Categories: Фельетон

«Сервіс» у судзе радуе людзей

Шырокі рэзананс атрымаў выпадак у будынку суда Фрунзенскага раёна г. Мінска. Там амапаўцы жорстка збілі двух актывістаў і журналіста інтэрнэт-партала tut.by, а затым гэты ж суд пакараў пацярпелых буйным штрафам.

«Усё уключана!» — цяпер Судовы «сервіс» гэткі. (Ты мне, чытач, у тым павер — Ёсць спажыўцы і сведкі.)

Нібыта ў Турцыі якраз,
У дарагім гатэлі,
Дзе ўсе выгоды ёсць для нас,
Каб мы пілі і елі.
У нашым сённяшнім судзе
(Гатэлям тым адказам)
Не горшы «сервіс» для людзей —
Усе паслугі разам.
За гэтым строгі пракурор
Сачыць заўжды гатовы.
І як пачатак, як узор —
Эксперымент судовы.
…Пратэст выказваць пачалі
Хлапцы ў судовай зале.
Суддзя раз’ятрыўся, калі
Плакаты паказалі.
Так мовіць бы, каманду «фас»
Ён даў байцам АМАПа.
Калі ж дакладней, даў наказ
«Закрыць буянам зяпы».
Усё амбалы-дзецюкі
Зрабілі без замінкі,
Бо ў іх, як гіры, кулакі
І, як мячы, дубінкі.
Як бач яны скруцілі ў рог
«Буянаў»-маладзёнаў
(Належны вопыт дапамог —
Працэс для іх будзённы).
Хадзіць не трэ далёка, каб
Пусціць у ход дубінку.
Вёў экзекуцыю АМАП
У гэтым жа будынку.
Хлапцоў амбалы талакой
Мутузілі са смакам.
І нечакана ў той пакой
Прысунуўся пісака.
(Дый так было ва ўсе часы —
Пра гэта знае ўсякі:
Ва ўсё суюць свае насы
Так званыя пісакі.)
Байцы АМАПа да сябе
Загрэблі й «журналюгу»,
Каб у няроўнай барацьбе
Зрабіць яму «паслугу».
І ён з разбітай галавой,
Нібы нацдэм адпеты.
Суддзя таксама ўнёсак свой
Зрабіў у «сервіс» гэты.
Хоць для разгляду многа спраў,
Ды тут жа, праз гадзіну,
Ён на «буянаў» штраф наклаў —
Як цвік у дамавіну.
* * *
Набыткам хваляцца суды:
«Зрабілі мы патугі
І «ўсё ўключылі» сапраўды
У нашыя паслугі!»
Ды не магу дапяць, чаму
Уладныя панове
Не размясцілі і турму
У той жа пабудове…

Алесь Няўвесь

Рубрыца «Фельетон»:

Змусілі кабету атрымаць газету…

Каб жылося без пакут, дэпутату — «парашут»

У нас увесь народ дастойны ўзнагарод

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

Recent Posts

Привычка плевать в колодец. В чем ценность «обычных домиков»

Список Всемирного наследия UNESCO в последнее время пополняется неохотно (особенно если речь идет о материальных…

29.09.2023

Почему «Диктатура технологий дает результат», но не тот, который планировался?

«Начальство делает вид, что нам платит, мы делаем вид, что работаем» — таков был ответ…

28.09.2023

Павлюк Быковский: Мы наблюдаем попытку собезьянничать со съездом КПСС

«Мы абсолютно не прячем то, что мы кого-то будем поддерживать. Это естественно. Если бы мы…

27.09.2023

Американские государственные школы как пример реализации частных интересов

Наша национальная особенность согласования частных и коллективных (далее, государственных) интересов заключается в том, что при…

26.09.2023

Похоже, идет к тому, что Беларусь остановит продажи сельхозпродукции другим странам

В прошлом году получили от экспорта продовольствия 8,3 миллиарда долларов, а для обеспечения этого показателя…

25.09.2023

О котлетах и мухах в высшем образовании

Суть рыночной экономики — в реализации личных интересов граждан, побочным результатом чего является рост общественного…

24.09.2023