Categories: Фельетон

Што падумаў народ, як пачуў анекдот?

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала СТБ па просьбе вядучага расказала анекдот пра выбары: «Ідуць выбары. На выбарчым участку мітусіцца выбаршчык і ва ўсіх запытваецца: — Мне хто-небудзь можа сказаць, каго мы сёння выбіраем? Ад сцяны аддзяляецца чалавек у шэрым касцюме і адказвае: — Таварыш, вы што, не ведаеце, што ў нас выбары тайныя?!»Старшыня ЦВК агаварылася, што гэта анекдот савецкіх часоў.

Табе глядзецьмуць людзі ў рот,
Хоць твой расказ — нудота,
Калі ты ўставіш анекдот.
Ну як без анекдота?
Пра гэты цвёрды пастулат
Кіроўца выбаркама
(А выступаць ёй трэба шмат)
Дапетрыла таксама.
І людзям пры адной з нагод,
Калі ішлі дэбаты,
Рашыла выдаць анекдот,
Хаця і барадаты.
Маўляў, нямала год назад,
Яшчэ пры камуністах,
Тутэйшы жыў электарат
Без выбараў празрыстых,
Хоць, як і ў нашыя часы,
Быў антураж нязменны:
Кабінкі, урны, галасы
І выбаркамаў члены.
І запытаўся нейкі дзед
У дзецюка, што з краю:
«Каго ж, скажы мне, у Савет
Я сёння выбіраю?»
Член выбаркама даў адказ
Таму дзядулі файна:
«Раз галасуюць тайна ў нас,
Дык хто абраннік — тайна!»
Парадаваўшы грамаду
«Дасціпным» анекдотам
(«Не ўсё ж я пляцкаю нуду!»),
Яна чакала потым,
Што ўспрыме жарт электарат
З прыхільнасцю гарачай,
Бо сёння ў нас другі расклад,
Цяпер усё іначай!
Аднак сядзеў-гадаў народ
Няўцямны, быццам лапаць:
«Вось мы пачулі анекдот…
Смяяцца нам ці плакаць?»

Алесь НЯЎВЕСЬ

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023