Categories: Фельетон

«Я вінаваты! Садзіце за краты…»

27-гадовы мінчук з’явіўся ў міліцыю з пакаяннем і прызнаўся, што падманваў грамадзян: абяцаў аказаць паслугу, браў перадаплату і… прападаў з грашыма.

Каму з нас не псавалі кроўІ хто пакут не зведаўАд бессаромных махляроўІ розных прайдзісветаў?

Аж выць хацелася, калі
Аблуды-прахіндзеі
Няшчадна грэблі ў нас рублі,
А з імі — і надзеі.
У аднаго з такіх аблуд
Сумленне «рот адкрыла».
Раней дурыў ён просты люд,
Ды так — што Божа мілы!
Усім ён зычыў рай зямны
І залатыя горы.
Аблудзе верылі яны,
Самім сабе на гора.
Магчыма, на смяротны час
Адкладваліся сродкі.
Ды аддавалі свой запас
Яму дзядзькі і цёткі.
А потым шыкаваў махляр,
Хадзіў у рэстараны.
Не чырванеў ягоны твар,
Не грызлі сэрца раны.
І вось жа прарасло ў душы
Чамусьці пакаянне.
(Хоць ты садзіся і пішы
Мараль-апавяданне!)
Схаваца ад згрызотаў дзе?
Раскаяннем прыкуты,
У міліцэйскі райаддзел
Прынёс свае пакуты.
— Абдурваў я людзей, — сказаў, —
І вельмі вінаваты.
Дык накіроўвайце ў СІЗА
І ўвогуле за краты.
Нат у бывалых следакоў
На лоб палезлі вочы:
Не бачылі спакон вякоў
Да баланды ахвочых.
Валіліся, як кажуць, з ног,
Вышуквалі рэчдокі,
Каб у астрог
Справодзіць мог
Злачынца суд высокі.
А тут зладзюга сам прыбег:
«Насоўгайце па карку!»
За ўдачу гэткую не грэх
Яму наліць у чарку.
Слядак візіт адметны той
Аформіў пратаколам,
І быў да вечара настрой,
Бы ў жаніха, вясёлым.
У выніку расклад такі:
Не так ахвярам цяжка,
Турбот не маюць следакі,
І махляру паблажка.
* * *
Каторы раз кажу наноў:
О, колькі ёсць багата
Сярод вяльможаў і чыноў
Зладзюг і тарбахватаў!
Каб адначасна нейкім днём
Сумленне іх заела,
Стаяла б, мусіць, бізуном
Чарга да райаддзела.

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

У суседа мардабой — не цікавяцца табой

Прыкінуўся Леў, што ён акалеў…

Крэветкі для суседкі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023