Лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да міліцыянераў з нагоды яго затрымання, што адбылося 20 кастрычніка ў Мінску.
«Двое з вас у каторы раз мяне затрымалі. Як заўсёды, без ніякай прычыны. Калі не лічыць прычынай тое, што на вуліцы імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа каля дома, у якім жыў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, я казаў па-беларуску», — піша Някляев.
«Да гэтага я звык. Вам кажуць — вы робіце. Такая служба. Але ёсць тое, да чаго звыкнуць немагчыма. Амаль кожны раз у кожным пастарунку нехта з вас патрабуе, каб я размаўляў не на сваёй мове. Адны ад мяне, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, патрабуюць «говорить по-русски», іншыя — «на человеческом языке». Тое самае адбылося пры сённяшнім затрыманні, чаму ёсць сведкі: двое затрыманых са мной журналістаў», — піша лідар «Гавары праўду».
Ён падкрэслівае, што стаміўся зачытваць міліцыянерам артыкулы Канстытуцыі, тлумачыць закон, а таксама свае правы. «Усё без толку, бо ўсе правы толькі ў вас, а ў мяне — ніякіх. І ўсё ж адно права я маю: бараніць сваю чалавечую годнасць. Мой нацыянальны гонар беларуса, гонар маіх продкаў, якія нарадзіліся на гэтай зямлі з Богам дадзенай мовай, на ёй маліліся, з ёй жылі і паміралі. І не вам яе ў мяне адымаць. Вось і ўвесь закон. Гэта не чалавечы закон. Боскі. Калі ён і далей будзе парушацца, мы ўсе, і паэты, і міліцыянты, пройдзем па гэтай зямлі бясследна. Памрэм нікім. Проста здохнем», — адзначае паэт і палітык.
Падчас інтэрв’ю з Уладзімірам Някляевым 20 кастрычніка затрымалі незалежных журналістаў Алеся Любенчука і Марыю Арцыбашаву. У міліцыі яны правялі каля паўтары гадзіны, у іх праверылі дакументы, а затым выпусцілі. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў цікавіў запіс, які зрабілі журналісты.
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…