TOP

«Сервіс» у судзе радуе людзей

Шырокі рэзананс атрымаў выпадак у будынку суда Фрунзенскага раёна г. Мінска. Там амапаўцы жорстка збілі двух актывістаў і журналіста інтэрнэт-партала tut.by, а затым гэты ж суд пакараў пацярпелых буйным штрафам. «Усё уключана!» — цяпер Судовы «сервіс» гэткі. (Ты мне, чытач, у тым павер — Ёсць спажыўцы і сведкі.)

Нібыта ў Турцыі якраз,
У дарагім гатэлі,
Дзе ўсе выгоды ёсць для нас,
Каб мы пілі і елі.
У нашым сённяшнім судзе
(Гатэлям тым адказам)
Не горшы «сервіс» для людзей —
Усе паслугі разам.
За гэтым строгі пракурор
Сачыць заўжды гатовы.
І як пачатак, як узор —
Эксперымент судовы.
…Пратэст выказваць пачалі
Хлапцы ў судовай зале.
Суддзя раз’ятрыўся, калі
Плакаты паказалі.
Так мовіць бы, каманду «фас»
Ён даў байцам АМАПа.
Калі ж дакладней, даў наказ
«Закрыць буянам зяпы».
Усё амбалы-дзецюкі
Зрабілі без замінкі,
Бо ў іх, як гіры, кулакі
І, як мячы, дубінкі.
Як бач яны скруцілі ў рог
«Буянаў»-маладзёнаў
(Належны вопыт дапамог —
Працэс для іх будзённы).
Хадзіць не трэ далёка, каб
Пусціць у ход дубінку.
Вёў экзекуцыю АМАП
У гэтым жа будынку.
Хлапцоў амбалы талакой
Мутузілі са смакам.
І нечакана ў той пакой
Прысунуўся пісака.
(Дый так было ва ўсе часы —
Пра гэта знае ўсякі:
Ва ўсё суюць свае насы
Так званыя пісакі.)
Байцы АМАПа да сябе
Загрэблі й «журналюгу»,
Каб у няроўнай барацьбе
Зрабіць яму «паслугу».
І ён з разбітай галавой,
Нібы нацдэм адпеты.
Суддзя таксама ўнёсак свой
Зрабіў у «сервіс» гэты.
Хоць для разгляду многа спраў,
Ды тут жа, праз гадзіну,
Ён на «буянаў» штраф наклаў —
Як цвік у дамавіну.
* * *
Набыткам хваляцца суды:
«Зрабілі мы патугі
І «ўсё ўключылі» сапраўды
У нашыя паслугі!»
Ды не магу дапяць, чаму
Уладныя панове
Не размясцілі і турму
У той жа пабудове…

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

Змусілі кабету атрымаць газету…

Каб жылося без пакут, дэпутату — «парашут»

У нас увесь народ дастойны ўзнагарод

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.