Ваенна-патрыятычны цэнтр «Казачы спас» правёў пад Гродна «палявыя заняткі» з беларускімі падлеткамі. Супраць каго яны збіраюцца ваяваць?
Калі бунт які ў Расіі,Дык спакон вякоўЗадушыць яго прасіліЎлады казакоў.Як на войны ці ў паходы
Весці трэ палкі,
Дык наперадзе заўсёды —
Тыя ж казакі.
Казакі ў галоўнай ролі
І цяпер якраз,
Бо трымаюць на кантролі,
Б’юцца за Данбас.
З-за чаго ў чужой краіне
Праяўляць імпэт?
Ды баяцца, што загіне,
Знікне «рускі свет»
«Свет» той ледзь не ўсюды, мусіць,
Велькі ён такі!
Ажылі і ў Беларусі
Раптам казакі.
План у іх на сёння гэткі
(Даказалі ўжо):
Хай мясцовыя падлеткі
Стануць пад ружжо.
Хай асвойваюць да поту
Штык і аўтамат
І выконваюць напотым
Кожны іх загад.
Тых дзяцей сабралі ў хеўры
Смела, напаказ,
З імі ладзяцца манеўры
На вачах у нас.
Мэта ставіцца якая?
Гэта не сакрэт:
Бараніць у нашым краі
Будуць «рускі свет».
Хай яны напагатове
Будуць ноч і дзень,
Калі вякне хто на «мове» —
Трэснуць у каршэнь.
Пэўна, помнім, добра ўсе мы:
Быў страшэнны гвалт,
Як зрабілі збор нацдэмы
Гэтага накшталт.
Адмарозкі не іначай,
Ваяўнічы зброд,
Здзейсніць бунт — вось іх задача —
І пераварот.
На нацдэмаў палявалі,
Быццам на ваўкоў.
Ці не час на тыя ж шалі
Класці казакоў?
Не пазбегнуць нам дылемы
Горкае да слёз:
Казакі ці ўсё ж нацдэмы
Больш нясуць пагроз?
* * *
Прывяду для напаміну
З песенькі радкі:
«Едут, едут по Берлину
Наши казаки!»
Да радкоў дадаць бяруся
Словы шчэ адны:
Хутка і па Беларусі
Ехацьмуць яны…
Алесь Няўвесь
Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Пойдуць на палеткі жонкі-«дармаедкі»
У музеі «дрэс-код»: уваход без барод
Бабка ўжо дзялкам раўня: прадавала кацяня
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…