1. Імя/ Імя па бацьку/ прозвішча: Гайдукевіч Сяргей Васільевіч
2. Месца нараджэння: Мінск
3. Узрост: 61 год.
4. Рост, вага: 182 см і 95 кг.
5. Сямейнае становішча (дзеці, унукі): Жонка. Сын і дачка. У сына дзьве свае дачкі, мае унучкі. І яшчэ ў дачкі дачка ёсць — яшчэ адна унучка мая.
6. Мянушка (у дзяцінстве, а, магчыма, і цяпер): У дзяцінстве, калі ездзіў ва Украіну да радні, была нейкая. Але не памятаю. А цяпер — Шэф.
7. Якімі мовамі валодае: Ну… Рускай, беларускай, лічы, нармальна. Спік енгліш. Уат кан ю сэй эбаўт Гайдукевіч?
8. Адукацыя: Дзве вышэйшыя. «Мінскае вышэйшае інжынерна-зенітнае вучылішча» і «Вайсковая акадэмія імя маршала Жукава». Ну, і яшчэ я мэнэджар па эканоміцы, два гады вучыўся. На курсы хадзіў у 90-ых.
9. Любімы і нелюбімы прадмет у школе/універсітэце: Я заўсёды добра вучыўся. Я гуманітарый, але добра ведаю матэматыку. Але насамрэч любімыя — гісторыя, літаратура, геаграфія. Вось такія гуманітарныя прадметы. А самы складаны прадмет — начартальная геаметрыя. Ніяк не мог намаляваць самалёт з двума аднолькавымі крыламі.
10. Ацэнкі ў школе/універсітэце: Вучыўся я добра заўсёды. Цяпер унучкі ў школу ходзяць, таксама добрыя адзнакі. Адна унучка — грамадзянка Аўстрыі. Была ў мяне, я дапамагаў з матэматыкай.
11. Гадавы даход: Я падаваў дэкларацыю Там атрымалася 230 альбо 240 мільёнаў. Дакладна я не памятаю. Але гэта з улікам «Дастэра» («Рэно Дастэр», французскі «паркетнік», — Еўрарадыё). У 2014 годзе я прадаў яго за 130 мільёнаў. Але я хацеў бы, каб за год было мільёнаў 400-500. Мару пра гэта. Але пакуль толькі мільёнаў 130.
12. Самая дарагая пакупка за апошні год: Аўтамабіль. «Нісан Ікс-трэйл». Падаў «Дастэр» і купіў «Нісан». 26 тысяч долараў.
13. Колькі разоў быў за мяжой у апошні год і ў якіх краінах: Апошні год… Амаль не быў нідзе. Лётаў у Аўстрыю. Быў у Чэхаславакіі, у Польшчы. Я раней шмат ездзіў. Мілан, Парыж, Рым. У савецкія часы Талін падабаўся. Але любімы горад, відаць, Прага. Вось гэтыя вулачкі. Шчыра. Можа, нешта адклалася, нешта спадабалася, калі я на мосце тым стаяў.
14. Марка гадзінніка: Забыў. Цяпер вось не маю, забыў. 850 еўра каштуе. (Montblanc Meisterstuck — Еўрарадыё).
15. Марка аўтамабіля: «Нісан Ікс-трэйл».
16. Дзе адпачываў апошні раз: У Беларусі, на Нарачы. Я рыбак. Жонка заўсёды спрачаецца са мной. Кажа, трэба да дачкі ехаць. Я кажу — трэба, але пакуль Вілейку і свае Браслаўскія азёры не аб’еду… Я рыбак-фанат. Летам, зімой, вясной, восенню. Круглы год лаўлю. Мяне лічаць прафесіяналам вышэйшага класу.
17. Самая любімая кніга/апошняя прачытаная кніга: Я вельмі шмат чытаю. Вось ты закрануў самую маю любімую тэму. Перад табой чалавек, які чытае штодня. Цяпер я захапляюся фантастыкай, чытаю Лук’яненку. Усе «Дазоры» прачытаў. Чытаю і ўсё унучцы аддаю. Класікай захапляюся. Нядаўна Жорж Санд перачытваў. У мяне дома больш за 5 тысяч кніг, калі гэта табе пра нешта кажа.
18. Топ-3 фільма і самы апошні, які глядзеў: Калі чалавек можа назваць тры любімыя фільмы, значыць, ён кажа няпраўду. Шмат любімых. Ваенныя — «Бітва за Маскву», «Вызваленне». Меладрамы — «Падарожжа ў Амерыку» абажаю, «Красотка» галівудская. «Унесеныя ветрам» вельмі люблю. Фантастыка — «Зорныя войны», «Армагедон» абажаю, з задавальненнем гляджу «Стар трэк»
19. Любімая музыка. Тры найлепшыя выканаўцы: Я скончыў музыкальную школу. Граю на гітары, баяне, фартэпіяна. Я сам пішу песні і толькі іх граю. Абажаю «Бітлз», Браяна Адамса, сур’ёзных выканаўцаў я люблю, якія маюць галасы. З расійскага Карнелюка люблю. Але ён з Брэста. Шыкоўныя песні. Я сам амаль так спяваю. Я шыкоўна спяваю.
20. Любімы від спорту. Каманда, за якую балее: Што тычыцца хакея, то перад табой сядзіць знаток. Я ведаю нумары ўсіх канадцаў, якія гулялі са зборнай СССР. Эспазіта, Грэцкі. Усё па хакеі ведаю. У футболе ўсё жыццё балеў за кіеўскае «Дынама». Цяпер — за БАТЭ. Любімага футбаліста там не скажу табе, я іх ведаю ўсіх, нехта можа пакрыўдзіцца. Апошняя гульня як скончылася… Зараз, зараз, зараз скажу… Забыў. Шчыра гавару, забыў. (БАТЭ — «Шахцёр», Салігорск — 1:1, матч прайшоў за тры дні да размовы з Гайдукевічам, — Еўрарадыё).
21. Любімая страва і яе рэцэпт: Я вельмі добра гатую. І мая жонка ганарыцца гэтым і перад усімі хваліцца: «Сярожка, прыгатуй гэта, тое». Больш за ўсё люблю гатаваць у духоўцы мяса. Тушу мяса. Але ўвогуле шыкоўна гатую дранікі. Гэта зусім. Хто ні прыязджае да мяне, таму гатую. Боршч цудоўна гатую. Шмат якія жанчыны і побач не стаялі.
22. Добрая звычка: Я добры проста.
23. Кепская звычка: Палю. Але я адстойваю правы людзей, якія паляць, нават на тэлебачанні з гэтай нагоды быў. Усе вялікія людзі палілі. Пачынаючы ад Хемінгуэя.
24. Любімая цытата палітыка: Цытата? Я ж не адмарожаны, я нармальны чалавек. Цытаты да мяне прыходзяць свае ўласныя. Цытаты на ўсё жыццё адной няма. У аднаго адна цытата на ўсе месцы падыходзіць. Другая ў іншага. Хай мяне ўсе цытуюць.
25. Чый Крым?: Увогуле, заўсёды быў украінскім.
26. Колькі тэрмінаў на пасадзе павінен быць прэзідэнт?: Ты ведаеш, традыцыйна заўсёды лічылася, што два. Але я з гэтым не згодны. Думаю, можа быць і тры. Вось быў такі вялікі дэмакрат, у харошым сэнсе гэтага слова, Вацлаў Гавэл. Вось ён не пайшоў на трэці тэрмін. Але я думаю, што большасць грамадзян Чэхаславакіі шкадуе. Трэба ўсё ж улічваць асаблівасці кожнай краіны. Асобу ў гісторыі яшчэ ніхто не адмяняў.
27. За каго галасаваў на мінулых выбарах: За сябе. А, ты 2010 год маеш на ўвазе? Я не хадзіў.
28. Першы ўказ на пасадзе прэзідэнта: Гэта дурное пытанне. Ну як можна выдумаць першы указ? Паціху бы ўсё мяняў, шмат пытанняў. Іх дафіга! Ну, напэўна, першае, што б я зрабіў — каб не стала горш.
29. Першы візіт у якасці прэзідэнта: Не ведаю.
30. Слоган кампаніі: Гайдукевіч — моцная Беларусь!
Алесь Пілецкі, Зміцер Лукашук, «Еврорадио»
Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…
«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…
«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…
Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…
В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…
Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…