Апошнім часам у Магілёве пачалі з’яўляцца помнікі гістарычным асобам расійскага паходжання: Мікалаю II, Пушкіну (ажно два!), генералу Раманаву, палкоўніку Куцепаву і г.д. А пра сваіх землякоў, славутых беларусаў, быццам і забылі…
Я невыказны сум агораў,Скрыпела аж маё пяро,Калі пісаць пачаў пра горад,Дзе лёг вужакаю Дняпро.Я нават выпіў без закускі,
Каб розум мой лухту не плёў
Пра горад родны, беларускі,
Літвінскі колісь Магілёў.
Але чытач свядомы, мусіць,
Не папракне мяне ў ілжы:
Ён, Магілёў, — у Беларусі,
Ды быццам бы не наш, чужы.
У Магілёве — кожны скажа —
На што ні кінеш свой пагляд,
Усё няроднае, не наша,
Бы ты ў Расіі акурат.
Якія помнікі-скульптуры
Павырасталі, як грыбы?
Вунь генерал расійскі хмура
Глядзіць,
Бы перад ім рабы.
Вунь хмурыць бровы цар Мікола,
Які прынёс нямала бед.
А гэта — Пушкін. Ён вясёлы:
У Магілёве — «рускі свет».
Чаму ж сваіх рупліўцаў слова
Не ўшанавалі тут ніяк?
Ці ж не жыве тут дух Стральцова,
Хіба ж Гарэцкі — не зямляк?
Бадай, у вочы некаторым
Зірнуў бы слынны Куляшоў
З вялікай крыўдай і дакорам,
Калі б з нябёс сюды сышоў.
І, мусібыць, тутэйшы Пысін,
Адкінуўшы развагі ўбок,
Расквэцаў бы манкуртам «пысы»,
Каб іхні выправіўся клёк.
Ды што й казаць, у Магілёве
Менталітэт дайшоў да дна:
На беларускай роднай мове
Дзяўчынка вучыцца адна!
Для горада і кліч гатовы:
— Мне маці родная — Масква!
І я цяпер — «магіла мовы»,
Забудзьце пра «магілу льва»!
* * *
Ці ж гэтым гораду хваліцца?
І не магу стрымаць я слоў:
Якое шчасце, што сталіцай
Не стаў калісьці Магілёў!
Алесь Няўвесь
Набыць зборнік Алеся Няўвеся «Авохці мне!..» можна ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).
Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:
Трэба знаць, маладзён, што казаў Саламон!
Проста жах, дый годзе: ліфчыкі не ў модзе
Праядаюць мільёны «дармаеды»-раёны
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…