. Але гэта выключэнне з ганебнага правіла. А таму Зямлю можна называць сёння так — планета Карупцыя.

Разрастанне карупцыі да глабальных памераў звязана з прыходам да ўлады аўтарытарных кіраўнікоў, амаральных дзялкоў, нават былых крымінальнікаў, сведчаннем чаго была нядаўна Украіна, дзе В. Януковіч і яго кампанія апусташылі казну, і стане цяпер адкусаны расійскімі імпершчыкамі Крым. Добра засвоеныя злачынныя метады папулісты з цёмнай біяграфіяй адразу ўкараняюць у дзяржаўную сістэму, пераносяць на грамадства.

Не адстаюць ад іх правіцелі, якія вылезлі наверх за кошт кампрамату на супернікаў, а затым з родзічамі і халуямі прыліплі да казённых кармушак, каб сёрбаць з непараўнана большай сквапнасцю.

Чым адрознівалася савецкая карупцыя ад сучаснай? Яна не была сістэмнай, дзейнічалі разрозненыя групы злачынцаў, пераважна ў самых вярхах. Грошы ў грамадстве не лічыліся ідалам, на якога трэба маліцца.Людзі не цягнуліся да вялікага абагачэння, тым больш няправедным, злачынным шляхам. Мела значэнне і строгасць заканадаўства, судоў.

Пры генсеку КПСС Ю. Андропаве, калі праводзілася антыкарупцыйная аперацыя «Паутина», раптам застрэліліся высокія дзяржаўныя чыны, буйныя гандлёвыя махляры, адказныя кадэбісты і міліцыянеры. Такога радыкальнага выяўлення страху (я ўжо не кажу пра нясцерпны сорам або суд уласнага сумлення!) сёння не будзе.

Новыя высокапастаўленыя злачынцы спачатку давалі каманду на адстрэл або на пасадку карупцыйных «стрэлачнікаў», каб замесці свае сляды. А цяпер ніхто як з мацёрых, так і з дробных карупцыянераў нікога і нічога не баіцца, не зважае на маральныя нормы і грамадскую думку, без супынку доіць грошы.

Ганебная практыка прыжылася ў Беларусі, але дзяржаўныя СМІ стараюцца абыходзіць шматлікія факты, суды праходзяць закрыта, а таму электарат, які верыць прапагандзе, што ўсё беларускае — самае лепшае, лічыць і мясцовых карупцыянераў адмысловымі, гэта значыць белымі і пушыстымі ў параўнанні з чужымі. Сам кіраўнік пасля падзей ва Украіне пачаў горача запэўніваць насельніцтва, што ў Беларусі ні карупцыі, ні шыкоўных палацаў, катэджаў няма! Але не прайшло і тыдня, як ён раптам аб’явіў бязлітасную вайну карупцыянерам. Ды перш, чым распачынаць баталіі, трэба было б адказаць на ключавое пытанне: «А хто ж іх узгадаваў?»

Ці можна змагацца з карупцыяй, маючы такую палітычную сістэму і суды, як у Беларусі і Расіі? Хто прыцягне карупцыянера да адказнасці, калі ён працуе ва ўрадзе або засядае ў парламенце і адначасова з’яўляецца крутым алігархам? Дайшло да анекдота: «Вопрос: как российское правительство может покончить с коррупцией? Ответ: с помощью суицида!»

Згодна канвенцыі ААН у кожнай краіне павінны быць камітэты па барацьбе з карупцыяй. Яны ёсць, але практыка сведчыць, што змагары са злом самі прадаюцца направа і налева.

Масавыя пратэстныя маніфестацыі, якія праходзяць у многіх краінах свету, звязаны з тым, што правячыя кланы, чыноўніцтва, прыўладныя алігархі, банкіры, кіраўнікі карпарацый з’ядаюць асноўную долю нацыянальнага прыбытку, а насельніцтву застаюцца крошкі. У дадатак драпежнічае карупцыя: нішчыць і так нізкі дабрабыт падаткаплацельшчыкаў, разбурае галіны гаспадарання і нават цэлыя краіны, якія становяцца банкрутамі.

Умацаванню карупцыі садзейнічаюць гэтак званыя краіны-банкі. Расійскі публіцыст А. Міхееў прыводзіць у прыклад Швейцарыю: «Деньги — это универсальный знаменатель, который уравнивает в мире все и вся. Звезды культуры, промышленники, политики и наркоторговцы — в Швейцарии равны все без исключения. Это идеал абсолютной свободы, выносящей за скобки какие-либо этические соображения. Банковская тайна представляет собой абсолютную индульгенцию от грехов, буквальное воплощение принципов «Не пойман — не вор» и «Деньги не пахнут». И это делает Швейцарию действительно уникальным экстерриториальным пространством, той мировой «прачечной», где отмываются любые суммы, пришедшие из окружающего, материального, «грязного» мира. В прозрачном горном воздухе дышится легко — тем легче, чем больше круглых нулей в неосязаемых электронных форматах финансовых счетов. И прежде всего поэтому для современных российских чиновников и бизнесменов Швейцария (в первую очередь финансово) так привлекательна…» Дадам ад сябе, што «сціплыя» беларускія карупцыянеры таксама маюць любімыя ячэйкі ў банках горнай краіны.

Пакуль занатоўваўся роздум, прыйшла навіна. Аўстрыя і Люксембург, якія, нібы львы, змагаліся за тое, каб іхнія банкі не паказвалі рахункі замежных грамадзян, усё ж згадзіліся адкрыцца. Хутка гэта зробяць Швейцарыя, Манака, Андора, Сан-Марына, што аблегчыць пошук карупцыйных грошай, выведзеных з постсавецкіх краін.

Добра было б не проста замарожваць, арыштоўваць шматнулёвыя рахункі карупцыянераў, а распачынаць крымінальныя справы і згодна рашэння судоў вяртаць грошы ў бюджэт краіны. Чаму б гэтыя сродкі не аддаць на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, каб людзі мелі працу, каб мацнела эканоміка?

Заслон карупцыі заўжды ставіць выпрабаваны вопыт дэмакратычнай арганізацыі дзяржаўнай сістэмы: сумленныя, адкрытыя выбары, дакладны падзел уладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, незалежныя суды, свабодныя СМІ, празрысты бюджэт, кантроль грамадскасці за дзейнасцю службовых асобаў. Здаецца, усё проста, але ўлады ў Беларусі і ў Расіі не хочуць усталёўваць справядлівы парадак.

Яшчэ адзін корань зла — патуранне карупцыі, беспакаранасць злачынцаў. На балючую тэму выказаўся франтавік, былы выкладчык Артылерыйскай акадэміі К. Урпанавец: «Что вообще можно противопоставить преступности, чем укрощать ее? Самым действенным средством, а значит, и самым главным является наказание. Скорое, неизбежное, суровое — оно, взвешенное на весах правосудия, должно быть тяжелей преступления. Никакое наказание не устранит вред, причиненный преступлением, но неотвратимость жестокого возмездия остановит многих».

Злачынная мітусня, якая пануе цяпер, не можа працягвацца вечна. Кожны карупцыянер павінен памятаць, што яму ўсё роўна давядзецца адказваць за сваю падсудную сквапнасць, магчыма, нават тады, калі будзе трэсціся сівая галава, дрыжаць рукі, як гэта адбываецца з нацысцкімі прыслужнікамі, з састарэлымі крывавымі дыктатарамі.

Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Чытайце таксама:

Паміж пеклам і раем

Загадана баяцца

Зона турбулентнасці

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023