Падчас сацыялагічнага апытання беларусам прапанавалі адказаць на пытанне, якія доўгатэрміновыя пагрозы для краіны яны бачаць. На першым месцы — памяншэнне насельніцтва, на другім — страта беларускай мовы, і толькі потым — п’янства, наплыў мігрантаў, экалагічныя праблемы, зніжэнне ўзроўню жыцця і г.д.
Даводзілі:Маецца «чарка і скварка»,Дык будзе давольным тутэйшы народ.А клёпкі засмечваць лухтою не варта —Не трэба народу духоўных даброт.Уводзілі ў вушы нам:
Канулі ў Лету,
Пакрыліся тленам князі-каралі,
Забудзем эпоху дрымучую гэту —
Мы ў светлую яву сягоння прыйшлі.
Усіх пераконвалі:
Мы, беларусы, —
Вышэйшае якасці рускі народ,
Таму не патрэбна баяцца аншлюса —
Не нас паглынаюць, а наадварот.
Нібыта калом, убівалі ў галовы:
Народ ад сярмяжнае мовы адвык,
Таму не патрэбна нам гэтае «мовы»,
Мы любім «великий, могучий язык»!
Рашылі,
Што сцерліся нацыі грані,
Абрысы тутэйшыя страціў народ.
А людзі адказ ім далі ў апытанні,
Што «мова» — галоўная з іхніх турбот!
І хоць ты выпальвай душу гексагенам,
Хоць памяць зруйнуй,
На кавалкі парві,
Ды мова навек захаваецца ў генах,
Навек застанецца
У нашай крыві!
* * *
Шчаслівы, як хлопчык,
Па гэтай прычыне
Услед за «свядомымі» я гавару:
Якая б ні выпала доля Айчыне —
Жыве Беларусь!
Алесь Няўвесь
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Чаму Махачкала збавення не дала
У суседа мардабой — не цікавяцца табой
Прыкінуўся Леў, што ён акалеў…
Новыя фельетоны Алеся НЯЎВЕСЯ можна пачытаць на сайце: www.alesnauwes.com
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…