На сустрэчы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пытанне з роднай мовай у краіне вырашана і закрыта. Але ў гэты самы час у Баранавічах чыноўнікі не могуць, ці не хочуць знайсці грошы на беларускамоўны клас. Бацькі вымушаны скардзіцца генпракурору на дыскрымінацыю.
У 2010 годзе дзякуючы грамадскасці ў СШ №14 стварылі адзіны ў горадзе беларускамоўны клас, у якім вучылася тры дзяўчынкі. Неўзабаве Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык паспяхова паступілі ў гімназію №4. Аднак там адмовіліся ствараць умовы для навучання дзяцей па-беларуску: маўляў, бракуе сродкаў на такую раскошу…
Бацькі дзяўчат звярнуліся ў Баранавіцкі аддзел адукацыі. Аднак і там спаслаліся на недахоп дадатковых фінансаў. Чыноўнікі заявілі, што клас будзе створаны, калі туды захочуць прывесці сваіх дзяцей яшчэ 24 чалавекі.
Зразумела, тое практычна немагчыма. Па словах Таццяны Малашчанка, маці адной з дзяўчынак, з просьбаю стварыць умовы для навучання на роднай мове яны звярталіся ў Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі.
— Але там фактычна дублююць тлумачэнні нашых гарадскіх бюракратаў, перамовы гэтыя працягваюцца ўжо больш за паўгода. Здаецца, мы проста ходзім па замкнутым коле.
Напрыканцы студзеня напісалі скаргу генеральнаму пракурору: сярод іншага адзначалі, што арт. 50 Канстытуцыі РБ, а таксама арт. 17 аб роўнасці моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі гарантуюць права выбару мовы ў любой навучальнай установе краіны.
— Мы папрасілі абараніць нашыя правы і пакараць парушальнікаў закона, — кажа Таццяна Малашчанка. — Калі спадзяванні не спраўдзяцца, будзем звяртацца ўжо ў міжнародныя арганізацыі, у ААН.
Пакуль абедзве дзяўчынкі вучацца ў рускамоўным класе. Але і Яся, і Аліса вядуць дзённікі ды сшыткі па-беларуску і мараць як найхутчэй працягваць навуку на роднай мове, да якой прызвычаіліся за 4 гады.
— У нас большасць падручнікаў па-беларуску. На жаль, некаторых не знайшлі ў продажы, — скардзіцца спадарыня Малашчанка. — Каб зрабіць хатняе заданне, дачка спачатку перакладае задачы па матэматыцы на мову, а пасля ўжо рашае… Калі пракурор не развяжа праблему, застаецца адно: вучыць дома — мо, тады чыноўнікі хоць неяк зрэагуюць…
Браніслаў Крупоўскі
Фото: Intex-press
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…