Алесь Лось — мастак, музыка, этнограф, майстра музычных інструментаў. 30 гадоў вывучае народныя тэхнікі ігры на старадаўніх нацыянальных інструментах, рэканструюе іх. У Валожынскім раёне стварыў аграсядзібу з творчай майстэрняй, паставіў паветку для пленэраў, для абедаў, распрацаваў конны маршрут працягласцю 35 кіламетраў.
«Мой шлях да Беларусі быў вельмі далёкі: праз Польшчу, Нямеччыну, Амерыку — 10 гадоў за мяжой… Меў добрыя грошы, працу, вырашаныя бытавыя пытанні, толькі своеасаблівы мой эгацэнтрызм клікаў назад, у родны кут. Маючы параўнанне, кажу шчыра: найлепей мне пачуваецца тут, дома. Дом — гэта не проста жытло, тут мусіць быць энергія, якая падпітвае цябе святлом».
«Чым больш жыву на гэтай зямлі, тым больш складана сказаць, хто я? Але перад усім я ліцвін. Я з гэтага караня, з гэтай зямлі, не выпадковы турыст».
«Мой хутар — гэта месца, у якое трэба ўвайсці. Усё настройвае на высокі лад — і краявід, і рэчка, якая цячэ побач, і луг заліўны, і кавалачак лесу. Месца настройвае на пэўную хвалю, там можна сканцэнтравацца. Гэта для мяне вельмі каштоўна».
«Аўтэнтычнасць мне важней за ўсё. Яна захавалася ў старых рэчах, яна дае вельмі высокія эмоцыі. Калі стаіш і назіраеш, як людзі ў старым касцёле моляцца, адчуваеш нейкую глыбокую праўду. Няма фальшы. Але часам заходзіш у храм, які стаіць ужо 300–400 гадоў, і бачыш, як нейкія аматары ў старым інтэр’еры спрабавалі нешта зрабіць — ці то рэканструкцыю, ці то рэстаўрацыю абразоў. І думаеш — ці той гэта абраз? Ці той тут дух?»
«Ёсць такое паняцце, як эмацыйная прастора чалавека. Мая складаецца з таго, што раблю гук, інструменты, даследую іх рэпертуар. Гэта паветра, якім я дыхаю… Калі людзям цікавая мая прастора, яны прыязджаюць да мяне — дзялюся, а няма інтарэсу — нікому свайго адчування свету мастацтва не навязваю. Ратаваць беларускую культуру, так бы мовіць, праз сілу лічу немэтазгодным».
«Нельга прымушаць людзей, каб яны ткалі, спявалі беларускае, хадзілі ў народных строях, — гэта не тое, што трэба. Разумееце, хто дасьпеў, каб пашыць ці набыць сабе той самы строй, ён купіць ці зладзіць. А хто робіць тое без душы, то проста настройваецца на шоу… Гэта — не маё. Выйсце бачу ў адукаванасці, выхаванні глыбокай, сапраўднай цікавасці да нацыянальнага ў сям’і, у школе, інстытуце, у сацыяльным асяродку. Таму, напрыклад, і стварыў у сябе музейчык інструментаў, куды запрашаю і дзяцей, і дарослых».
«У кампакт-дыск увайшло 28 маіх песен, хоць маю значна болей. Паэзія Геніюш навяла на канкрэтны жанр. Гэта не песні, гэта спяваная паэзія. Мне творчасць Геніюш блізкая сваім моцным беларускім духам, шчырасцю і меладычнасцю. «Лепш ня кліч у свет мяне з сабою. Мне патрэбен вецер малады, гутарка адвечная з зямлёю, асабліва як цвітуць сады…» Гэта ж гатовая песня! Толькі акорды падабраць».
«Пытаюцца, чаму беларусы такія бедныя і жалкія? Таму што яны не ведаюць, наколькі яны багатыя! Якое багацце ў іх побач — пад нагамі, справа і злева, спераду і ззаду! Той, хто гэтае багацце для сябе адкрыў, той і жыве з ім. А хто не, тут ужо яго пытанні. І не трэба шукаць за яго адказы, даваць падказкі: глядзіце, маўляў, хлопцы, што вы маеце…»
«Каб быць мастаком, не абавязкова трымаць пэндзаль у руцэ. Важна па-мастацку мысліць, вось у чым сакрэт… Мая мэта — не проста стварыць нейкі інструмент, ці два, ці пяць — я не фабрыка. Для мяне важней адкрыць свет гісторыі і культуры, што стаіць за імі, адкрыць дзверы ў мінуўшчыну».
«Сённяшняя цывілізацыя амаль выціснула міфа-паэтычную свядомасць людзей — яе ранейшай ужо няма. Старэйшыя вымерлі і не перадалі сваё маладым. Спажывецкія стандарты далёкія ад творчасці, крэатыўнасці. Філасофія прымітыўная: грошы маеш — спажывай. Спажывецкая ментальнасць нішчыць асобу: у 30 гадоў чалавек ужо бязлікі, з чым я змірыцца не магу. І патраціў пэўны час на тое, каб да мяне прыязджалі на хутар не проста пасядзець, паесці, папіць гарэлкі, папарыцца ды з’ехаць… Маім наведвальнікам мусіць быць цікавай найперш музыка, гісторыя, прырода».
«У крочанні па жыцці вельмі істотна мець права выбару, не быць нявольнікам сваіх звычак, сваіх начальнікаў ці сітуацый… Разумееце, трэба панаваць над сваёй прасторай! Тады твая свабода будзе больш якаснай, крэатыўнай, якая і вядзе асобу наперад».
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…