TOP

На «магіле льва» рэй вядзе Масква

Апошнім часам у Магілёве пачалі з’яўляцца помнікі гістарычным асобам расійскага паходжання: Мікалаю II, Пушкіну (ажно два!), генералу Раманаву, палкоўніку Куцепаву і г.д. А пра сваіх землякоў, славутых беларусаў, быццам і забылі… Я невыказны сум агораў,Скрыпела аж маё пяро,Калі пісаць пачаў пра горад,Дзе лёг вужакаю Дняпро.

Я нават выпіў без закускі,
Каб розум мой лухту не плёў
Пра горад родны, беларускі,
Літвінскі колісь Магілёў.
Але чытач свядомы, мусіць,
Не папракне мяне ў ілжы:
Ён, Магілёў, — у Беларусі,
Ды быццам бы не наш, чужы.
У Магілёве — кожны скажа —
На што ні кінеш свой пагляд,
Усё няроднае, не наша,
Бы ты ў Расіі акурат.
Якія помнікі-скульптуры
Павырасталі, як грыбы?
Вунь генерал расійскі хмура
Глядзіць,
Бы перад ім рабы.
Вунь хмурыць бровы цар Мікола,
Які прынёс нямала бед.
А гэта — Пушкін. Ён вясёлы:
У Магілёве — «рускі свет».
Чаму ж сваіх рупліўцаў слова
Не ўшанавалі тут ніяк?
Ці ж не жыве тут дух Стральцова,
Хіба ж Гарэцкі — не зямляк?
Бадай, у вочы некаторым
Зірнуў бы слынны Куляшоў
З вялікай крыўдай і дакорам,
Калі б з нябёс сюды сышоў.
І, мусібыць, тутэйшы Пысін,
Адкінуўшы развагі ўбок,
Расквэцаў бы манкуртам «пысы»,
Каб іхні выправіўся клёк.
Ды што й казаць, у Магілёве
Менталітэт дайшоў да дна:
На беларускай роднай мове
Дзяўчынка вучыцца адна!
Для горада і кліч гатовы:
— Мне маці родная — Масква!
І я цяпер — «магіла мовы»,
Забудзьце пра «магілу льва»!
* * *
Ці ж гэтым гораду хваліцца?
І не магу стрымаць я слоў:
Якое шчасце, што сталіцай
Не стаў калісьці Магілёў!

Алесь Няўвесь

Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

У нас народ сляпы, як крот

Трэба знаць, маладзён, што казаў Саламон!

Проста жах, дый годзе: ліфчыкі не ў модзе

Праядаюць мільёны «дармаеды»-раёны

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.