Categories: Лица

Някляеў: Кангрэс дэмсіл патрэбны, бо апазыцыя можа зьнікнуць

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў лічыць, што Кангрэс дэмакратычных сілаў «дзеля нацыянальнай згоды» мае сэнс праводзіць нават тады, калі ў ім ня будуць удзельнічаць усе беларускія апазыцыянэры.

Пра гэта ён сказаў у інтэрвію Радыё Свабода.

— Пакуль што суадносіны тых, хто пагадзіўся, і тых, хто не адказаў станоўча, — 50 на 50. Мы настроеныя рашуча і настойваем на правядзеньні Кангрэсу для таго, каб вызначыцца з агульнымі падыходамі на парлямэнцкіх выбараў, выпрацаваць агульнае пасланьне апазыцыі да ўлады з патрабаваньнем зьмены выбарчага заканадаўства. Бяз гэтай пазыцыі ісьці на выбары — пагадзіцца на прызначэньне парлямэнту. А гэта мы ўжо праходзілі ня раз. Больш так не павінна быць. Будзем арганізоўваць Кангрэс нават тады, калі не атрымаем згоды нейкіх структураў, — заявіў Уладзімер Някляеў.

Лідэр руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» патлумачыў, што перасьцярога тых, хто супраць правядзеньня аб’ядноўчага Кангрэсу, палягае ў тым, што нібыта паўстануць пытаньні што да папярэдніх палітычных кампаній:

— Я не лічу гэтыя патэнцыйныя прэтэнзіі вартымі. Ня трэба празь іх тармазіць падрыхтоўку Кангрэсу. Не зрабіўшы высілкаў і не распрацаваўшы агульную пазыцыю, мы загонім сытуацыю ў яшчэ большы крызіс. А апазыцыя і так не выглядае зьяднанай. А калі яна пойдзе на парлямэнцкія выбары асобнымі калёнамі і з асобнымі пасланьнямі грамадзтву і ўладзе, то ад яе можа нічога не застацца. Трэба адкінуць мінулыя кампаніі і арганізоўваць новы Кангрэс.

Цяпер у аргкамітэт уваходзяць Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саньнікаў, Генадзь Фядыніч і Ірына Вештард. Ці падтрымаюць ідэю правядзеньня Кангрэсу Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька і Аляксей Янукевіч, — пакуль невядома, зь імі працягваюцца кансультацыі.

Старшыня рады грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў раней у інтэрвію Свабодзе заявіў, што ня лічыць мэтазгодным праводзіць такі кангрэс.

Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў, што лічыць ідэю аб’яднаньня апазыцыі вельмі важнай, але пытаньне далучэньня да арганізацыі Кангрэсу яшчэ мусяць абмеркаваць актывісты партыі. Падобнай пазыцыі прытрымліваецца і кіраўніцтва руху «За Свабоду».

Мікола Статкевіч, які цяпер знаходзіцца за мяжой, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што жаданьне далучыцца да арганізацыі Кангрэсу дэмсілаў выказаў Андрэй Саньнікаў:

— Працягваю абмеркаваньне зь лідэрамі дэмакратычных арганізацый ініцыятывы выбітных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі пра скліканьне аб’ядноўчага кангрэса дэмакратычных сілаў. Днямі меў сустрэчу ў Варшаве з кіраўніцтвам «Эўрапейскай Беларусі». Андрэй Саньнікаў і яго каманда падтрымліваюць ідэю кангрэса і гатовыя працаваць над тым, каб ён прайшоў плённа і спрыяў кансалідацыі беларускіх дэмакратычных сілаў у час, калі наша краіна стаіць на парозе драматычных падзей. Мы дамовіліся пра каардынацыю міжнароднай дзейнасьці ў падтрымку беларускай дэмакратыі і абмеркавалі пытаньні, зьвязаныя з падрыхтоўкай кангрэса».

Уладзімер Някляеў адзначыў, што Кангрэс павінен быць праведзены не пазьней, чым пачатак вясны — тады ў апазыцыі будзе час для супольнай падрыхтоўкі да мерапрыемства:

— Лепш было б зрабіць гэта ў лютым. Але пры адсутнасьці агульнага падыходу, гэта будзе цяжка. А пачатак вясны — гэта крайні тэрмін. Калі адкладаць далей, то ня будзе часу рэалізоўваць ідэі, якія будуць распрацаваныя на Кангрэсе. Таму плянуем пачатак вясны.

Сярод прынцыповых пытаньняў, якія трэба разгледзець падчас Кангрэсу, Уладзімер Някляеў назваў выпрацоўку агульнай пазыцыі што да ўдзелу апазыцыі ў парлямэнцкіх выбарах, а таксама фармуляваньне стаўленьня да пацяпленьня стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

— Ня ўсе аднолькава ставяцца да працэсаў, якія ідуць цяпер у дачыненьнях паміж Беларусьсю і Эўропай. Адныя іх вітаюць. Іншыя — асьцерагаюцца гэтых працэсаў, аргумэнтуючы гэта тым, што яны не вядуць да пазытыўных зьменаў у грамадзтве, але ствараюць спрыяльныя ўмовы для рэжыму.

Svaboda.org

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023