Клопаты пра чалавека

Кіраўніцтва Беларусі ў час паездак па краіне з кантрольнымі праверкамі займаецца міфатворчасцю — расказвае, як значна павышаецца ўзровень дабрабыту людзей. Але гэты працэс практычна выліваецца ў мізэрнае павышэнне зарплат і пенсій перад выбарамі. А нацыя чакае належнай увагі. 

Разыходжанне ў бачанні будучыні краіны і беларускага грамадства паміж кіруючым кланам і найбольш актыўнай, адукаванай, нацыянальна свядомай часткай насельніцтва не з’яўляецца нейчай выдумкай — яно рэальнае. Гэта заўважаюць і замежныя аглядальнікі. «Deutsche Welle» канстатуе: «Функцыянеры прыклалі нямала намаганняў, каб раз’яднаць соцыум, зрабіць яго аморфным і маўклівым. Цяпер ім прыйдзецца пажынаць плён уласнай палітыкі. Беларускія грамадзяне разумеюць, што ў любую нацыянальную ідэю ад імя аўтарытарнай дзяржавы будзе закладзены адзін і той жа сэнс — любой цаной утрымаць уладу. Да таго ж, якімі б прыгожымі словамі ні затуляліся стваральнікі «духоўнага падмурка нацыі», у аснове ідэалогіі застаецца лаяльнасць да рэжыму. Таму большасць сфармулявала для сябе ўласную канцэпцыю выжывання. Людзі жывуць адным днём і не вельмі вераць прапагандыстам. І калі аўтарытарны рэжым пахіснецца, ніякія ідэалагічныя ўстаноўкі не прымусяць беларусаў выступіць у яго падтрымку».

Нікому не хочацца прызнавацца ў сваёй няпаўнавартасці, але аправергнуць факты немагчыма. За гады суверэннасці Беларусі ні кіраўнікі, ні звычайныя людзі не навучыліся весці будаўніцтва нашага агульнага жыцця на разумных і справядлівых асновах, па-гаспадарску.

Пераход ад сацыялізму да капіталізму ў эканоміцы праходзіць хваравіта. Існуе такое выказванне сучасных філосафаў: «Европейское самосознание Нового и Новейшего времени базируется на установке, что каждый субъект деятельности, будь то индивид или нация, — хозяин своей судьбы». Яно слушнае, але як беларускім грамадзянам выйсці на такі, вельмі патрэбны ўзровень, калі аўтарытарная ўлада спыняе любы, самы нязначны рух у бок свабоды і самастойнасці, трымае прадпрымальнікаў у «чорным целе»?

Даўно вядзецца гаворка пра тое, што ў краіне існуе нават не «дзяржаўны», а пачварны «начальніцкі капіталізм». Адбылося зрошчванне ўлады і бізнесу. Акрамя таго, ці можна лічыць нармальным такое становішча, калі кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства атрымлівае зарплату ў 15 — 20 разоў вышэйшую, чым просты працаўнік. Наспела таксама неабходнасць наладзіць партнёрскія адносіны паміж працадаўцамі і наёмнымі рабочымі, бо пакуль што тут часта пахне рабствам. Спецыялісты не перастаюць сцвярджаць, што не павінна быць касмічнага разрыву паміж багатымі і беднымі людзьмі. Але мінаюць гады, а нічога не мяняецца.

Нядаўна чыноўнікі заявілі, што патрэбен «формат разумного потребления», што людзі апошнім часам «жили на широкую ногу». Але хто ж так жыў? У большасці працуючага насельніцтва ніякіх змен няма. Калі ўлічваць інфляцыю, пастаяннае павышэнне цэнаў, то іхнія зарплаты якімі былі дзесяцігоддзе назад, такімі і засталіся. Асноўная маса пенсіянераў таксама мае свае звыклыя 200 — 250 «зялёных». Такім чынам, атрымліваецца замкнёны круг, мы вярнуліся на тое месца, адкуль пачалі шлях.

Аўтарытарныя кіраўнікі, як і раней, найперш адорваюць сваім клопатам чыноўнікаў, сілавікоў. Яны пераканаліся, што адміністратыўны рэсурс, гіганцкая армія з дубінкамі і агнястрэльнай зброяй спрацоўваюць выдатна. Народ у страху заціх, маўчыць. Цяпер пагроза страціць уладу, за якую чапляюцца ўзурпатары, сыходзіць не ад насельніцтва, а найбольш ад атачэння.У Беларусі сістэма яго забеспячэння адпрацавана даўно, яна толькі ўдасканальваецца і рэгулярна пасоўваецца ў бок павелічэння. А ў Расіі нядаўна зарплаты чыноўнікам выраслі ўдвая!

Наўпрост прэзідэнты Беларусі і Расіі дапамагаюць абмежаваным групам бізнесоўцаў, «сваім людзям». Якраз супраць іх цяпер скіраваны амерыканскія і еўрапейскія санкцыі.

Незалежныя замежныя эксперты адкрыта заявілі, што можна высветліць махінацыі постсавецкіх алігархаў (беларускіх таксама), канфіскаваць у іх незаконна прысабечанае, але ж у бізнес з імі ўкручаны тысячы еўрапейцаў, у тым ліку і звязаных з вышэйшым эшалонам чыноўнікаў. А таму адбываецца двайная гульня. З аднаго боку — дэкларуюцца правы і свабоды чалавека, а з другога — ідзе эканамічная падтрымка аўтарытарных рэжымаў у Беларусі і Расіі, якія падаўляюць гэтыя галоўныя чыннікі дэмакратычнага жыцця.

Многія заходнія палітыкі змякчэнне адносін да аўтакратаў тлумачаць тым, што яны клапоцяцца не пра іхні раскошны дабрабыт, а пра звычайных людзей, якія нібыта «пакутуюць ад санкцый». Гэта яўнае фарысейства. Нізкая якасць жыцця, калі сродкаў хапае толькі на ежу, камунальныя паслугі і лекі, у нас існуе даўно. Няўжо санкцыі прывялі да таго, што жыхары Беларусі павінны купляць малочныя прадукты па значна вышэйшых коштах, чым іх экспартны варыянт?

Польскі прадпрымальнік неяк сказаў у інтэрв’ю: «Усе хочуць жыць. І ўсе людзі хочуць есці». З гэтым не паспрачаешся. Але клопаты пра чалавека заключаюцца не толькі ў тым, каб ён меў магчымасць смачна есці, прыгожа апранацца і абувацца, якасна лячыцца. Ёсць яшчэ культурнае, духоўнае жыццё, якое ўзвышае годнасць чалавека. Мяне абурае, што родная мова знаходзіцца ў рэзервацыі, што ідзе знішчэнне сістэмы бібліятэк, музеяў. Вертыкальшчыкі ніяк не могуць зразумець, што ўстановы культуры — наша гістарычнае ратаванне.

Беларускі грамадскі дзеяч М. Афанасьеў справядліва зазначыў: «Вертикаль власти за полтора десятка лет своего существования только подтвердила, что она есть не что иное, как осиновый кол, вбитый в развитие инициатив населения и местного самоуправления».

Дарма сёння многія жыхары Беларусі расцэньваюць украінскія падзеі як адназначна негатыўныя, а між тым суседняя краіна праз кроў і слёзы толькі- толькі пачынае прабівацца да сапраўднай дэмакратыі пасля столькіх гадоў чыноўніцка-алігархічнага грабежніцтва.

Сацыяльная памяць у многіх людзей старэйшых пакаленняў кароткая. Яны забываюцца пра тое, што было яшчэ не так даўно. Моладзь, наогул, вырасла ў бездэфіцытных умовах — былі б грошы, купіш усё. А я, як толькі пачынаецца пакланенне адной асобе, халуйства, адразу ўспамінаю чэргі, беднасць сталінскага часу. Кепска, калі адзін чалавек распараджаецца народным багаццем (зямлёй, нерухомасцю) і дзяржаўным бюджэтам (нашымі грашыма — падаткаплацельшчыкаў) так, як захочацца.

У нашай сучаснай эканамічнай сітуацыі на імпартазамяшчэнні не выедзеш, бо тое, што не выраблялася дзесяцігоддзямі, за год не зробіш.

Няма свабодных, адкрытых выбараў — значыць, для мільёнаў грамадзян не прыйдзе нармальнае матэрыяльнае і культурнае жыццё. Чыноўнікі з верхняга эшалону ўлады паўтараюць:»Мы не понимаем, чего от нас хочет Запад». Але гэта не так. Як казаў вядомы прапаршчык з народных анекдотаў: «Всё вы понимаете, но делаете морду лопатой».

Для таго, каб становішча змянілася ў лепшы бок, краіне патрэбны не толькі новыя грашовыя сродкі, унутраныя і замежныя інвестыцыі. Ёй неабходны дэмакратычны лад жыцця, іншая сістэма кіравання, пры якой клопаты пра чалавека будуць не трыбуннымі, не на паперы, а рэальнымі.

Сяргей Законнікаў

Чытайце таксама ў рубрыцы «Пункт гледжання»:

Рэванш

Маніпуліраванне мінулым

Ратавальны крызіс

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023