Categories: Фельетон

І ў пракурора бывае гора

Пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Гомельскай абласной пракуратуры Аляксандр Доля за падбухторванне да буйнога хабару і махлярства асуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.

Не нейкі гламазда Рыгор,Рыгор — чыноўнік грозны,Ён велькаможны пракурор,Страх для злачынцаў розных.

За пракурора на судзе
Няма мацней прамоўцы,
На ўсіх працэсах рэй вядзе
Спакойна, без эмоцый.
І раптам розгалас такі:
Адзеўшы «бранзалеты»,
Самога Грышу следакі
Забралі з кабінета.
За ім сачыла з даўніх пор
Вядомая «кантора».
Махляр і хабарнік Рыгор.
Для гора-пракурора
Наканаваны час пакут.
Публічны неўзабаве
Над ім самім адбыўся суд
Па крымінальнай справе.
Патрабаваў пятнаццаць год
Былы калега-сябар:
Маўляў, ну проста жываглот,
Бо гроб лапатай хабар.
А некалі ж удвох пілі,
Калі канчаўся тыдзень,
За тыя долары й рублі,
Што «браў на лапу» злыдзень.
Аднак суддзя не гэткі злы,
Крыху паслабіў хватку,
І ўрэшце пракурор былы
Меў ад яго «дзясятку».
У шараговую турму
Не выслалі, бо зэкі
На зоне, помсцячы яму,
Чыніцьмуць, пэўна, здзекі,
Або і ўвогуле «капут»
Чакацьме вельмі скора…
Туды, дзе больш культурны люд,
Паслалі пракурора.
Там безнесоўцы і чыны,
Там міліцыянеры.
Таксама, бач, былі яны
Нахабнымі без меры:
Хто забіваў, хто толькі краў,
Хто не плаціў падаткі.
Такіх, на жаль, нямала спраў,
Малюнак дужа гадкі.
І тым не менш прыняў атрад
Рыгора ўсё ж сурова.
Было зняваг-папрокаў шмат,
А добрага — ні слова.
Дзялок на пракурора роў,
Ад злосці пырскаў слінай:
— Ты сапсаваў мне колісь кроў
І ўсё жыццё, казліна!
Так, я махлярыў дзе-нідзе,
Даходы ўтойваў крышку.
А ты за гэта мне ў судзе
Прасіў амаль што «вышку»!
Крычаў былы высокі чын,
І лаянка — як з лейкі:
— Ці ж у народа я адзін
«Адкалупіў капейкі»?
Ты ж не загроб чамусьці ўсіх,
Хто скраў, займеўшы шанец,
А толькі вутнуў мне пад дых,
За шкіркі ўзяў, зас…анец!
І міліцэйскі капітан
Ледзь не паквэцаў рыла:
— Ты пачуваўся быццам пан,
А я — накшталт дэбіла.
Мяне ганяў туды-сюды,
Як ганчака-сабаку,
І пасадзіў на тры гады
(Лічы, што даў пад ср…ку),
Як я прыклаў сваю руку
Да жончынае морды.
Ды тут яшчэ й табе ўпяку —
Кулак, як колісь, цвёрды!
Рахунак падвялі яны:
— За ўсе пакуты нашы
Ты не праб’ешся ў «паханы»,
А жыцьмеш ля парашы!
Для пракурора ў зоне лад
Здаваўся пеклам пэўным.
Хоць аднаму ён трохі рад —
Што не зрабілі «пеўнем».
Усім падай і прынясі,
Памый сядзельцам ногі…
Трымаўся ён з апошніх сіл,
Валіўся ад знямогі.
Рыгор паслаў адчайны ліст
Свайму студэнту сыну:
«Ты, хлопча, — будучы юрыст.
На гэтую сцяжыну
Ступіў і я калісьці, ды,
На жаль вялікі, збочыў.
А лепш бы, каб не мець бяды,
Папоўніў клас рабочы…»
А напаследак, што не ўздзіў,
Параіў сыну тата:
«У пракуроры не ідзі,
Падайся ў адвакаты!»

Алесь Няўвесь

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023