Супрацоўніка ДАІ ў Віцебскай вобласці пакаралі за нецэнзурную лаянку. Яго не толькі аштрафавалі, але і звольнілі.
На сходзе тым не мог спыніцца,Не мог стрымацца генерал.Ён бушаваў, як навальніца,Як на вадзе дзявяты вал.Шэф і наогул не ціхоня,
Аднак жа асабовы склад
Раней не чуў такіх, як сёння,
Разгневаных і злых тырад.
— Таварышы! Скажу я прама:
Якім бы там ні быў матыў,
Ганебны ўчынак гэты — пляма
На наш прыстойны калектыў.
Зусім зняславіў чэсць мундзіра
Даішнік лейтэнант Пятроў.
І ўсім нам прыкра, скажам шчыра…
Пятроў, як бык на ферме, роў,
Калі на трасе пазаўчора
Спыніў за нешта легкавік.
Аблаяў лейтэнант шафёра,
Як кажуць, распусціў язык.
Ды гэта ўсё ж бяды палова,
І сорам быў бы не такі,
А горш, калегі, што ў Пятрова
Зляталі з вуснаў мацюкі!
Агідна гэта, непрыгожа…
Ці ж брыдкаслоўе афіцэр
Сабе дазволіць сёння можа?
Ён не такі зусім цяпер!
Ды што й казаць, усім вядома:
У нас жа і любы сяржант —
Узор на вуліцы і дома,
Добрапрыстойнасці гарант.
Без лаянкі, тым больш без мата
Міліцыянта лексікон.
А вось прыстойных слоў — багата,
Бо чалавек культурны ён.
Чытае кнігі ён запоем,
Газет не выпускае з рук.
Як спрэчка выпадзе — за пояс
Заткне і доктара навук.
І вось на гэтым светлым фоне
Адзін даішнік-брыдкаслоў,
Які сваім учынкам сёння
Нам сапсаваў, як кажуць, кроў.
Таму, калегі, афіцэра
Я выстаўляю за парог…
Суровая, магчыма, мера,
Але іначай я не мог.
І цішыня застыла ў зале.
Чамусьці хтосьці тварам скіс,
А ўсе астатнія маўчалі,
Скіроўвалі пагляды ўніз…
…У вёсцы ў генерала — дача,
Спачын для цела і душы.
Як толькі дзень сышоў гарачы,
Туды ён ехаў па шашы.
І генеральскага мундзіра
Ён, натуральна, не адзеў:
Яно для кожнага не дзіва —
Пакалупацца на градзе.
Наперадзе — кіроўца-«чайнік»,
І ледзь паўзе па трасе ён.
Таму рашыў зрабіць начальнік —
Праз дзве суцэльныя — абгон.
Ён добра ведаў, дзякуй Богу:
Тут не павінна быць пастоў.
Ды нечакана на дарогу
Даішнік скочыў з-за кустоў.
Ён не пазнаў свайго начальства
Таму язык не змог стрымаць,
Загнуўшы матам пакручаста:
— Цяпер п… ц табе, птамаць!
Цяпер цябе я, б…, дастану! —
Знявага яўная відна.
Ад генерала капітану
«Фізкульт-прывет»:
— Ідзі ты на..!
Алесь Няўвесь
Новыя фельетоны Алеся Няўвеся можна пачытаць на сайце: www.alesnauwes.com
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…